Главная » 2010 » Август » 10 » Валідольны матч
Валідольны матч
15:53
У гэтую суботу ФК "Рудзенск” прымаў на сваім полі лідара чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд першай лігі ФК "Гомель”. Гульня выдалася спякотнай: пратакол зафіксаваў тэмпературу паветра +35 а падзеі на полі таксама развіваліся імкліва і драматычна.

У анонсе да гульні мы пісалі, што матч супраць "Гомеля” будзе відовішчным: "Гомель" будзе прагнуць рэабілітавацца за хатнюю нічыю 1-га кола, а "Рудзенск" – набіраць заліковыя пункты. Аднак такога развіцця падзей, уявіць не маглі.

Ужо першая атака гамельчан прыводзіць да прызначэння пенальці ў браму "Рудзенску”:  нашы абаронцы збілі у штрафной нападніка "Гомеля” Казеку. Наш малады брамнік Раман Сцяпанаў разлічыў накірунак удару, але дацягнуцца да мяча не здолеў. 0-1 на карысць ФК "Гомель” ужо на 3-й хвіліне гульні.

Адказ "Рудзенску” прыводзіць да небяспечнага кутавога. Гульцы "Гомеля” здымаюць мяч літаральна з нагі Сяргея Бубнова. Пасля выхад сам-насам гасцей, але Раман Сцяпанаў надзейна фіксуе мяч. Праз хвіліну Раман ізноў ратуе каманду. 
Пасля Рудзенск праводзіць серыю  небяспечных атак. У 2-х выпадках гамельчан ратуе брамнік, а на 21-й хвіліне Пышнік моцна прабівае справа – мяч праходзіць меньш чым у палову метры ад штангі. І тут жа адказ "Гомеля” – ізноў правал нашай абароны, выхад сам на сам. І зноўку цудоўна гуляе Сцяпанаў.
Наступныя 8 хвілін гульня праходзіць у сустрэчных атаках, але на 29 хвіліне той жа Казека, які раней зарабіў пенальці, урываецца ў трафную і моцна б’е метраў з 8. Сцяпанаў бяссільны: 0-2 на карысць Гомеля.

Адказ "Рудзенску” не прымусіў сабе чакаць – хуткая атака, перавод мяча на правы фланг, удар, кутавы. Пасля падачы кутавога мяч патрапляе на Сяргей Бубноў і той у 1 дотык скіраваў яго у браму. 1-2.

Рудзенск паспрабаваў даціснуць супернікаў, але да 38-й хвіліны барацьба збольшага ішла хоць на палове Гамяльчан, але да небяспечных удараў справа не даходзіла. А вось на 39-й хвіліне гомельцы праводзяць цудоўную контратаку – серыя перадач і нашы абаронцы аказваюцца па-за справай. Але, на шчасце, нападнік гасцей прабівае вышэй за браму.
Адказ "Рудзенску” не прымусіў сабе чакаць: Бубноў прарываецца справа, брамнік "Гомелю” адбівае мяч перад сабою, Сяргей першы на падхопе і аддае пас налева, на Іллю Наздрына-Платніцкага. А той расстэльвае ўжо пустую браму. 2-2. І на садыёне пачынаюць сур’ёзна казаць пра магчымасці Рудзенску прыгожа перайграць лідара першынства.
Гомель, папраўдзе адказвае 2-ма вострымі атакамі. Спачатку пасля ўдару галавой (старая праблема нашай абароны – гульня на другім паверсе) цудоўна грае Сцяпанаў. А праз хвіліну абаронцы паспяваюць выбіць мяч у аўт.
Рудзенск адказаў атакай на апошняй хвіліне, але моцны ўдар Сяргея Шаліма прыйшоўся вышэй за браму.

Другі тайм пачаўся з небяспечных атак гасцей, але наш брамнік гуляў бездакорна. Адказ Рудзенску – моцны далёкі ўдар на 48-й хвіліне  Брамнік Гомлі толькі з другой спробы фіксуе мяч. На падборы у штрафной, на жаль, нікога з нападнікаў "Рудзенску” не было. Нашы гульцы прыціскаюць гасцей да іх штрафной, ідзе барацьба з бракам перадач з абодвух бакоў. На 52-й хвіліне ізноў праходзіць небяспечная перадача з правага флагну. Брамнік "Гомелю” выскоквае браць навясны мяч, але не ўтрымлівае яго ў руках. На падборы і дабіванні зноўку нікога з рудзенскіх гульцоў.
Далей гульня развіваецца на сустрэчных курсах. Праўда, больш удараў у бок брамы наносяць гульцы ФК "Рудзенск”. З найбольш небяспечных: 56-я хвіліна, удар Бубнова пасля праходу па правым фланзе – мяч ляціць паралельна лініі штрафной. На прастрэл ніхто з нашых гульцоў не пайшоў; 62-я хвіліна спачатку пасля ўдару Казака абаронца гасцей выносіць мяч. Увод мяча, кароткі розыгрыш і пасля ўдару галавой брамнік "Гомелю” ратуе сваю каманду.
А вось "адваротка” Гомлі стала бадай пераломным момантам у гульні. Нападнік гасцей атрымлівае мяч у штрафной, перакідвае праз Сцяпанава – лік 2-3 на карысць ФК "Гомель”.
Далей адбыўся досыць вясёлы эпізод: узрадаваныя спагадачы гасцей высыпалі на поле віншаваць футбалістаў. Лавіць іх кінуліся Мар’інагорскія міліцыянты. Забег па полі працягваўся блізу хвіліны. Пасля вяртання фанатаў на іх месцы, ахоўнікі правапарадку фактычна атачылі гасцявы сектар.
Наступныя падзеі на полі можна ахарактарызаваць адным словам: барацьба. Вельмі шмат адзінаборстваў, абедзьве каманды ідуць у адхоп мяча адразу пасля яго страты. Больш пагрозаў, праўда стварае Рудзенск. Запомнілася спроба Іллі Наздрына Платніцкага увайсці ў штрафную па левым фланзе – абаронца "Гомелю” выводзіць мяч на кутавы. Праз 4 хвіліны, Бубноў урываецца ў штрафную, перакідвае брамніка, але мяч не патрапляе ў браму. Праз 10 хвілін, на 86 хвіліне гульні – ізноў закід у штрафную Гомеля, але ніхто з нападнікаў не пабег на перадачу – адчувалася стомленасць.
На 88-й хвіліне гамяльчане замест Казекі выпускаюць навічка каманды Станіслава Сазановіча. І той адразу ж забівае: перадача верхам з флангу і Сазановіч галавой моцна прабівае пад перакладзіну. Наш брамнік не дацягваецца да мяча. 2-4. 
Суддзя дадаае 4 хвіліны гульнявога часу. І ўжо на другой дададзенай хвіліне прарыў і выхад сам-на сам з нашым брамнікам нападніка гасцей. Той прабіў дакладна. 2-5.
Праз хвіліну "Рудзенск” мог скараціць разрыў у ліку – Молі Нестар Ебабісэ адгукнуўся на перадачу верхам і прабіў галавою. Брамнік Гомелю узяў мяч.
Такім чынам лік гульні 2-5 на карысць ФК "Гомель”. Лідар, на жаль, здолеў давесці абгрунтаванасць свайго месца ў турнірнай табліцы.

Прэс-канферэнцыя пасля матчу

Алег Кубараў, галоўны трэнер ФК "Гомель”:
- Матч першага кола супраць "Рудзенску” у нас атрымаўся не меньш напружаным, але галоў не было. Сёння мы, мусіць, кампенсавалі гэты недахоп – і мы і супернік забілі шмат мячоў. Па сканчэнні гульні радуемся мы, бо мы перамаглі. Але стала лягчэй толькі пасля таго як забілі 4-ы мяч. Пачалі гульню добра, але з-за спёкі, адскокаў, пасля якіх нашаму брамніку было складана лавіць мяч унеслі нервознасць у абарону, што прыводзіла да памылак. У сярэдзіне матчу гулялі слаба. За намі толькі пачатак і канцоўка гульні. Гэта і прадвызначыла вынік. І што ён на нашу карысць – самае галоўнае пры такой спёцы.

Сяргей Пышнік, галоўны трэнер ФК «Рудзенск»:
- Згулялі так, як маглі гэта зрабіць на дадзены момант. Ёсць праблемы са складам, адсутнічалі футбалісты, якія маглі б узмацніць гульню з якімі мы сканчвалі першае кола. Дзесьці не выручыў брамнік, дзесьці абаронцы згулялі не так як належыць, і як варта было. Трывалі колькі маглі. Першы тайм спадабаўся, але каб не зарабілі пенальці, цікава было б пабачыць як развіваліся б падзеі. Супернік рэалізаваў усе свае моманты. Але нічога страшнага, будзем ісці далей. Прайгралі лідару – галоўнае астатніх перайграць.

За ФК "Рудзенск" на поле выходзілі: Раман Сцяпанаў (1), Сяргей Зеневіч (2), Сяргей Каваленка (3, Міхаіл Шчуцкі (5), Максім Горбач (10), Ілля Наздрын-Платніцкі (21), Ігар Пышнік (8, заменены на Якава Казака (№15) на 53'), Дзьмітры Таўкачоў (12, на 85’ заменены на Молі Нестара Ебабісэ (№14)), Дзьмітры Трындзюк (20), Сяргей Бубноў (18) , Дзьмітры Парфёнаў (7,  замена на Сяргея Шаліму (№9) на 39’)

ФОТАРЭПАРТАЖ З ГУЛЬНІ ДАСТУПНЫ НА СВІСЛАЧ:РЭГІЯНАЛЬНЫ ПАРТАЛ

Просмотров: 1993 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.5/2 |
Всего комментариев: 1
1 вова  
0
хороший вратарь, необходимо больше практики и доверия со стороны руководства.

Степанов - молодец! Необходимо давать молодёжи шанс и тогда все звёзды ваши! Я в этом уверен.


Имя *:
Email *:
Код *: