Пятница, 19.04.2024, 14:40
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
КУБАК БЕЛАРУСІ: Іх можна прабіваць (+ спасылка на відэа) | 19:03 |
У гэтую нядзелю ФК "Рудзенск" у межах 1/16 розыгрышу Кубка Беларусі па футболе будзе прымаць бронзавага прызёра сезону 2009 у вышэйшай лізе Магілёскі "Днепр".
З аднаго боку рэгаліі гасцей і іх паспяховы выступ у сёлетнім розыгрышы Лігі Еўропы мае насцярожваць. У некаторых, магчыма выкліча і прыступ песімізму. Але паспрабуем паглядзець на нашага суперніка з іншага боку. Па выніках першага кола чэмпіянату, "Днепр" займае толькі 7 радок турнірнай табліцы. Статыстыка гульняў +6 = 4 -8. Суадносіны забітых/прапушчаных мячоў адмоўныя: 16-29. У двух апошніх турах рэгулярнага чэмпіянату Днепр насуха прайграў. Спачатку было хатняе паражэнне ад Салігорскага "Шахцера" (0-2). А потым выязны матч з мінскім Дынама (3-0). Пра учорашні цяжкі але паспяховы матч у Лізе Еўропы супраць нарвежскага "Станбеку" пісаць доўга не будзем. Але варта звярнуць увагу на далейшы каляндар Дняпра
Такім чынам нашы супернікі правялі досыць цяжкі матч ў Нарвегіі. А пасля кубкавага супрацьстаяння ў Рудзенску іх чакаюць 2 вельмі непростыя гульні. Графік гульняў – кожныя 3 дні. Праход у наступны раўнд Лігі Еўропы само сабою важная справа для магілёўскай каманды. А сустрэча з БАТЭ не меньш прынцыповая, калі звярнуць увагу на турнірны стан Дняпра. (7 месца з 22 заліковымі пунктамі). Што дае нам пэўныя падставы для роздуму і спадзевы на тое, што трэнерскі штаб паберажэ пэўных футбалістаў для кубкавай гульні і супрацьстаяння з БАТЭ. Пры гэтым варта звярнуць увагу на тое, што ў магілёўскай камандзе не ўсё гладка ў абароне – па колькасці прапушчаных галоў яны займаюць перадапошні радок сярод каманд вышэйшай лігі. Дарэчы праблемы ў цэнтры і на правым фланзе дняпроўскай абароны бачныя нават па відэа галоў у матчы з нарвежцамі. (ДАСТУПНА У АРЫГІНАЛЬНЫМ АРТЫКУЛЕ НА СВІСЛАЦКІМ ПАРТАЛЕ) Вялікай колькасцю забітых каманда таксама не можа пахвастаць. У Дняпра няма ярка выражанага забіўнога форварда. Найлепшыя бамбардзіры каманды Андрэй Пясюк і Аляксандар Бычонак правялі толькі па 4 галы. Найбольш карысны ў атацы Уладзімір Юрчанка (3 галы+ 4 галявыя перадачы). Сыходзячы з вышэйзгаданага можна разлічваць што пры хуткаснай і дысцыплінаванай гульні прайсці магілёўскі "Днепр" цалкам рэальна. Хоць і вельмі цяжка. Тым не меней ў гульцоў ФК "Рудзенск" ёсць дастаткова матывацыі каб праявіць сабе з лепшага боку. Нагадаем, што матч адбудзецца ў нядзелю, 18 ліпеня на гарадскім стадыёне ў Мар'інай Горцы. Пачатак – у 18-00 Каб паспець на матч варта выязджаць са Свіслачы і Дружнага маршруткамі: у 14-45 і 15-30, 16-25, 17-15 Апошняя прыбывае на вакзал у МГ у 17-55. Адпаведна па павароце на стадыён будзе каля 17 – ёй варта ехаць калі вы ўпэўнены што маеце месцы на трыбунах. З Рудзенску можна дабрацца на электрацыях (адпраўленне не пазней за 16-50 | |
Просмотров: 1835 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 | |
Всего комментариев: 0 | |