Главная » 2009 » Август » 6 » ФК Рудзенск завяршыў першы круг і правёў міжнародны спарынг. 2 гульні - 2 перамогі
ФК Рудзенск завяршыў першы круг і правёў міжнародны спарынг. 2 гульні - 2 перамогі
17:57
За апошнія 10 дзён ФК "Рудзенск" правёў два матча. Мінулым аўторкам наша каманда ў таварыскай гульні перамагла фарм клуб катарскай каманды Аль Сайлійа (Al-Sailiya,  نادي السيلية الرياضي). А ў нядзелю у перанесеным матчы Чэмпіянату Беларусі на выедзе узяла 3 заліковыя пункты ў супрацьстаяннем з віцебскім "Мясакамбінатам".



Мінулага аўторка з ініцыятывы трэнера МТЗ-РІПО Юрыя Пунтуса "Рудзенск" правёў таварыскі матч з фарм-клубам каманды з Катара Аль Сайлійа ( ‏نادي السيلية الرياضي‎). Аль Сайлійа мінулага году дабіўся права выступаць ў першым дывізіёне нацыянальнага першынства. Каманда пакуль не адзначылася істотнымі спартовыі здабыткамі. Па выкінах мінулага сезону займала 9 месца ў розыгрышы (з 10 удзельнікаў). Адпаведна яе фарм-клуб па сілах супаставімы з Беларускімі камандамі 1-2й лігаў.

Мэта сустрэчы чыталася адразу: Юры Пунтус на фоне не лепшага выступу ягонай каманды і браку грошай у спонсараў прыглядаў "недарагіх" і здольных навічкоў. Адпаведна мэтам будавалася і гульня. Трэнер "Рудзенска" Іван Барташэвіч дазволіў сабе "пагуляць" заменамі і апрабаваць практычна кожнага футбаліста. На поле выйшлі збольшага маладыя гульцы. Аднак, нягледзячы на гэта, "Рудзенск" распачаў матч з традыцыйнага штурму брамы суперніка. І пасля камбінацыі Хадневіч-Талкачоў лік стаў 1-0 на карысць нашай каманды. Аднак неўзабаве гульцы Аль Сайлійа прыціснулі "Рудзенск" да сваёй штрафной. Яркі 20-і хвілінны адрэзак у выкананні Катарцаў завяршыўся голам: 1-1. "Рудзенск" здолеў ізноў выйсці наперад толькі на 44-й хвіліне. Гол правёў той жа Аляксей Хадневіч.

У перапынку абодва трэнеры зрабілі па 8 (!) замен. На поле выйшлі гульцы, якія досыць рэдка патраплялі ў аснову. Моладзь шмат атакавала але бракавала даскладнасці ў ударах. Толькі на 90-й хвіліне гульні Сяргей Місків паставіў завяршальную кропку. 3-1 на карысць "Рудзенска".

А ў нядзелю "Рудзенск" праводзіў выездны матч (перанесеную гульню 1-га круга) супраць віцебскага "Мясакамбіната". З прычыны фінансавых праблем, нашага суперніка, які паводле папярэдніх адзнак меў быць у лідарах лігі, ліхарадзіць ужо 4-ы месяц. Ідзе гаворка нават пра зьняццё каманды са спаборніцтваў. У выніку трэнерскі штаб "Рудзенска" ізноў меў магчымасці паэксперыментаваць са складам. Як і ў таварыскай гульні, на полі было шмат моладзі. А на трыбунах ізноў прадстаўнікі МТЗ-РІПО. "Рудзенск" досыць упэўнена кантраляваў ход гульні. На жаль, бракавала дакладнасці ў завяршэнні атак. Калі лічыць, 100% моманты, то ўжо па выніках першага тайма лік мусіў быць 4-0. Усё, на што быў здатны "Мясакамбінат" - гэта па адной адносна вострай атацы ў кожным з таймаў.
Выніковы лік гульні 3-0 на карысць "Рудзенска".

Такім чынам пасля першага круга першынства "Рудзенск" замацаваўся на першым радку турнірнай табліцы з адрывам ад бліжэйшага суперніка ў 3 заліковыя пункты.

А ўжо наступнай суботы адбудзецца розыгрыш 1/16 фінала Кубка Беларусі па футболу. Паводле жараб'ёўкі, нам дастаўся досыць сур'езны супернік - камнда вышэйшай лігі ФК "Мінск". "Мінск" на сёння займае 8-мы радок турнірнай табліцы вышэйшай лігі. І, нягледзячы на досыць змястоўную гульню "Рудзенска", лічыцца фаварытам пары. Дарэчы, "гаражане" маюць непасрэднае адношанне да суперніка 1/32 фінала: ФК "Мінск" быў сфармаваны ў выніку рэарганізацыі ФК "Тарпеда" Мінск. І да моманту адраджэння тарпедаўскага клубу ў 2007 г. лічыўся спадкаемцам адной з найстарэйшых каманд Беларусі. Будзем спадзявацца, што звязкі, апрабіраваныя спадаром Барташэвічам ў гульнях з катарцамі і "Мясакамбінатам" загуляюць і ў кубкавым матчы. Тым болей, што ў гісторыі Беларускага футбола ёсць прэцэдэнты калі каманды 2-й лігі даходзілі да 1/8 фінала Кубка.

Аднак, нягледзячы на вынік гульні 8.08 можна сказаць наступнае: "Рудзенск" чакаюць змены. па-першае, у жніўні кіраўніцтва клуба мае "падлічыць сродкі" і на падставе фінансавых перспектываў зрабіць высновы што да мэтазгоднасці барацьбы за выхад у Першую Лігу. Улічваючы складаны стан з раённым бюджэтам на істотную дапамогу пухавіцкага РВК спадзявацца не выпадае.

Таксама можна прадказаць, што Юры Пунтус пажадае бачыць у сваёй камандзе некалькіх гульцоў "Рудзенска". Адным з першых кнадыдатаў ёсць 22 гадовы нападнік Аляксей Хадневіч. Галоўнае каб пасля магчымых трансфераў ў нашай камандзе захаваўся баездатны склад.

Просмотров: 1462 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: