Главная » 2010 » Февраль » 1 » Паміж сезонамі: гульні чэмпіёнаў
Паміж сезонамі: гульні чэмпіёнаў
15:38
ФК Рудзенск, які напрыканцы студзеня праводзіў збор і прагляд новых футбалістаў у межах падрыхтоўкі да выступу ў першай лізе правёў 2 кантрольныя сустрэчы. Супернікамі нашых гульцоў былі Чэмпіён і віцэ-чэмпіён Беларусі: ФК "Батэ" і Мінскае "Дынама"

24 студзеня Рудзенск сустрэўся з дынамаўскім дублем. Нягледзячы на розніцу ў "статусе" і страту некалькіх гульцоў асновы, Рудзенск не глядзеўся хлопчыкам для біцця. Гульня праходзіла ў актыўных атаках абедзьвух каманд. Дынамаўцам пашчасціла адкрыць лік: на 25 хвіліне Яўген Нікіцін пасля хуткай атакі правёў гол. "Рудзенск" кінуўся адыгрывацца. На жаль, выніку атакуючы імпэт не прынес: абарона дынамаўскага дубля давяла, што нездарма гэты склад стаў чэмпіёнам Беларусі сярод дублюючых складаў каманд вышэйшай лігі. І за сезон 2009 прапусцілі толькі 19 мячоў.

Абаронцы "Рудзенска", ў сваю чаргу, таксама сталі больш уважліва сачыць за хуткімі нападнікамі дынама і не дазволілі стварыць істотную небяспеку нашаму галкіперу.

А праз тыдзень, 30 студзеня, "Рудзенску" выпала магчымасць памерацца сіламі з асновай (!!!) чэмпіёна Беларусі. Дарэчы, у гэтай гульні колеры нашай каманды былі адразу на чатырох "выпускніках" школы БАТЭ:  Рамане Сцяпанаве, Сяргее Усені, Кірылы Самахвале і Сяргее Ціханоўскім. Дарэчы, трое з гэтай чацьверкі маюць намер дэбютаваць у складзе "Рудзенска" ў сезоне 2010.

БАТЭ выставіў на гульню ў першым тайму "баявы склад", які мае досвед гульняў Лігі Еўропы і Лігі чэмпіёнаў. Аснову барысаўскай каманды папоўніў бразілец Бессан і Вадзім Курыловіч – малады гулец, які сваім выступам за Граніт нарабіў розгаласу ў вышэйшай лізе.

Сама гульня праходзіла як і належыць гульні чэмпіёна з ніжэйшым па рангу. БАТЭ пачаў актыўна атакаваць. Аднак сказаць, што Рудзенск быў хлопчыкам для біцця – язык не павернецца. Нашы футбалісты граматна абараняліся і на старце гульні правялі дзьве патэнцыйна вострыя контратакі. Аднак абарона БАТЭ – ёсць абарона БАТЭ.  
Бліжэй да 20-й хвіліны наагул пачало падавацца шт о гуляюць каманды аднаго класа. Аднак ужо праз 8 хвілін Радзівонаў пасам пяткай выводзіць на ўдарную пазіцыю Паўлава. А на 38-й хвіліне Юрэвіч з 23-х метраў прыгожым ударам робіць лік 2-0.
Пасля гэтага з інтэрвалам пару хвілін БАТЭ меў 2 шанса павялічыць разрыў але у абодвух выпадках граматна згуляў наш брамнік. Спачатку ён спыніў выхад сам-насам Скавыша, а пасля узяў "убойны" удар Аляхновіча метраў з 12-13.

Другі тайм, на які Ганчарэнка выпусціў найбліжэйшы рэзэрв БАТЭ мог стаць часам выроўнівання сітуацыі. Нашы гульцы, выцягваючы на сабе нападнікаў барысаўчан, праводзілі хуткія і вострыя контратакі. Аднак клас даў пра сабе знаць: па 74 і 77 хвілінах мяч двойчы пабываў ў сетцы брамы Рудзенска. Спачатку наш галкіпер спыніў удар Бубнова, але паспеўшы на дабіванне Алумона такі зрабіў лік 3-0. А праз 3 хвіліны той жа Бубноў выдае пас пад удар Курыловічу і той б'е пад перакладзіну. 4-0.

Аднак сказаць, што Рудзенск стаў "дагульваць" матч не даводзіцца. Дастаткова аднаго прыклада: на 87 –й хвіліне атака нашай каманды скончылася магутным дальнім ударам навічка Ціханоўскага: перакладзіна.

Вынік сустрэчаў з лідармі беларускага футболу натуральна, быў прадказальны. Але футбол, які дэманструе "Рудзенск" стварае вельмі моцныя надзеі на ўдалы выступ каманды ў першай лізе.

Крыніца + фотарэпартаж гульні ад агенцтва БЕЛАПАН: svislac.belarda.org
Просмотров: 1188 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.0/2 |
Всего комментариев: 1
1 RFC  
0
Играли неплохо. но магли лучше

Имя *:
Email *:
Код *: