Главная » 2009 » Сентябрь » 29 » Без пяці хвілін чэмпіён: агляд апошніх 4-х тураў
Без пяці хвілін чэмпіён: агляд апошніх 4-х тураў
08:57
За чатыры тура ад канца першынства другой лігі па футболу ФК "Рудзенск" практычна забяспечыў сабе месца ў першай лізе. Аднак выніковасць гульняў у апошніх турах пакідае жадаць лепшага.

З моманту апошняга агляду гульні "Рудзенска" наша каманда правяла чатыры сустрэчы. Вынік - тры нічыі і адна перамога. Пры гэтым варта зазначыць, што супернікамі былі каманды-сярэднякі сёлетняга розыгрыша.

Пасля перамог над асноўнымі супернікамі "Зоркай" і "Вертыкаллю", і Клецкім "Клечаскам", Рудзенск на хатнім полі нечакана згуляў у нічыю супраць Мастоўскага "Нёмана". Пры гэтым мастаўчане мелі рэальныя шанцы увезці 3 заліковыя пункты з Мар'інай Горкі.

Наступная гульня (13 верасня) са Слуцкцукарам дала яшчэ больш падставаў для роздумаў: ужо на трэцяй хвіліне толькі штанга перашкодзіла Слуцкаму клубу павесці ў ліку. А адкрыццё ліку "Рудзенскам" стала вынікам не атакі нашых нападнікаў, а памылкі абаронцы случчакоў - А. Ліс зрэзаў мяч у сваю браму на 23й хвіліне. Аднак ужо праз 4 хвіліны лік стаў 1-1. А на перапынак каманды сышлі пры ліку 2-1 на карысць "Слуцкцукара". Другая палова гульні прайшла ў узаемным абмене атакамі. І тут нашай камандзе у чымсці пашчасціла: на 67-й хвіліне выйшаўшы на замену Парфёнаў трапна завяршыў падачу кутавога: 2-2. Канцоўка гульні праходзіла енадзвычай нервова. Шанцы на перамогу мелі як адна так і другая каманда. Але нічыя стала 2-2 вынікам матчу. Пры гэтым Слуцку па-шчырасці можна спачуваць: 1 штанга і 1 аўтагол забралі ў нашага суперніка перамогу.

Праз тыдзень, 20 верасня, Рудзенск на сваім полі прымаў аднаго з аўтсайдэраў лігі - Дзяржынскую "Лівадыю". Ужо у першым тайме нашы гульцы заваявалі хоць хісткую, але перавагу 2-1. У той жа час нельга сказаць, што гульня праходзіла у "адным накірунку". Дзяржынскія гульцы, асабліва ў сярэдзіне тайма, прымусілі сур'ёзна папрацаваць нашага брамніка Уладзіміра Юркевіча. Аднак ў другім тайме, калі супернік падсеў фізічна, далі знаць розніца ў класе. ФК "Рудзенск" правёў 3 галы, давёўшы лік да "разгромнага" 5-1. Галы ў ФК "Рудзенск" забівалі Аляксей Хадневіч, Ільля Давыдзенка, Аляксандар Кірыевіч.



Учора Рудзенск на выедзе сустракаўся з Бярозаўскай "Бярозай". Па-шчырасці, гульня вельмі нагадвала сустрэчу у Слуцку - тыя ж узаемныя вострыя атакі, тая ж перыядычная нервознасць на полі. Аднак 27 верасня фартуна была ўжо не на баку нашых гульцоў. Чаго вартыя 3 нерэалізаваныя галявыя выхады, альбо нерэалізаваны пенальці ў браму "Бярозы". На перапынак каманды сыйшлі з нулямі на табло. Аднак пачатак другога тайма даў надзею у перамогу Рудзенска. Ужо ў дэбюце тайма наша каманда павяла ў ліку. Аднак бліжэй да фінальнага свістка гаспадары зраўнялі лік. Фінальны штурм у выкананні "Рудзенска", на жаль плёну не прынес. Вынік гульні 1-1.
Такім чынам, за чатыры тура ад заканчэння першынства Рудзенск з 53-ма заліковымі пунктамі ачольвае турнірную табліцу. Адрыў ад найбліжэйшага суперніка (ФК "Гарадзея") складае 10 заліковых пунктаў. Каб захаваць першае месца незалежна ад гульні супернікаў нашай камандзе дастаткова ўзяць тры пункта ў чарытох наступных гульнях. А Футбалістам Гарадзеі, якія маюць тэарэтычныя шанцы на выхад у першую лігу трэба перамагаць у кожнай гульні і спадзявацца на прыкладна такі баланс сустрэчаў Рудзенска +0=2-2.

Каляндар наступных гульняў "Рудзенска" выглядае такім чынам: 4.10 - хатняя гульня супраць "Жлобіна", 11 - выезд у Оршу, 18 - праверка на моцнасць з Асіповічамі (хатні матч). І сканчваецца першынства 25 кастрычніка выездам у Гарадзею. Нагадаем, што для афармлення чэмпіёнства нашай камандзе дастаткова узяць у фінальных гульянях 3 заліковыя пункты.

Крыніца: svislac.belarda.org
Просмотров: 1518 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.0/2 |
Всего комментариев: 2
2 ale  
0
паходу все ясно

1 гру  
0
я думаю что уже после жлобина мы всё поймём..другой вопрос что нужно подтвердить наше чемпионство в матче с гарпдзеяй

Имя *:
Email *:
Код *: