Главная » 2010 » Май » 12 » Гульня прымусіла задумацца
Гульня прымусіла задумацца
14:20
На жаль, прагноз, які зрабіў Свіслач: рэгіянальны партал што да небяспекі "сярднячка-Вераса" спраўдзіўся. Аб нясвіжан спатыкнуўся ФК "Рудзенск". Супернік, які за першыя туры ніводнага разу не гуляў на хатнім стадыёне, не хацеў мірыцца з роляй "госця". Футбалісты "Верасу" завязалі барацьбу ў сярэдзіне поля і спрабавалі актыўна прэсінгаваць нашых паўабаронцаў. У выніку традыцыйны "стартавы штурм" у выкананні "Рудзенску" звёўся да трох адносна небяспечных атак. А вось Верас здолеў пахвалявацца нашу абарону. Тым не меней, першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе. І, на жаль, без надта запамінальных момантаў. 

А вось другі стаў халодным душам для нашых гульцоў. Госці актыўна пачалі гульню і прымусілі нашых абаронцаў фаліць. У выніку – за першыя 30 хвілін другога тайма больш за 5 штрафных ці свабодных. І адзін з першых небяспечных штрафных скончыўся голам. Ужо на 48-й хвіліне метраў з 20 гулец "Верасу" зрабіў лік 0-1. Удар быў з катэгорыі "небяручыхся": мяч зрыкашэціў ад сценкі і патрапіў у дальні ад Юркевіча кут.
Нашы футбалісты кінуліся адыгрывацца. Але… часам стваралася уражанне, што паўабаронцы бегаюць з гантэлямі на нагах: хуткасці і камбінацыйная гульня мала нагадвалі фірмовы стыль ФК "Рудзенск". У выніку нават дзяжурная змена лініі атакі (выхад Хадневіча і Пышніка) мала змянілі ход матчу. Можна ўзгадаць хіба класную перадачу Шаліма на Пышніка: пасля навесу злева і ўдару галавой мяч "аблізаў" правую крэставіну брамы.
На 67-й хвіліне з мэтай павялічэння ціску на абарону "Верасу" выпускаецца трэці нападнік: Парфёнаў. Праз хвіліну фіксуецца і гол… другі ў нашу браму. На 68-й хвіліне прызначаецца чарговы штрафны ўдар. Нясвісцы разыгрываюць верхавую "нарыхтоўку": навес у штрафную на далёкую штангу і трапны ўдар галавою. 0-2.
Пасля другога голу нашы гульцы, да гонару каманды, не здаліся. І вось гэтыя, апошнія 20 хвілін гульні, ФК "Рудзенск" паказваў сваю фірмовую гульню (ці, прынамсі, нейкае яе падабенства). Былі створаны колькі небяспечных момантаў. Але… праблемы з рэалізацыяй нікуды не падзеліся. Таму пасля фінальнага свістка "Верас" святкаваў першую перамогу ў сезоне. А "Рудзенск" таксама першую, але паразу.

Колькі словаў наўздагон:
Пасля матчу можна скласціся падвойнае ўражанне. Добра – гэта тое, што нават у "расслабленым выглядзе" каманда глядзіцца усё ж такі досыць моцна. Паціху пачынае дадаваць Пышнік - малодшы. Лінія атакі таксама глядзіцца не горшым чынам. Прынамсі з пункту гледжання нестандартных хадоў у штрафной суперніка.

А цяпер пра мінусы.
Пра незгулянасць каманды шмат казалася. У тым ліку і трэнерамі. Матч з "Верасам" паказаў, што пры дысцыплінаванай гульні, паўабарону нашай каманды (якая паводле патэнцыялу ці не наймацнейшая ў лізе) можна нейтралізаваць.

Пра рэалізацыю галявых момантаў таксама шмат пісаць не хочацца: забей нашы прынамсі "жалезныя" галы – лік быў бы прынамсі 3-2 на карысць "Рудзенску".
А вось што клапоціць – гульня галавой. З аднаго боку нашы гульцы ужо спрабуюць нешта рабіць на "другім паверсе". З другога – якасць гэтага "нешта" пакідае жадаць лепшага. Мы традыцыйна прапусцілі гол пасля верхавой падачы. Мусіць, госці вывучалі "асаблівасці" гульні абароны ФК "Рудзенск" і скарысталіся гэтым па поўнай. Такім чынам колькасць "верхавых" мячоў у агульным ліку прапушчаных (з улікам Пінскага турніру) склала 5 з 7. Трывожная тэндэнцыя.

Тым не меней спадзяемся на выпраўленне недахопаў і паспяховую гульню "Рудзенску" у наступных турах.

Свіслач:рэгіянальны партал
Просмотров: 1293 | Добавил: svislac | Рейтинг: 2.5/2 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: