Главная » 2009 » Август » 10 » Крыўдна, але прадказальна
Крыўдна, але прадказальна
15:11
У матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі па Футболу ФК "Рудзенск" саступіў камандзе вышэйшай лігі ФК "Мінск" з лікам 1-3. І, такім чынам, выбыў з кубкавага розыгрышу.
Статус суботняга матча прыцягнуў да сабе ўвагу спагадачоў. Прынамсі, гледачоў на мат прыйшло ці не ўдвая больш чым звычайна. Падставы спадзявацца на станоўчы вынік былі. Удалыя гульні апошніх тыдняў, якія дазвалялі спадзявацца на тое, што "Руденск" вяртаецца да сваёй гульні ўзору пачатку сезона.

Але ход гульні расставіў ўсё на свае месцы. Першая палова гульні прайшла не ў звычайных атаках Рудзенска, а ў прэсінгу гасцей. Гаражане практычна цалкам перайгралі нашу лінію паўабароны і метадычна, ударамі з розных адлегласцей, пачалі "расстрэльваць" браму "Рудзенска". І ўжо на 14-й падключыўшыйся да атакі абаронца "Мінска" Павал Рыбак адкрывае лік: 0-1 на карысць "Мінска".

Прапушчаны гол, стаў фактарам які канчаткова расхістаў абарону нашай каманды. З'явілася шмат браку і тэхнічных памылак. вынік не прымусіў сабе чакаць. На 20-й хвіліне за знос нападаючсага "Мінска" прызначаецца пенальці. Яго рэалізуе 25-і гадовы нападнік "Мінска" Дзьмітры Асіпенка. А праз 5 хвілін той жа Асіпенка завяршыў голам чарговую вострую атаку гасцей: 0-3.

"Зрабіўшы гульню"  мінскія гульцы зайгралі спакайней. І дазволілі "Рудзенску" агрызнуцца двума вострымі атакамі напрыканцы першага тайма. Але брак тэхнічнай майстэрнасці даў пра сабе знаць: галоў не было і на перапынак каманды сыйшлі пры тых жа 0-3 на табло.

Другі тайм праходзіў у значна больш спакойнай абстаноўцы. Гульцы гасцей не нагняталі тэмп. А "Рудзенск" па-ранейшаму спрабаваў падступіцца да штрафной "Мінска". Адна з атак нашай каманды скончылася трапным ударам Аляксея Хадневіча на 61-й хвіліне. Лік стаў 1-3. "Рудзенск", адчуўшы магчымасць выратаваць гульню паспрабаваў усімі сіламі ісці наперад. Але, паўабарона і абарона "Мінска" спыняла большасць атак на падыходах да штрафной. А напрыканцы другога тайма стала бачна, што нашы футбалісты папросту стаміліся. Хуткасці ўпалі. І апошнія хвіліны каманды фактычна дагульвалі.

Такім чынам 1-3 і "Рудзенск" пазбавіў сабе магчымасці згуляць у 1/8 Кубка Беларусі. Гледзячы па узроўню каманд (ВЫшэйшыя ліга супраць другой) вынік прагназаваны. Але тым не меньш крыўды для фанаў "Рудзенска".

Просмотров: 1239 | Добавил: svislac | Рейтинг: 1.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: