Главная » 2009 » Август » 6 » Будзем граміць Мінск
Будзем граміць Мінск
17:59
У суботу, 8 жніўня ФК "Рудзенск" дэбютуе ў 1/16 кубка Беларусі па Футболу. Нашы гульцы у стане зрабіць невялікую сенсацыю, разграміўшы ФК "Мінск" - клуб вышэйшай лігі. Усё залежыць ад настроя гульцоў і падтрымкі трыбун. тым больш што матч пройдзе ў Мар'інай Горцы.
Таму запрашаем усіх на футбол!
Інфармацыя датычная гульні + схема праезда і расклад транспарту у матарыяле.

Бліжэйшай суботу ФК "Рудзенск" дэбютуе у 1/16 кубка Беларусі. Нашай камандзе давядзецца на сваім полі памерацца сіламі з клубам Вышэйшай Лігі - ФК "Мінск". Фармат розыгрыша прадугледжвае толькі 1 гульню. Таму ў разе калі Рудзенск выйграе ён праходзіць у 1/8 фінала.

І, улічваючы якасць гульні й узровень падрыхтоўкі нашых футбалістаў - задача цалкам рэальная. ФК "Рудзенск" - аднаасобны лідар розыгрыша ІІ Лігі Чэмпіяната Беларусі па Футболу. Склад каманды - удалае паяднанне дасведчаных гульцоў і выхаванцаў мясцовых футбольных школ. Значная частка складу мінулым сезонам выступала за Дарыду у вышэйшай лізе першынства. Але большасць усё ж такі - выхаванцы нашых футбольных школ.

Пры гэтым якасць гульні нашай моладзі ўжо па выніках першага туру прыцягнула ўвагу "скаўтаў" каманд вышэйшага дывізіёна. рудзенск удала правёў апошнія гульні (2 таварыскія з камандай з Катара) і выездную з Віцебскім "Мясакамбінатам". Такі адрэзак дазволіў Івану Барташэвічу апрабаваць новыя звязкі футбалістаў каб, у тым ліку, і здзівіць супернікаў у кубкавай гульні.

Наш Супернік:
ФК "Мінск" - каманда якую, як і суперніка па 1/32 фінала,  таксама можна назваць спадкаемцам Мінскага "Тарпеда". "Мінск" быў заснаваны як вынік рэарганізацыі футбольнгага клуба "Тарпеда-СКА" у 2006 годзе. Каманда упэўнена выйшла ў вышэйшую лізу з нізжых дывізіёнаў. І на сёння займае 9 радок у турнірнай табліцы. Пры гэтым, варта зазначыць, што "гаражане" уражваючы правялі летнія гульні Чэмпіянату: 3 гульні - 3 перамогі. Ахвярамі "фарту" "Мінску" сталі Брэсцкае і Мінскае "Дынама" а таксама ФК "Смаргонь". Аднак, нягледзячы на вышэйсказанае, "Мінск" не з'яўляецца той камандай, якую немагчыма прайсці. Асабліва, улічваючы невялікую колькасць інфармацыі пра рэальныя сілы нашага клуба.

Вельмі шмат чаго залежыць ад настроя нашых гульцоў і падтрымкі трыбун. 

Даезд
Таму запрашаем усіх нашых чытачоў у суботу на Футбол! Пачатак матчу -  18 гадзін.

Каб не спазніцца - даем план праходу да стадыёна і расклад транспарту. 
Калі едзеце маршруткай - выгодней даязжаць не да апошняга прыпынку (вактал) а выходзіць на "пераездзе". Ісці амаль удвая меней.

Варта заўважыць што дарога пехам зойме ад 10 да 15 хвілін ад "пераезда" і ад 15 да 20 хвілін ад вакзала.

Пры гэтым, калі ёсць жаданне папіць разліўнога піва перад гульнёй - прыйдзецца ехаць да вакзала. Па дарозе ад "пераезда" - перыядычна працуе толькі 1 кропка. І гарантыі, што яна будзе "актыўна" у суботу няма ніякай.

Пабачымся на футболе!

Крыніца інфармацыі: http://svislac.belarda.org

Схема праезда:



Просмотров: 1522 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 4
4 Holdvit69  
1
НУ ЧТО, КТО КОГО РАЗГРОМИЛ???
Футбол. Кубок Беларуси. 1/16 финала. "Минск" одолел на выезде "Руденск"

Обсудить новость (комментариев - 0)
Завершился матч 1/16 финала Кубка страны:

8.08. Руденск (Д3) — Минск — 1:3.

"Прессбол"


3 Holdvit69  
1
пацаны, кто будет на игре, напишите здесь, как прошло. хочется пораньше узнать, а эти тормоза в лучшем случае через 2 дня напишут... и то не сами.

2 Holdvit69  
0
а почему здесь нет собственных материалов-только перепечатки со свислочского сайта?

1 Interisti  
1
Народ, поменьше неадекватизма. Но с заголовком статьи явно загнули, считаться с Минском не мешало бы

Имя *:
Email *:
Код *: