Главная » 2010 » Март » 9 » Апошнія спарынгі ў Мінску. На чарзе - Пінскі турнір
Апошнія спарынгі ў Мінску. На чарзе - Пінскі турнір
16:39
17 красавіка пачнецца чэмпіянат Беларусі сярод каманд першай лігі. Сёлетняе першынства будзе праходзіць у звыклай двухколавай сістэме. 16 каманд па два разы згуляюць між сабою. Такім чынам кожнаму калектыву давядзецца правесці па 30 гульняў. Апошні тур адбудзецца 6 лістапада. Жарб’е розыгрышу адбудзецца 12 сакавіка ў памяшканні Беларускай федэрацыі футбола.

Такім чынам ФК Рудзенск, які дэбютуе ў другім дывізіёне застаецца крыху больш за месяц для канчатковага фармавання каманды. І, гледзячы на ход збораў, калектыў Івана Барташэвіча мае як найбольш эфектыўна  правесці гэты час. 
Нагадаем, што "Рудзенск” раней за большасць калектываў першай лігі пачала міжсезонны збор. На фоне страты паловы складу трэнерскаму штабу давялося вырашаць задачу фармавання каманды амаль з нуля. У выніку з сярэдзіны студзеня ФК "Рудзенск” трэніруецца і праводзіць штотыднёвыя спарынгі. Спынімся на апошніх падзеях:
20 лютага наша каманда з лікам 1-0 выйграла досыць моцны калектыў – ФК "Граніт”. Гол на 32 хвіліне правёў Хадневіч. Адметнасць сустрэчы ад папярэдніх палягала і ў тым, што 
28 лютага ФК "Рудзенск” сустракаўся з "Полацкам”. Склад, які выйшаў на кантрольны спарынг з палачанамі значна адрозніваўся ад складу 20.02. Першы тайм праходзіў у роўнай барацьбе і скончыўся нулявой нічыёй. У другой палове Іван Барташэвіч правёў некалькі замен і, на жаль, гульня каманды пагоршылася. ФК "Полацк” наадварот пачаў гуляць на падвышаных хуткасцях і правёў сапраўды уражальны 20 хвілінны адрэзак. Як вынік – 2 гола з інтэрвалам у 8 хвілін: на 55 і 63 хвілінах. Нашы гульцы кінуліся адыгрывацца і прапусцілі вострую контратаку "пад завесу”: на 87-й хвіліне Полацк зрабіў лік 3-0 на сваю карысць.
А мінулай суботы супернікам нашых футбалістаў сталі дублёры аднаго з фаварытаў вышэйшай лігі – ФК "Шахцёр”. Першая палова матчу (асабліва да 30-й хвіліны) была цалкам за нашай камандай. "Рудзенск” фактычна запер гарнякоў на іх палове. Тым больш лагічным выглядаў адкрыццё ліку менавіта нашымі футбалістамі на 19-й хвіліне. Але бліжэй да канца тайма гульня выраўнялася гарнякі прадэманстравалі што нездарма выступаюць у першым дывізіёне: на перапынак каманды сышлі ўжо пры ліку 2-1 на карысць "Шахцёра”. Другая палова сустрэчы засталася цалкам за "старэйшымі па рангу”. Невялікі выбар гульцоў "Рудзенска” даў пра сабе знаць: гарнякі цалкам кантралявалі ход сустрэчы і забілі 3 безадказных мяча ў нашу браму. Выніковы лік 5-1 на карысць дубля "Шахцёра”.

Бліжэйшыя планы:
Гэтым тыднем ФК "Рудзенск” скончыць свой "мінскі этап падрыхтоўкі” гульнёй супраць "Партызана” (былы МТЗ-РІПО). І адразу ж выедзе на двухтыднёвы збор у сталіцу Палесся – г. Пінск. Там, паміж іншым, наша каманда возьме ўдзел у турніры, які арганізуе ФК "Хваля” (Волна) -- срэбны прызёр першай лігі 2009 года. Акрамя "Рудзенску” і гаспадароў у розыгрышы возьмуць удзел ФК "Славія” (Мазыр) і дубль мінскага "Дынама”.

Свіслач: Рэгіянальны партал вядзе перамовы з партнёрамі з Пінску наконт дасылкі фота і відэа- справаздачаў гульняў нашай каманды. У разе поспеху – будзе магчымасць праглядзець і найцікавейшыя моманты турніру.


Просмотров: 1174 | Добавил: svislac | Рейтинг: 2.8/4 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: