Главная » 2010 » Март » 20 » ФК Рудзенск: весткі ліцэнзавання і падсумаванне першага этапу міжсезонкі
ФК Рудзенск: весткі ліцэнзавання і падсумаванне першага этапу міжсезонкі
11:33
18 сакавіка на паседжанні Ліцэнзійнага камітэту Беларускай Федэарцыі Футболу было прынята рашэнне пра "мэтазгоднасць выдачы ліцэнзій на права ўдзелу ў Чэмпіянаце Беларусі 2010 года" 12 камадам першай лігі. У гэтым ліку і наш ФК "Рудзенск", які напярэдадні завяршыў першы этап свайго збору і адправіўся у сталіцу Палесся – г. Пінск. Там наша каманда мае правесці спарынг з Мікашэвіцкім гранітам а таксама ўзяць удзел у футбольным турніры (24-26.03), які арганізуецца фірмай "Алмі" і мясцовым ФК "Хавля" (Волна). Акрамя нашай дружыны і гаспадароў, у турніры возьме ўдзел Мазырская "Славія". Магчыма прыедуць і дублёры "Дынама" (Мінск).

Зімовыя месяцы і сакавік перад Іванам Барташэвічам і Сяргеем Пышнікам стаяла задача фактычна стварыць нанова каманду (нагадаем, што станам на студзень ад леташняга складу у ФК "Рудзенск" засталося толькі 11 чалавек). Пінскі турнір мае іншую мэту – найграць асноўны склад, палепшыць узаемадзеянне гульцоў.
Сыходзячы з гэтага можна падвесці своеасаблівую рысу пад вынікамі зімовай падрыхтоўкі. 

Па-першае склад. Кантракты альбо арэндныя дамовы станам на сёння падпісалі 7 (не ўлічваючы 11-і якія былі у складзе станам на студзень) гульцоў. Яшчэ прынамсі пяцёра знаходзяцца на праглядзе. Большасць з навічкоў мае вялікі досвед выступаў у клубах вышэйшай лігі (БАТЭ, Нафтан, Тарпеда Жд., Дарыда). Узмацнілася лінія атакі нашага клубу. Да набіраючага форму Хадневіча, знаходкі другога кола розыгрышу 2009 г. дасведчанага Парфёнава дадаўся 26-і гадовы хуткі форвард Наздрын Платніцкі. Гэта з тых, хто забіваў у спарынгах. Сама ж лінія атакі у "спісачным складзе" будзе прадстаўлена прынамсі 6-ю нападнікамі. Мае сур'ёзна узмацніцца паўабарона. Патэнцыйныя хаўбекі "Рудзенску" маюць за плячыма досвед выступаў у БАТЭ і НАФТАНе. Гэтыя назвы кажуць самі за сабе. Моцная летась абарона будзе ці не самай маладой лініяй у камандзе (сыходзячы з сярэдняга веку гульцоў). Ці стане маладосць дарэчы ў першай лізе пакажа выпрабаванне Пінскім турнірам. Дакладны спіс каманды (футбалісты з якімі заключаны кантракты) будзе апублікаваны на Свіслач: рэгіянальны партал цягам бліжэйшага тыдня.

Цяпер пабавімся статыстыкай. За першы этап збораў (студзень-сакавік) ФК "Рудзенск" згуляў 10 спарынгаў. З гэтай колькасці з камандамі Вышэйшай лігі – 5, першай – 2, Другой і абласнога першынства – 3.

Баланс гульняў:
  • Вышэйшая ліга: +0 = 1 – 4. Галы 1-13
  • Першая ліга: +1 = 0 – 1. Галы 1-3
  • Ніжэйшыя лігі: +3 =0 -0 Галы 9-4
Агульны баланс гульняў: +4 =1 -5. Галы: 11-20

Спадзяемся, бліжэйшыя гульні паправяць статыстыку "на нашу карысць".

Просмотров: 1275 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.2/4 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: