Главная » 2009 » Июнь » 15 » Перамога насуперак фалам (+ табліца розыгрыша)
Перамога насуперак фалам (+ табліца розыгрыша)
19:57
У суботу, 13 чэрвеня ФК "Рудзенск" на выездзе гуляў супраць дзяржынскай "Лівадзіі". Нягледзячы на цяжкі ход матча, рудзенскія футбалісты чарговы раз перамаглі. Пераможная серыя "Рудзенска" доўжыцца 7 матчаў запар. Наступная гульня ўжо ў сераду. Гэтым разам - на "хатнім" полі.

Гульня супраць аднаго з аўтсайдэраў ІІ лігі Чэмпіянату Беларусі па футболу выдалася надзіва цяжка для нашай каманды. Прычына ў адмысловай тэхніцы супернікаў: па колькасці фалоў супраць гульцоў "Рудзенска" суботні матч пакуль прэтэндуе на рэкорд першынства.

На пачатку матча "Рудзенск" надзіва не праводзіў звыклага штурма штафной супернікаў і пачаў на невялікіх хуткасцях. "Лівадзія", у спадзеве атрымаць прынамсі адно ачко, сыйшла ў абарону практычна ўсёй камандай. І пэўны час такая тактыка прыносіла плён. Нягледзячы на вялікую колькасць атак, брама дзяржынскага заставалася "некранутай".

Гульня мела шансы скончыцца сухой нічыёй каб не знос у штрафной нападніка "Рудзенска". Прызначаны пенальці рэалізаваў Аляксандар Тарлікоўскі. 
Лік о-1 на карысць "Рудзенска" і стаў выніковым у гэтай гульні. Пасля 8 тураў наша каманда мае 7 праведзеных сустрэчаў і 7 перамог. З адной гульнёй у запасе і адрывам ад бліжэйшага канкурэнта ў 3 пункты Рудзенск займае першы радок турнірнай табліцы.

Асобна варта зазначыць выхад на новы ўзровень фанацкага руху "Рудзенска". На выездным матчы прысутнічала блізу 20 спагадачоў з клубнай сімволікай. 

Наступны матч паводле календара ФК "Рудзенск" правядзе ўжо гэтай серады супраць "Бярозы". Нашыя супернікі ў прайшоўным туры згулялі ўнічыю з клецкім "Клечаскам" і, маючы 5 заліковых пунктаў знаходзяцца на 12 месцы турнірнай табліцы.

Просмотров: 1460 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: