Главная » 2009 » Июль » 13 » "Рудзенск" упершыню у гісторыі ў 1/16 Кубка Беларусі
"Рудзенск" упершыню у гісторыі ў 1/16 Кубка Беларусі
19:40
ФК "Рудзенск" 12 ліпеня удала дэбютаваў у розыгрышу Кубка Беларусі па Футболу. У матчы 1/32 фінала "Рудзенск" з лікам 0-1 перайграў адну з найстарэйшых каманд Беларусі - Мінскае "Тарпеда".

Для ФК "Рудзенск" кубкавая гульня, як і шмат іншых падзей сёлетняга сезона стала дэбютам. Раней наш клуб, выступаючы ў аматарскім першынсве не атрымліваў магчымасці змагацца за Кубак краіны сярод прафесіяналаў.

Варта адзначыць, што кубкаваму матчу папярэднічаў досыць складаны перыяд у выступах каманды. Пасля ўражваючага старту першынства другой лігі (серыя з 9 перамог), у гульні "Рудзенска" наступіў спад.  На шчасце, страта  "фірмовай якасці" гульні не прывяла да спуску з першага радка турнірнай табліцы.

А апошнія два туры першынства сталі праверкай "на моцнасць " і на "апраўданасць" прэтэнзій на лідэрства ФК "Рудзенск". 11 і 12 туры каманда гуляла са сваімі асноўнымі супернікамі - ФК "Асіповічы" і ФК "Гарадзея". пры гэтым абодва нашых суперніка па колькасці забітых мячоў апярэджвалі рудзенскую каманду. Пра матч з "Асіповічамі" Свіслач:Рэгіянальны партал пісаў у мінулым аглядзе.  Мінулай серады "Рудзенск" прымаў на сваім полі набраўшую абароты "Гарадзею". Каманда з Нясвіскага раёну, нягледзячы на нецямны пачатак сезона, ужо з трэцяга тура пачала набіраць заліковыя пункты й набліжацца да лідараў. І гульня ў Мар'інай Горцы ізноў стала "матчам за лідарства ў лізе". Матч па сваёй храналогіі вельмі моцна нагадваў выезд у Асіповічы. Той жа моцна стартавы націск "Рудзенска" з наступным выроўніваннем гульні. Ізноў правал у пачатку другога тайма, і, да гонару нашых гульцоў, моцны фінальны адрэзак. Вынік матчу —  1-0 на карысць "Рудзенска" і захаванне першага радка ў турнірнай табліцы. 

Цяпер вернемся да розыгрышу Кубка. Каб зразумець важнасць нядзельніга матча, акрамя экскурса ў гісторыю гульняў "Рудзенска" варта распавесці й пра супернікаў. ФК "Тарпеда" - адзін з настарэйшых клубаў Беларусі. Заснаваны ў 1947 годзе. Чатырохкратны уладальнік кубка краіны. да 2005 года выступаў у вышэйшай лізе, дзе займаў месцы не ніжэй за сёмае. У выніку неаднаразовых рэарганізацый клуб у 2006 фактычна спыніў сваё існаванне і быў адроджаны з дапамогай (у т.л. і фінансавай) заўзятараў каманды. На сёння "Тарпеда-Менск" выступае ў першынстве г. Мінска. Выйграўшы летась кубак сталіцы сярод аматараў, "Тарпеда" атрымала магчымасць пазмагацца за кубак сярод прафесіяналаў. І таму нядзельная гульня - вятранне сталічнага "Тарпеда" у кубкавыя розыгрышы пасля чатырохгадовага перапынку.

Матч.
Месца правядзення гульні да чацьвера было невядомым. Прычына палягала ў тым, што намінальным гаспадаром было "Тарпеда". Аднак новыя ўласнікі аднайменнага сталічнага стадыёна не пажадалі прадаставіць поле камандзе нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць. У выніку матч прайшоў на штучным газоне аднаго з палёў блізу футбольнага манежу. 

Перад гульнёй значная частка гледачоў схілялася да думкі, што пытанне выйгрышу матча "Рудзенскам" вырашанае. Інтрыга ў колькасці праведзеных галоў. Аднак з першых хвілін матчу Тарпедаўская моладзь дала зразумець, што проста так здавацца намеру не мае. Такой самаахвярнай абароны не часта пабачыш нават у гульнях каманд класам вышэй. Да таго і ў "Рудзенска", нягледзячы на практычна поўны кантроль поля й мяча справа да галоў не даходзіла. За першы тайм "Рудзенск" правёў пад дзесятак вастрэйшых атак. Пры гэтым прынамсі ў трох выпадках нашы футбалісты не патраплялі ў ужо пустую браму. Мяч што называецца "НЕ ІШОЎ".

Тарпеда за першыя 45 хвілін здолела правесці толькі 2 атакі, якія можна з нацяжкай назваць небяспечнымі. Але намінальныя гаспадары не здолелі іх давесці нават да удара ў створ брамы - граматна гуляла абарона "Рудзенска". У выніку на перапынак каманды сышлі з лікам 0-0.

Другая палова матча пачалася ізноў з атак нашай каманды. І неўзабаве ў выніку адной з атак, добры пас адсёк практычна ўсю лінію аброны "Тарпеда" і вывеў на ўдарную пазіцыю 22-х гадовага форварда "Рудзенска" Аляксея Хадневіча. Наш нападнік не схібіў: 0-1 нат карысць "Рудзенска". Пры гэтым, частка заўзятараў палічыла што гол праведзены з афсайда. Момант і сапраўды быў досыць складаным для ацэнкі.

Сярэдзіна другога тайма па ранейшаму праходзіла ў атаках на браму "Тарпеда". А вось апошнія 15 хвілін сталічныя футбалісты паспрабавалі паарганізаваць штурм рудзенскай брамы. Аднак, абарона нашай каманды дзейнічала досыць дысцыплінавана і акуратна. У выніку увесь "штурм" пераўтварыўся у марыня спробы вывесці на ўдарныя пазіцыі тарпедаўскіх нападнікаў.

Вынік гульні 0-1 на карысць "Рудзенска". І наша каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прайшла ў 1/16 розыгрыша кубка Беларусі.

Перспектывы.
Сёлета аж 7 каманд другой лігі выйшлі у 1/16 фінала. Пры гэтым клубы нашага дывізіёна "выбілі" з розыгрыша адразу трох прадстаўнікоў другой лігі (Ліда, Сквіч, Хімік). Дадзены факт дазваляе меркаваць, што ў разе ўдалай жэраб'ёўкі "Рудзенск" мае ўсе шансы дабрацца і да 1/8 альбо нават да чвэрцьфінала Кубка.

Крыніца матарыяла: Svislac.belarda.org

Даведка

ФК "Тарпеда" - адзін са старэйшых клубаў Беларусі. Заснаваны  ў 1947 годзе сіламі Мінскага аўтазаводу. У свой дэбютны год каманда стала чэмпіёнам Беларусі  і ўладальнікам Кубка Беларусі.  У агуле ФК "Тарпеда"з'яўляецца трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі (1947, 1962, 1968). 4 разы Чорна-Белыя выходзілі ў фінал (1949, 1950, 1967, 1999/2000). 
З атрыманнем незалежнасці й пачаткам правядзення асобнага Беларускага чэмпіянату, "Тарпеда" замацоўваецца ў Вышэйшай лізе. Каманда стала фінішавала сярод першых 5-7 клубаў.  "Тарпеда" аж да 2004 года складала сур'ёзную канкурэнцыю прызёрам першынства.  Пасьля чэмпіянату-2004, у якім Тарпеда заняло шостае месца, папаўзьлі чуткі аб тым, што каманда зменіць уласніка. На той момант частка акцыяў ЗАТ Тарпеда належыла адной расейскай фірме, а рэшта МАЗу. А да гістарычнай назвы клубу далучылі прыстаўку СКА. Але, як пазней высветлілася, армія ніякага дачыненьня да "Тарпеда" не мела. Адразу пасля новага 2005 году, як раз у час, калі складаюцца заяўкі на наступны сэзон,  з прычыны канфлікту  структура Тарпеда, зьмяніла форму ўласнасьці, стала філіялам заводу. Таму, па рэглямэнту, каманда пачала сэзон 2005 у другой лізе. Фаны не кінулі сваю каманду і па наведвальнасці гульні Тарпеда ставілі рэкорды ў лізе. Сезон 2005 каманда сканчвае перамогай і выхадам у першую лігу.  Але…Адразу пасля адбылося "аб`яднаньне" з ФК Зьменай, і нейкі створаны ФК "Мінск". Прыхільнікі Тарпеда праводзілі акцыю пратэсту перад управаю МАЗу пісалі лісты ў шматлікія дзяржустановы. Аднак марна.
У 2006 фаны "Тарпеда"вырашылі падтрымліваць ДЮСШ Тарпеда, якая праводзіла другое кола чэмпіянату сярод моладзі да 18 год. А перад пачаткам наступнага сэзону 2009, найбольш адданыя запаленцы, разумеючы, што "Тарпеда да 18 год", толькі пераходны этап, вырашылі заявіць сваю каманду ў аматарскі чэмпіянат Менску. Пачалі вырашацца арганізацыйныя моманты ў фэдэрацыі гораду, і тут мы даведаліся, што нашыя памкненьні супадаюць з жаданьнем трэнэра з ДЮСШ Тарпеда А.Фаміна. Спадар Фамін сабраў каманду з выхаванцаў нашай школы, сам знайшоў сродкі на заяўку і арэнду стадыёнаў.
Перад пачаткам сэзону-07 арганізацыя, што фінансавала каманду, адмовілася ад выдадкаваньня сродкаў. Але прыхільнікі не пакінулі сваёй каманды.  Сіламі фанаў былі сабраныя сродкі на заяўку каманды ў чэмпіянат Мінску. Гульцы замовілі форму. І пачалі выступленне. Дарэчы, менавіта па прапанове фанаў Тарпеда, якія атрымалі статус галоўнага калектыўнага спонсара, "Тарпеда" у сваёй назве выкарыстоўвае гістарычну. назву сталіцы. І правільна казаць "Тарпеда" Менск а не "Тарпела" Мінск.
Сайт фанатаў ФК "Тарпеда"
Просмотров: 1675 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 2
2 ФАН  
0
Пилоры ебаные)))
А фанаты у них вообще кончеглоты пробирочные!

1 Марина  
0
молодцы!!!!!!!!!!!! biggrin biggrin

Имя *:
Email *:
Код *: