Главная » 2009 » Июнь » 30 » Ізноў перамога
Ізноў перамога
15:13
Гульня ў нядзелю наагул магла  не адбыцца з тэхнічных прычын. Аўтобус ФК "Орша" зламаўся так і не даехаўшы да Мар'інай Горкі. Сітуацыю выратавала адсылка па супернікаў адной з мар'інагорскіх маршрутак.
Цяпер пра матч. "Разбор палётаў", які найверагодней за ўсё правяло кіраўніцтва клуба з гульцамі выліўся ў штурм брамы гасцей з першых хвілін гульні. Да гонару аршанскіх футбалістаў, яны спрабавалі агрызацца вострымі контратакамі. І, нягледзячы на ашаламляльную перавагу "Рудзенска", мелі прынамсі 3 моманта адкрыць лік у сустрэчы. А гаспадары змарнавалі не меньш за 5-6 стопрацэнтных момантаў.

Гульня глядзелася, але на перапынак каманды пайшлі з нулямі на табло. У спагадачоў пачалі закладацца апасенні ў магчымасць паўтору гульні са "Жлобіным", калі супернік у другім тайме скарыстаў свой шанс і пакінуў без заліковых пунктаў фаварыта сустрэчы. 

Аднак, неўзабаве пасля пачатку другога тайма, "Рудзенск" забіў першы мяч у браму "Оршы". А напрыканцы гульні аршанцы заўважна падселі фізічна. І  пасля 80-й хвіліны практычна не выходзілі за межы сваёй штрафной. Такая сітуацыя дазволіла "Рудзенску" правесці яшчэ два галы. І зафіксаваць выніковы лік 3-0 на карысць нашай каманды. Злыя языкі паспелі назваць выйгрыш "Рудзенска" падзякай зламанаму аўтобусу. Так гэта ці не - давядуць наступныя два туры. Спачатку "Рудзенск" правядзе гульню на выездзе з "Асіповічамі" а пасля ў "Мар'інай Горцы" прыме гарадзею. Менавіта гэтыя дзве гульні стануць своеасаблівай праверкай на магчымасці і матывацыю нашай каманды да выхаду ў першую лігу чэмпіяната Беларусі.

З іншых вынікаў тура варта адзначыць пройгрыш "Гарадзеі" на выездзе ў Калінкавічы і разгром, які ўчыніла "Зорка-БДУ" віцебскаму мясакамбінату (5-2). Гэтыя два матча спрычынілі чарговыя змены ў верхняй частцы турнірнай табліцы. калінкавіцкая "Вертыкаль" заняла другое месца а "Гарадзея" апусцілася на чацвертае. Пры гэтым 5-я каманда Зорка-БДУ мае роўную з "Гарадзеяй" колькасць пунктаў і займае радок ніжэй толькі з-за горшай розніцы мячоў.
Наагул, гэты тур канчаткова акрэсліў групу лідараў, якія будуць змагацца за выхад у першую лігу. Пры гэтам адрыў Рудзенска (1-е) месца ад "Зоркі-БДУ" (5-е) складае ўсяго толькі 4 пункта.

Што да "дна табліцы" то тут такой яснасці няма. Тыя ж 4 пункта аддзяляюць апошнюю каманду ад клуба, які займае 9 месца. Пры гэтым намінальны аўтсайдэр (Лівадзія) апошнімі турамі дэманструе зайздросную несаступлівась - кожную гульню сканчвае нічыёй. Да і Оршу з Бярозай цяжка назваць слабымі камандамі. Таму там сітуацыя таксама досыць цікавая і неадназначная.

Паводле інфармацыі: http://svislac.belarda.org
Просмотров: 1281 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.5/2 |
Всего комментариев: 2
2 nik_90  
0
фк Рудеск рулит!!!!! рвём всех и переходим в I лигу!!!!

1 Станислав  
0
МОЛОДЦЫ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Я знал что вы выграете!!!!!!!!!!! Так держать!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!1

Имя *:
Email *:
Код *: