Главная » 2009 » Июнь » 9 » Вышлі ў адрыў
Вышлі ў адрыў
00:35
У сёмым туры чэмпіяната Беларусі па футболу сярод каманд ІІ лігі ФК "Рудзенск" на сваім полі з лікам 2-1 перамог слуцкі Слуцкцукар. Рудзенск перамагае ва ўсіх гульнях розыгрышу!
Нягледзясы на рознае турнірнае становішча, гульня ў Мар'нінай Горцы не стала лёгкай прагулкай для "Рудзенска". Папраўдзе, першы тайм застаўся цалкам за нашай камандай. Гульцы стварылі вялікую колькасць галявых момантаў. Адно што рэалізаваць моманты ў галы ўдалося толькі двум: Напачатку запісаў на свой "галявы залік" пункт 23-х гадовы форвард Рудзенска Ілля Давыдзенка. А ўжо праз колькі хвілін вострую атаку завяршыў голам бадай самы дасведчаны гулец каманды - паўабаронца Леанід Лагун.

З лікам 2-0 каманды пайшлі на перапынак.

Аднак, другі тайм выдаўся ці не поўнай супярэчнасцю першаму. Слуцкцукар істотна дадаў у хуткасці і актыўнасці. Пачалася барацьба ў сярэдзіне поля. Зьявіліся й вострыя атакі случчакоў. Адна з іх скончылася прызначэннем пенальці ў браму "Рудзенска". Лік стаў 2-1.

Пабачыўшы магчымасць увезці так патрэбныя заліковыя пункты з гасцявой гульні супраць лідараў, гульцы Слуцкцукару пачалі сапраўдную аблогу нашай штрафной. У гледачоў пачало складвацца ўражанне, што перамогі гэтым разам можа і не быць. Аднак, да гонару абароны "Рудзенска" і брамніка каманды, лік 2-1 і стаў выніковым.
І такім чынам пераможная серыя ФК "Рудзенск" доўжыцца 6 гульняў. Альбо УСЕ матчы чэмпіянату.

Дзякуючы такой гульні "Рудзенск" цвёрда заняў першае месца ў турнірнай табліцы.Наша каманда, адарвалася ад найбліжэйшага канкурэнта, ФК "Асіповічы" на 3 пункты і мае гульню у запасе.
Папраўдзе, такому адрыву паспрыяў правальны матч Асіповіцкіх футбалістаў на выедзе супраць Віцебскага мясакамбіната: пройгрыш 3-1.

Цікавы факт: за 7 тураў розыгрышу 15 футбалістаў лігі забівалі па 2 і больш мяча ў брамы супернікаў. З гэтае колькасці 5 прадстаўнікоў ФК "Рудзенск". Гэта Кірыевіч Аляксандар (3 галы), Давыдзенка Ілля, Лагун Леанід, Тарлікоўскі Аляксандар, Хадневіч Аляксей (па 2)

svislac.belarda.org

Просмотров: 1243 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: