Нягледзячы на досыць складаную сітуацыю унутры клуба, ФК "Рудзенск" на сваім полі атрымаў так патрэбную перамогу над пінскай "Хваляй". Гэта дазволіла камандзе хоць крыху падняцца над зонай вылету з І лігі.

Пра апошнюю гульню і стан справаў у клубе і пойдзе гаворка ў артыкуле.

Футбольны клуб "Рудзенск" шмат каго здзівіў навінамі перадсезонкі. З аднаго боку каманда Івана Барташэвіча не пеставала навінамі спецыялізаваныя СМІ, але некаторыя прозвішчы, што салі павязваць з "Рудзенскам" унушалі аптымізм. Так, на трэнерскім мастку з'явіўся дуэт некалі вельмі вядомых футбалістаў – Віктара Сокала ... Читать дальше »
Просмотров: 32807 | Добавил: svislac | Дата: 14.09.2011 | Комментарии (261)

Добрага часу сутак, спадарства. 
Тлумачу сітуацыю. Сайт быў запачаткаваны былым працаўніком клюбу, які мне свайго часу надаў магчымасць посціць навіны. 
АЛЕ: хлопец звольніўся расстаўся з "Рудзенскам". І, наколькі разумею не на мажорнай ноце. Для мяне самога падтрымка сайту (ці прынамсі вывешванне навінаў цягам 2010 году) было як "дадатковая нагрузка" - асноўны мой рэсурс "Свіслач: Рэгіянальны партал" (як магчыма вы ўжо здагадаліся)
Чаму рабіў? Лічу, што калі ёсць наведвальнікі і ствараецца кола заўзятараў клюбу - гэтую справу трэ падтрымліваць у тым ліку і сайтам. Тым больш, што пры ўсіх рознабаковых поглядах на дзейнасць І. Барташэвіча, ФК "Рудзенск" адзін з нешматлікіх прыкладаў, калі каманда і клюб узнікаюць дзякуючы ініцыятыве ЧАЛАВЕКА а не чыноўніка.

Праблема ў наступным:
1. Я разумею, што не з'яўляюся экспертам у футбольнай тэматыцы
2. Часу досыць часта не хапае нават на Свіслацкі партал (яго таксама цягну ў вольны ад працы час і без "грашовай кам ... Читать дальше »
Просмотров: 6871 | Добавил: svislac | Дата: 29.07.2011 | Комментарии (26)

Чэмпіянат Беларусі па футболу падыходзіць да завяршэння першага колу. ФК "Рудзенск" напярэдадні сезону абдарыў заўзятараў спадзяваннямі на паспяховы выступ у сезоне-2011. Аднак, пакуль каманду "ліхарадзіць" – калектыў з добрымі трэнерамі і неблагімі выканаўцамі то з'язджае да "зоны вылету" то стварае сенсацыю. Апошнія туры клуб на пад'ёме. Ці гэта пачатак адраджэння – будзе бачна ўжо па выніках заўтрашняга матчу.

Просмотров: 1284 | Добавил: svislac | Дата: 25.07.2011 | Комментарии (2)

Мінулай суботы ФК "Рудзенск" удала правёў матч на выездзе супраць ФК "Смаргонь". Перамога 0-2 пры поўнай перавазе нашых гульцоў. Да таго ж адным голам вызначыўся навічок каманды. Да і астатнія набыткі ФК "Рудзенск" ствараюць падставы для аптымізму

Напярэдадні і ў пачатку другога кола чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд першай лігі ФК "Рудзенск" істотна змяніў свой с ... Читать дальше »
Просмотров: 4427 | Добавил: svislac | Дата: 19.08.2010 | Комментарии (2)

У гэтую суботу ФК "Рудзенск” прымаў на сваім полі лідара чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд першай лігі ФК "Гомель”. Гульня выдалася спякотнай: пратакол зафіксаваў тэмпературу паветра +35 а падзеі на полі таксама развіваліся імкліва і драматычна.

У анонсе да гульні мы пісалі, што матч супраць "Гомеля” будзе відовішчным: "Гомель" будзе прагнуць рэабілітавацца за хатнюю нічыю 1-га кола, а "Рудзенск" – набіраць заліковыя пункты. Аднак такога развіцця падзей, уявіць не маглі.

Ужо першая атака гамельчан прыводзіць да прызначэння пенальці ў браму "Рудзенску”:  нашы абаронцы збілі у штрафной нападніка "Гомеля” Казеку. Наш малады брамнік Раман Сцяпанаў разлічыў накірунак удару, але дацягнуцца да мяча не здолеў. 0-1 на карысць ФК "Гомель” ужо на 3-й хвіліне гульні.

Адказ "Рудзенску” прыводзіць да небяспечнага кутавога. Гульцы "Гомеля” здымаюць мяч літаральна ... Читать дальше »
Просмотров: 1333 | Добавил: svislac | Дата: 10.08.2010 | Комментарии (2)

Пачынаецца другое кола Чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд І лігі. І цэнтральным паедынкам 16 туру без сумневу стане супрацьстаянне ў Мар'інай Горцы, дзе ФК "Рудзенск" прыме ФК "Гомель". Цікавасці дадае факт, што праз колькі тыдняў матч у Мар'інай Горцы "паўторыцца" – у розыгрышы 1/8 кубку Беларусі.

Просмотров: 1161 | Добавил: svislac | Дата: 06.08.2010 | Комментарии (1)

Прыемна, калі прагнозы збываюцца. Усяго толькі чатыры дні таму Свіслач:Рэгіянальны партал даваў анонс гульні 1/16 Кубку Беларусі па фублолу. Нягледзячы на грозны статус суперніка (удзельнік Лігі Еўропы), мы дапусцілі, што Днепр – не тая каманда, якую немагчыма праходзіць. Але таго, што адбывалася на полі, шчыра кажучы, не чакалі нават мы.

Нягледзячы на дапушчэнні пра адсутнасць на полі пэўнай колькасці ключавых гульцоў Дняпра, стартавы склад, па шчырасці, крыху пужаў. На поле выйшлі 7 з 11 гульцоў, якія радуюць нас паспяховым выступам Дняпра ў Лізе Еўропы. 

А вось тое, што ў браме "Рудзенску" стаў Раман Сцяпанаў, прызнацца, крыху здзівавала. Не, ... Читать дальше »
Просмотров: 1265 | Добавил: svislac | Дата: 20.07.2010 | Комментарии (2)

Президент РФС Сергей Фурсенко в ходе пресс-конференции в подмосковном Нахабино сказал, что в 2012 году российский календарь синхронизируют с европейским.
 
 
Президент РФС Сергей Фурсенко в ходе пресс-конференции в подмосковном Нахабино, посвященной созданию в России Студенческой футбольной лиги, подчеркнул, что национальный футбольный чемпионат должен перейти на систему "осень - весна" летом 2012 года.

"Мы синхронизируем российский календарь с европейским. Произойдет это летом 2012 года", - сказал Фурсенко.

Кстати, Беларуский чемпионат вначале профодился именно по системе осень-весна. Однако у чиновников от спорта родилась идея синхронизировать его с российским. В результате в 1995 г. розыгрыш был переведён на систему весна-лето. Возможно, сейчас и БФФ задумается о возврате к нормальной европейской системе.

Просмотров: 971 | Добавил: svislac | Дата: 18.07.2010 | Комментарии (1)

У гэтую нядзелю ФК "Рудзенск" у межах 1/16 розыгрышу Кубка Беларусі па футболе будзе прымаць бронзавага прызёра сезону 2009 у вышэйшай лізе Магілёскі "Днепр".
З аднаго боку рэгаліі гасцей і іх паспяховы выступ у сёлетнім розыгрышы Лігі Еўропы мае насцярожваць. У некаторых, магчыма выкліча і прыступ песімізму.

Але паспрабуем паглядзець на нашага суперніка з іншага боку. Па выніках першага кола чэмпіянату, "Днепр" займае толькі 7 радок турнірнай табліцы. Статыстыка гульняў +6 = 4 -8. Суадносіны забітых/прапушчаных мячоў адмоўныя: 16-29. У двух апошніх турах рэгулярнага чэмпіянату Днепр насуха прайграў. Спачатку было хатняе паражэнне ад Салігорскага "Шахцера" (0-2). А потым выязны матч з мінс ... Читать дальше »
Просмотров: 1208 | Добавил: svislac | Дата: 16.07.2010 | Комментарии (1)

Тры запар перамогі на фінішы першага кола Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі дазволілі ФК "Рудзенск" імкліва падняцца ў турнірнай табліцы адразу на 6 пазіцый і заняць ганаровае 4-й месца ў агульным заліку.

7 ліпеня. ФК "Хімік" – ФК "Рудзенск"
Ужо на першых хвілінах гульні нашы футбалісты азадачылі "хімікаў". Дэбютная атака ФК "Рудзенск" скончылася фолам. А вось другая завяршылася ударам Іллі Наздрына-Платніцкага, які брамнік гаспадароў адбіў. На дабіванні самым першым апыніўся Сяргей Бубноў. І лік стаў 0-1 на карысць нашай каманды.

Светлагорцы паспрабавалі распачаць сваю атаку. Але нездарма паўабарона Рудзенску выклікае павагу ў суперн ... Читать дальше »
Просмотров: 1193 | Добавил: svislac | Дата: 15.07.2010 | Комментарии (0)

1 2 3 4 5 »