Главная » 2009 » Май » 31 » "Неман" (Мосты) - "Руденск" 0:2. 6 тур. 30.05.09
"Неман" (Мосты) - "Руденск" 0:2. 6 тур. 30.05.09
12:05

Футбольны клуб "Рудзенск" на выедзе перамог Мастоўкі "Нёман" - каманду, якая турам раней увезла пераможныя 3 пункты з матча ў Асіповічах супраць тагачаснага лідара першынства. такім чынам пасля 6 тураў наш клуб ачоліў турнірную табліцу чэмпіяната ў другой лізе, маючы 5 перамог і адну гульню ў запасе.


Пачатак сезона нельга назваць лёгкім для футбольнага клуба "Рудзенск". Паводле дартаў календара першынства, нашая каманда ў стартавых турах згуляла практычна з усімі фаварытамі сёлетняга розыгрышу. І тым больш павагі выклікаюць вынікі: 5 гульняў - 5 перамог.

Апошнюю гульню Рудзенск праводзіў на выездзе супраць Мастоўскана "Нёмана". Варта заўважыць, што менавіта "Нёман" спыніў пераможную серыю другога лідара лігі - ФК "Асіповічы". З выязднога матчу мастоўскі футбалісты ўвезлі 3 пункта ў турнірную табліцу і пераможны лік 0-2.

Адпаведна, ў родных сценах гульцы "Нёмана" былі настроены спыніць і "Рудзенск". Гульня пачалася досыць цяжка з вострых атак абедзьвух каманд. Цяжкасцяў гульні дадаў і дождж які перыядычна накрапваў, пачынаючы з 10 хвіліны гульні. Нягледзячы на гэтае, гульню можна назваць досыць карэктнай і тэхнічнай. За ўвесь матч было паказана толькі 2 жоўтыя карткі.

Што да падзеяў на полі, то ўжо да сярэдзіны першага тайма пачала вымалёўвацца перавага "Рудзенска" над гаспадарамі. Каманда гуляла шырока, актыўна карыстаючы флангі. Гэта стала ў пэўнай меры нечаканасцю для абаронцаў "Нёмана".  Што, неўзабаве прывяло да першага гола. На перапынак каманды сышлі з лікам 0-1 на карысць Рудзенска.

У другой палове гульні мастоўскія футбалісты спрабавалі пераламіць ход матча, аднак іх хапіла адносна ненадоўга. Рудзенск кантраляваў сярэдзіну поля і дочыць часта "разразаў" абарону Нёмана. Былі і флангавыя перадачы і выхады сам на сам. Такая разнастайнасць у атацы канчаткова расхістала абарону "Нёмана". У выніку - другі прапушчаны мяч і выніковы лік на табло 0-2 на карысць Рудзенска.

Такім чынам нашая каманда з 15 пунктамі, 5 праведзенымі гульнямі (1 гульня перанесена) і розніцай мячоў 12-2 займае першы радок турнірнай табліцы. Асноўны канкурэнт, ФК "Асіповічы" таксама мае 15 пунктаў, але правёў на гульню болей і мае горшую розніцу мячоў: 15-6. Адпаведна - другое месца.

Наступнага тыдня "Рудзенск" будзе прымаць слуцкі "Слуцкцукар". Каманда-супернік перад пачаткам чэмпіянату адносілася да ліку калі не фаварытаў, то, прынамсі моцных сярэднякоў. Аднак няўдалы стартывы адрэзак адкінуў "Слуцкцукар" на апошняе, 14 месца ў турнірнай табліцы. Аднак ў гэтую суботу слуцкія футбалісты прадэманстравалі, што не жадаюць мірыцца з такім станам рэчаў. І, перамогшы Клецкі "Клечаск" настроены на далейшую паспяховую гульню.

Таму, нягледзячы на розніцу ў турнірнай табліцы паміж "Рудзенскам" і "Слуцкцукарам", наступны матч нельна назваць "прахадным". гульня адбудзецца на гарадскім стадыёне Мар'інай Горкі наступных выходных. Запрашаем на стадыён.

Просмотров: 1518 | Добавил: gbSolder | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: