Главная » 2010 » Май » 6 » Заплыў па слонімскаму полю. Удачны
Заплыў па слонімскаму полю. Удачны
04:00
1 траўня наша каманда праводзіла матч у Слоніме супраць мясцовага "Камунальніка". Напярэдадні гульні у адным з самых старажытных заходнебеларускіх гарадоў прайшоў лівень. А з пачаткам гульні зліва паўтарылася і ледзьве не пераўтварыла футбольнае поле ў сапраўдны басэйн. Цяжкое поле стала дадатковым дапаможнікам камандзе гаспадароў: няспешная гульня і цяжкасць паказваць камбінацыйны футбол больш былі да спадобы гаспадарам.

Большую частку першага тайму слонімцы спрабавалі прыціснуць Рудзенск да сваёй штрафной. Што, папраўдзе, у іх не надта атрымлівалася – сёлета наша лінія абароны на галаву мацнейшая за ўзор "Рудзенску-2009". Таму футбалісты "Камунальніка" абмяжоўваліся дальнімі моцнымі ўдарамі. Якія не ўяўлялі моцнай небяспекі для Юркевіча. А вось контратакі Рудзенску глядзеліся значна больш востра. На 33-й хвіліне сам-насам з брамнікам "Камунальніка" выходзіць Бубноў. Але, на жаль, ён не здолеў перайграць кіпера сланімчан. Падбегшы ж  дабіванне Пышнік стрэліў як казаў адзін вядомы каментатар "моцна але недакладна". Дарэчы, сярэдзіна першага тайму вызначылася яшчэ адной падзеяй: быў груба знесены абаронца "Камунальніка" Дабрыян. Пры праглядзе паўтору па матчы, інспектар заўважыў што такое парушэнне цягнула на выдаленне з поля. На шчасце, свістка не было – арбітр не звярнуў увагу на парушэнне і наша каманда працягнула гуляць у поўным складзе.

Цяжкая "валтузня" у сярэдзіне поля так бы і працягвалася. Але крыху падсохшы газон даў магчымасць падвысіць хуткасці. З аднаго боку, гэтым паспрабавалі скарыстацца гаспадары. Паўбараронца "Камунальніка" прарваўся па фланзе і выклаў на ногу свайму нападніку (Коціну) мяч. Той замест таго каб прабіць вырашыў аддаць пас на Сакалоўскага ў цэнтр штрафной Рудзенску. На гэтым момант і скончыўся.  І тут жа "Рудзенск" паказаў што нездарма наша паўабарона у патэнцыяле адна з самых моцных у лізе: хуткі перавод мяча на чужую палову скончыўся пасам на Бубнова. Ягоны ўдар, ізноў адбіў брамнік. А вось далей мяч патрапляе да Сяргея Шалімы, які скарыстаўшыся памылкай супернікаў без перашкодаў адпраўляе яго ў сетку. Лік стаў 0-1 на карысць Рудзенску. Сканчвалася 45-я хвіліна.

Другі тайм ужо праходзіў пад дыктоўку "Рудзенску". Але, на жаль, рэалізацыя галявых момантаў застаецца адной з найбольш вострых праблем каманды. Ужо да  60-й хвіліны лік мог стаць прынамсі 0-3 на нашу карысць. Тым часам наш коўч выпускае на поле Наздрына-Платніцкага. Ягоная гульня дадала "пажару" блізу штрафной "Камунальніка". І, у рэшце рэшт, на 74-й хвіліне "слонімскі ахвяра"  першага тайму Дабрыян зносіць Ілью блізу штрафной. Прызначаецца штрафны ўдар. Які, у бліжні кут майстэрна прабіў Ціханоўскі. 0-2 на карысць "Рудзенску".

А вось у кампенсаваны  час лік ледзьве не стаў 0-3. Пасля прыгодай камбінацыі нашых гульцоў Аляксей Хадневіч трапна і выверана прабіваў ў браму. Брамнік "Камунальніка" толькі і мог што назіраць за палётам мяча. Але, на жаль, штанга. І лік застаўся 0-2 на нашу карысць.

За ФК "Рудзенск" у на поле выходзілі: 
Юркевіч Уладзімір (капітан, 34 нумар), Зеневіч Сяргей (нумар 2), Каваленка Сяргей (3), Рабцаў Антон (16), Усеня Сяргей (19), , Пышнік Ігар (8, на 60-й хвіліне заменены на Іллю Наздрына-Платніцкага (21)), Дзьмітры Трындзюк (нумар 20), Ціханоўскі Сяргей (13, на 77й хвіліне заменены на Талкачова Дзьмітрыя), Якаў Казак (15, на 72й хвіліне заменены на Шынгірэя),  Сяргей Шаліма (9 на 81 хвіліне й хвіліне на Парфёнава Дзьмітрыя), Бубноў (на 89-й хвіліне заменены на Аляксея Хадневіча (10)) 

Прэс-канферэнцыя трэнераў
Сяргей Пышнік
Пршы тайм быў цяжкім. Дождж падраўняў магчымасці каманд, але нам пашчасціла з забітым голам. Адпаведна, у другой палове, адчувалі сабе больш раскавана за суперніка. Давольны гульнёй лініі абароны: таму што галоў не прапусцілі. Нягледзячы на пакуль яшчэ слабаватае ўзаемадзеянне гульцоў маёй каманды, моладзь у нас амбіцыйная і жадае граць на самым высокім узроўні.

Руслан Корнеў (галоўны трэнер Камунальніка)
Каманда не настроілася на гульню належным чынам. Супернік праводзіў шмат контратак, а нам часам цяжка было арганізавана перайсці сярэдзіну поля. Блізу нашай брамы стваралася напружанне і ў, на першы погляд, простай сітуацыі непаразуменне паміж брамнікам і абаронцам прыводзіць да нелагічнага голу. Агулам не задаволены гульнёй каманды, дзеяннямі, якія футбалісты праводзілі на полі. У нас проста не знайшлося лідара, які б здолеў павесці за сабою.


Што далей: 
Наступны тур стане выпрабаваннем для нашага трэнера: у госці прыедзе ягоны былы клуб – нясвіскі "Верас". І хоць перад верасам сёлета дакладна не стаіць задача выхаду у вышэйшую лігу, каманду нельга лічыць слабай. ФК "Верас" выйшаў у першую лігу ў 2003 годзе (разам з ФК "Баранавічы") і практычна адразу зарэкамендаваў сабе як неўступчывага сярэдняка. Вельмі цяжка прыгадаць выпадак, каб Верас прайграваў з разрывам больш чым у 3 мячы. А вось выпадкаў, калі нясвісцы "каралі" фаварытаў за самаўпэўненасць за мінулыя сезоны набярэцца больш за дзесятак. Сам Верас тым часам штогод фінішуе у чэмпіянаце на 1-2 пазіцыі вышэй за папярэдняе дасягненне. 

Вось вынікі выступу Верасу ў лізе: 2009 год – 4 месца, 2008 – 5, 2007 – 6, 2006 – 9.
Сёлета у міжсезонку разам з трэнерам з Верасу сышлі некалькі гульцоў асновы (частка з іх – у  ФК "Рудзенск"). Нягледзячы на гэта, нясвіская моладзь у стане на куражы правесці выбітны матч.

У чэмпіянаце 2010 каманда яшчэ ні разу не згуляла на хатнім стадыёне. Усе тры матча на выедзе. І 2 набраныя заліковыя пункты – не горшы вынік. У першым туры Верас разыйшоўся 1-1 з "Камунальнікам". У другім – таксама 1-1. Але ўжо з лідарам першынства – "СКВІЧам", у трэцім нясвіжане атрымалі першае паражэнне: Пінская "Хваля" з мінімальным лікам 1-0 выдрапала для сабе 3 пункты ў залік. Хаця, па ходу той гульні, Верас мог і перамагчы.

Просмотров: 1248 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 3
3 фак оф босс  
0
слышь босс недоделаный. едь жить в россию, если не нраввится Белорусский язык

2 Twizzy *fcrudensk*  
0
Потому что тот кто добавлял, это администратор Регионального портала в Свислоче... А на том сайте всё по белорусски...

1 bo2zz  
0
вопрос ... почему всё по беларуски...??? команду с победой...)

Имя *:
Email *:
Код *: