Главная » 2010 » Август » 6 » Цэнтральны матч чэмпіянату: супрацьстаянне лідараў
Цэнтральны матч чэмпіянату: супрацьстаянне лідараў
14:30
Пачынаецца другое кола Чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд І лігі. І цэнтральным паедынкам 16 туру без сумневу стане супрацьстаянне ў Мар'інай Горцы, дзе ФК "Рудзенск" прыме ФК "Гомель". Цікавасці дадае факт, што праз колькі тыдняў матч у Мар'інай Горцы "паўторыцца" – у розыгрышы 1/8 кубку Беларусі.

Адпаведна, на кароткі адпачынак ФК "Рудзенск" сышоў у вельмі добрым гуморы. У часе перапынку Іван Барташэвіч і Сяргей Пышнік праглядзелі патэнцыйных навічкоў каманды. Ужо на сёння вядома, што у ФК Рудзенск перайшоў з "Партызана"  27-гадовы абаронца Максім Горбач (на фота).

Адбыліся і пэўныя "страты". ФК "Рудзенск" пакінулі Аляксей Хадневіч, Дзяніс Шынгірэй, Яўген Міненкоў. Аляксей, хутчэй за ўсе працягне кар'еру ў "Зорцы-БДУ". Пра далейшы лёс Дзяніса і Яўгена пакуль што інфармацыяй не валодаем.

Моладзь нашага клубу правяла таварыскі матч з камандай "Падляшша" (Бяла Падляска). Пройгрыш 1-2. Што да супернікаў, то "Падляшша" – базавы клуб Акадэміі фізічнага выхавання (аддзяленне футболу) РП. Выступае ў ІІІ лізе першынства Польшчы.
Дарэчы, гэта быў першы міжнародны матч на стадыёне г.п. Свіслач. 

Перад матчам.
Цэнтральным паедынкам 16 туру, без сумневу, стане супрацьстаянне ў Мар'інай Горцы, дзе ФК "Рудзенск" прыме ФК "Гомель". Цікавасці дадае факт, што праз колькі тыдняў матч у Мар'інай Горцы "паўторыцца" – у розыгрышы 1/8 кубку Беларусі.

 "Гомель" на сёння на першай прыступцы турнірнай табліцы, "Рудзенск" – на чацьвёртай. Пры гэтым наша каманда ў першым коле ў Гомлі згуляла ўнічыю 0-0. Гэта, дарэчы адзіная нічыя гамельчукоў за усё першае кола.

Чым небяспечны наш супернік?
ФК "Гомель", натуральна, ставіць перад сабою мэту вярнуцца ў вышэйшую лігу. Падбор футбалістаў і якасць гульні дазваляюць кіраўніцтву клубу разглядаць "вышку" як рэальны вынік гэтага сезону. 

У 15 гульнях І кола наш супернік запомніўся граматнай і дысцыплінаванай гульнёй у абароне: каманда пачынае змагацца за мяч і прэсінгаваць яшчэ ў цэнтры поля. Пры гэтым паўбаронцы не грэбуюць патрэбай вяртацца на сваю палову поля. Як вынік – за 15 тураў каманда прапусціла 8 галоў. Лепшы паказчык (7) толькі ў мікашэвіцкага "Граніту". 

Што да атакі, то "Гомель" – абсалютны рэкардсмен сярод каманд лігі – 36 забітых мячоў. Прычым 23 з іх на ліку трох найлепшых бамбардзіраў каманды: Дзьмітрыя Платонава (13), Сяргея Казекі і Кірыла Паўлючыка (па 5).

Цягам апошніх тыдняў у каманду прыйшлі атакуючы паўабаронца Руслан Юдзенкоў (1987 г.н.) з Ведрыча-97 і абаронца Станіслаў Сазонаў (1992 г.н.) з "Зоркі –БДУ" 
Каманду пакінуў паўабаронца Дзьмітры Рабцаў, які перайшоў у "Ведрыч-97".
Таксама у "Ведрыч" адправіў малады гулец Павал Трубіла (1991 г.н.)

Што можна супрацьпаставіць:
Па першае, называць "Гомель" непрабіўной камандай асабліва на выедзе – досыць гучна. З 8 прапушчаных галоў 5 – гамельчукі прывезлі з "выездаў". Прычым ад лідэраў, так і ад сярэднячкоў лігі: "Ліды", Сквіч, ДСК, Белкард. 

Другое, атакуючы пыл гасцей можна спыніць праз асабістую апеку тых жа Платонава і Казекі. У разе, калі падобная тактыка спрацоўвае, Гомель досыць цяжка забівае. Асабліва на выедзе.

Трэцяе – хуткі пераход праз цэнтр поля (што, дарэчы нашы гульцы умеюць і любяць рабіць) – паўабаронцы "Гомеля", на якіх у значнай ступені і трымаецца "недатыкальнасць брамы" проста застануцца "па-за эпізодам".

Акрамя таго, наша каманда пачала пазбаўляцца "хваробы другога паверху" – праблемы барацьбы за верхавы мяч у сваёй штрафной. А, калі ўлічыць, што з 15 прапушчаных сёлета мячоў, 8 забіваліся пасля навесаў, то прагрэс радуе.

Яшчэ адзін аспект – удалы выступ нашага маладога брамніка – Рамана Сцяпанава, які бліскуча правёў кубкавую гульню з "Дняпром".

На што глядзець на матчы?
Тое, што гульня будзе весціся на вялікіх хуткасцях – досыць сумнеўна. Прычына – тэмпература паветра. Таму, верагодней за усё спарадычныя "выбухі" то адной то другой каманды. Але, мяркуем, матч будзе ўсё ж відовішчным: "Гомель" будзе прагнуць рэабілітавацца за хатнюю нічыю 1-га кола, а "Рудзенск" – набіраць заліковыя пункты. Акрамя таго, варта разглядаць гэты матч як генеральную рэпетыцыю кубкавай гульні (якая будзе мець значна большае значэнне). Адпаведна, абодва трэнеры будуць "у працэсе гульні" спрабаваць розныя тактычныя захады для нейтралізацыі супернікаў. Што, натуральна, дадасі цікавасці да гэтага відовішча.

Тым не меней, лічым, што "Гомель" – тая каманда, якую магчыма перамагаць на хатнім стадыёне. І, няхай гэта будзе цяжка – але рэальна

Таму запрашаем на футбол! 
Дата: 7.08, 
час
 18-00, 
Месца: Мар'іна Горка

Схему даезду і расклад транспарту можна паглядзець на арыгінале навіны на Свіслач:Рэгіянальны партал
Просмотров: 1777 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: