Главная » 2010 » Май » 23 » Не выстаялі.
Не выстаялі.
00:42
У выніку двух апошніх тураў ФК "Рудзенск” апусціўся у турнірнай табліцы Чэмпіянату Беларусі па футболе на 9 месца. Нягледзячы на адносна няўдалы адрэзак, наша каманда ўсё ж такі мае ўсе шанцы пазмагацца за першыя месцы па выніках першынства. Пры ўмове, натуральна, якаснай гульні ў далейшых матчах.

За апошні тыдзень ФК Рудзенск правёў 2 гульні. Абедзьве – на "выедзе”. Супернікі – каманды, якія уваходзяць у групу лідэраў першынства. Нягледзячы на прадэманстраваны неблагі па якасці футбол, наша каманда разжылася толькі 1 заліковым пунктам.

СКВІЧ-Рудзенск: А поспех быў такім блізкім….
15 траўня наша каманда сустракалася з мінскім СКВІЧам. Каманды пачалі гульню з абмену атакамі. І, на жаль, першы ж выпад гаспадароў вызначыўся непрыемным момантам. Наш абаронца Сяргей Усеня на мяжы штрафной выконваў падкат. Арбітр палічыў што гэта быў "знос нападніка” і што інцыдэнт адбыўся ў межах штрафной. Вынік – пенальці на 7-й хвіліне гульні. "Сквіч” свайго шансу не ўпусціў –1-0 на карысць 
гаспадароў.

І на гэтым атакуючы імпэт мінчукоў знік на палову гадзіны: наша каманда кантралявала мяч і вяла планамерны штурм брамы гаспадароў. Вось на гэтым адрэзку праявілася патэнцыйная сіла паўабароны "Рудзенску”. Нягледзячы на статус "гаспадароў”, гульцы СКВІЧу практычна не маглі выйсці на палову поля нашай каманды. Але, такая гульня хоць і глядзелася, гала не прынесла: на 10 хвіліне сэйв брамніка Сквічу пасля удару галавой Парфёнава і блакаванне абаронцамі удару "на дабіванне” Трындзюка. Небяспечныя ўдары Бубнова  і Пышніка ў сярэдзіне 1 тайма таксама не сталі галамі. 

А вось гаспадары маглі ізноўку вызначыцца. Скарысталі праблему "другога паверху” нашых абаронцаў (пра што мы неаднаразова пісалі): пасля падачы кутавога на 44-й хвіліне, нашы абаронцы упускаюць нападніка Сквіча (Дмітрачкова) які моцна б’е галавой. Юркевіч у падзенні адбівае. І тут ізноў даюць гуляць супернікам: ля мяча першым апынуўся нападнік мінчан, які, на шчасце з трох метраў не пацэліў у ужо пустую браму.

Другі тайм наша каманда канчаткова заперла гаспадароў ля іх штрафной. Сквіч, падобна, вырашыў гуляць на утрыманне ліку. І нягледзячы на шматлікія спробы атакі "Рудзенску” па-сапраўднаму вострых момантаў было не так багата. Хоць гульня, дарэчы, "глядзелася”.
На 54-х хвіліне на поле выходзіць адзін з самых маладых нашых гульцоў (нар. 26.06.1990). Ен і стаў аўтарам адным з аўтараў пераможнай камбінацыі. На 74-й хвіліне Сяргей метрах у 25 ад брамы адпасовывае мяч пад удар Трындзюку. І Дзьмітры здалёк укалаціў "шарык” у левую дзевятку. 

Пасля забітага гола каманда паспрабавала "даціснуць” супернікаў. Але, на жаль, фінальны штурм галамі не завяршыўся. І лік гасцявая нічыя з адным з лідараў першынства успрынялася усё ж з долей расчаравання: "маглі выйграць”.

За Рудзенск у матчы на поле выходзілі:
Юркевіч Уладзімір (капітан, 34 нумар), Міненкоў Яўген (№4, на 56й хвіліне заменены на Каваленка Сяргея(3), Шчуцкі Міхаіл (5), Парфёнаў Дзьмітры (на 63 хв. Заменены на Дзяніса Шынгірэя (№11)), Пышнік Ігар (8, на 59 хв. Заменены на Якава Казака (№15), Талкачоў Дзьмітры (12, на 54 хв. Замена на Сяргея Ціханоўскага (13)), Рабцаў Антон (16), Сяргей Бубноў (18, на 72 хв. замена на Аляксея Хадневіча (10)), Усеня Сяргей (19), Трындзюк Дзьмітры (20), Наздрын-Платніцкі Ілля (21)

(Пінск) – Рудзенск: халодны душ.

Пасля складанага матчу у Мінску Рудзенск ехаў у "сталіцу Палесся” з мэтаю, прынамсі, не згубіць заліковых пунктаў. А, у ідэале – узяць рэванш за крыўдную паразу па турніры "Палеская пралеска”. У пінчукоў была свая матывацыя: даказаць што параза ў мінулым туры у Гомлі – проста выпадковасць. Такім чынам гульня абяцала быць вельмі цікавай. 
Так і атрымалася. З першых хвілін гульні футбалісты "Хвалі” вырашылі паказаць што не жадаюць быць гасціннымі гаспадарамі. Пінчукі завалодалі ініцыятывай і рэгулярна стваралі ускрай небяспечныя моманты каля нашай брамы. 
Наша каманда вытрымала першасны націск і адказала атакай, якая магла пераламіць ход сустрэчы. Пасля барацьбы за мяч блізу штрафной "Хвалі”, той патрапляе да Якава Казака. Якаў з 30 метраў гарматным стрэлам б’е у браму суперніка. Да гола не хапіла пары сантыметраў: удар у крэставіну і мяч вяртаецца ў поле.  
На такі выпад пінчукі адказалі серыяй атак. І ўжо на 26-й хвіліне лік стаў 1-0. А праз 7 хвілін нападнік хвалі заўважыў, што Юркевіч далёка выйшаў з брамы і здалёк, навесам, перакінуў мяч праз нашага брамніка. 2-0. Акрыленыя поспехам пінчукі кінуліся "дабіваць” гасцей. Але гэтым разам Юркевіч больш памылак не дапускаў. А пад канец тайма Рудзенск прымусіў пахвалявацца фанатаў "Хвалі”: пасля удалай контратакі Аляксей Хадневіч не здолеў пераправіць мяч у сетку.
Другую палову гульні Рудзенск пачаў з намерам адыграцца. На поле былі выпушчаны Пышнік і Шаліма. Гульнявой і тэрытарыяльнай перавагай завалодалі чырвона-чорныя. І амаль дасягнулі свайго: на 54-й хвіліне у штрафной зносяць Якава Казака. Але той, на жаль, не здолеў прабіць брамніка "Хвалі”.
Гэты момант, магчыма і стаў пераломным у гульні: Хваля ізноў пайшла наперад. Да 60-й хвіліны гаспадары прынамсі двойчы маглі павялічыць лік. Але цудоўна гуляў Юркевіч. А вось на 66-й хвіліне сталася падзея, якая пахавала надзеі Рудзенску нават на нічыю: Каваленка зносіць нападніка Хвалі, які выбягаў сам-на-сам з Юркевічам. Выдаленне і 11-ці метровы. Лік стае 3-0.
Рэшту часу наша каманда ў меньшасці, але, за кошт таго, што замены гаспадароў не ўзмацнілі іх гульні, больш кантралявала мяч. У рэшце рэшт гэта дазволіла правесці гол. На 84-й хвіліне вострую атаку замкнуў трапным ударам Сяргей Шаліма. 
Лік 3-1. І, на жаль, па гульні

За Рудзенск у матчы на поле выходзілі:
Юркевіч Уладзімір (капітан, 34 нумар), Усеня Сяргей (19), Каваленка Сяргей (3), Рабцаў Антон (16), Шчуцкі Міхаіл (5), Талкачоў Дзьмітры (12, на 36 хв. Замена на Сяргея Ціханоўскага (13)), Трындзюк Дзьмітры (20), Якаў Казак (№15, на 70-й хвіліне заменены на Міненкова Яўгена (4))
Дзяніс Шынгірэй (№11, на 36 хв. Замена на Сяргея Бубнова (18)), Наздрын-Платніцкі Ілля (21, на 46 хв. замена на Пышніка Ігара (8)), Аляксей Хадневіч (10, на 46й хв. заменены на Сяргея Шаліма (9)


Што далей:
Наступным супернікам нашай каманды будзе ФК "Баранавічы”. Клуб мае больш чым 98 гадовую гісторыю. Першая гарадская каманда у Баранавічах з’явілася ў 1912 годзе. Тады яна мела назву "ОРІОН”. Пасля, у часе 1-й Сусветнай і Рускай грамадзянскай войнаў у горадзе ў футбол не гулялі. Адраджэнне клуба адбылося ў 1921 годзе (у той час Баранавічы знаходзіліся ў складзе Польшчы). І да 1939 гарадская каманда брала удзел у турнірах Польскай Рэспублікі. З прыходам саветаў у 1939 годзе, футбольны клуб быў распушчаны, а частка гульцоў і трэнераў (з ліку адстаўных афіцэраў ці "асаднікаў”) расстраляныя камуністамі.

Баранавіцкі футбол адрадзіўся толькі ў 1945 годзе. Каманда "Лакаматыў” дэбютавала ў першынстве Беларусі. За час існавання каманда некалькі разоў мяняла назву: Лакаматыў- в.ч. Баранавічы – Дынама – Харчавік – Баранавічы – Прамкамбінат – Лакаматыў – Тэкстыльшчык – Баранавічы. Дарэчы, у 1966-1970 гг. у горадзе існавала 2 канкуруючыя клубы.
З заснаваннем чэмпіянату Рэспублікі Беларусь каманда гуляла у другой лізе. У 2003 годзе у клуб на пасаду трэнера прыходзіць адзін з лепшых гульцоў нацыянальнага першынства Андрэй Хлебасолаў. Разам з ім, група вядомых гульцоў (Сергель, Свісркоў, Путраш, Міхальцоў, Паўлавец). Вынік – ФК Баранавічы трыўмфальна пераходзіць у першую лігу. А ў розыгрышу кубку даходзіць да 1/8 фіналу. 

У 2005 годзе у камандзе пачынаецца хваравіты працэс змены пакаленняў: клуб у сувязі са стратай аднаго са спонсараў не можа сабе дазволіць правядзенне селекцыйнай работы і спадзяецца збольшага на уласныя футбольныя школы ці арэнду гульцоў брэсцкага "Дынама”. У выніку у чэмпіянатах 2005-2008 гг. каманда займала 9-10 месца.

А вось летась у клуба адбыліся істотныя змены: Галоўным трэнерам стае Андрэй Кіпра – знакавая фігура для Баранавіцкіх фанаў. Менавіта ён быў капітанам каманды 2003 г. Пра папулярнасць Кіпры кажа нават той факт, што спагадачы клуба мелі адмысловую "крычалку” пра капітана "Ад Баранавіч да Кіпра лепш няма Андрэя Кіпры”. Ён робіць стаўку на моладзь. І, як вынік, сезон 2009 ФК Баранавічы сканчвае на 6-м месцы. 

Сёлета, паводле словаў самога Кіпры клуб не ставіць перад сабою задач выхаду ў Вышэйшую лігу. Гаворка ідзе пра абкатку складу. Тым болей, што абіраць у Баранавічах ёсць з каго. Каманда стараецца паказваць камбінацыйны хуткі футбол з моцным апорам на лінію паўабароны (у гэтым падабенства з ФК "Рудзенск”). Мінус ФК "Баранавічы” – малады ўзрост і нестабільнасць гульні. Клуб можа выдаць цудоўны  матч супраць фаварыта а пасля нечакана прайграць аўтсайдэру.  У 5-м туры ФК "Баранавічы” разабраўся з нашым крыўдзіцелям – ФК "Верас”. А мінулы тур разышоўся 1-1 з мінскім "Сквічам”. 

Фаны: У ФК Баранавічы пачынаючы з 2003 года адны з лепшых паказчыкаў наведвальнасці. Групоўка фанатаў, якая ў 2003 налічвала 10 чалавек у 2004-2005 гадох вырасла да 100-120 актыўных "штыкоў”. Зараз іх колькасць крыху скарацілася. Падтрымліваюць каманду актыўна. Па адносінах – з моманту ўзнікнення маюць добрыя стасункі са спагадачамі адвечных сяброў-супернікаў ФК "Верас”. Першыя на канфлікт і сутычкі стараюцца не ісці. Але наўмысная абраза клуба ці іх груповак вядзе да "вайны”.

Цікавы факт: у Баранавічах цягам 2003 – 2005 гг. сіламі выдавалася газета "Баранавіцкі Футбол” (выдавалася да кожнага хатняга матчу) а ў 2003- пачтаку 2004 гг. усе праграмкі да матчаў таксама рыхтаваліся фанатамі.

Фотарэпартаж з Пінску а таксама турнірная табліца даступныя на Свіслач: Рэгіянальны партал
Просмотров: 880 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: