Главная » 2010 » Август » 19 » Навічкі ўзмацнілі гульню
Навічкі ўзмацнілі гульню
15:04
Мінулай суботы ФК "Рудзенск" удала правёў матч на выездзе супраць ФК "Смаргонь". Перамога 0-2 пры поўнай перавазе нашых гульцоў. Да таго ж адным голам вызначыўся навічок каманды. Да і астатнія набыткі ФК "Рудзенск" ствараюць падставы для аптымізму

Напярэдадні і ў пачатку другога кола чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд першай лігі ФК "Рудзенск" істотна змяніў свой склад. Каманду пакінулі адразу 4 гульца асновы. Магчыма, гэта і стала адной з прычын хатняга пройгрышу Гомелю. 
Але іншыя навіны трансфернага рынку і гульня ў Смаргоні ізноў надыхаюць аптымізмам.

Спачатку пра набыткі. Мы ўжо пісалі пра пераход у нашу каманду абаронцы "Партызана" Максіма Горбача. На жаль, ён быў адзіным з навічкоў, каго трэнерскі штаб здолеў выпусціць на поле у гульні з "Гомелем". А вось за наступныя 7 дзён каманда папоўнілася адразу трыма навічкамі.

Гэта: 
нападнік Сяргей Кошэль, які перайшоў да нас з ФК "Рудзенск". Сяргей нарадзіўся 14 сакавіка 1986 году у г. Бабруйск. Прафесійную кар'ёру распачаў у ФК "Мінск". У 2008 годзе – лепшы бамбардзір першай лігі, у 2009 – выкліканы на прагляд у зборную Беларусі. У 2010 з прычыны аднаўлення пасля траўмы практычна не патрапляў у аснову ФК "Мінску".






Таксама з "Партызану" у каманду прыйшоў дасведчаны абаронца Аляксандр Сташчанюк. Аляксандру 27 год. (нарадзіўся 23 лютага 1983 году),  выступаў за МТЗ-РІПО. Мае досвед выступаў у Еўракубках, гуляў за моладзевую зборную Беларусі.







Трэцім набыткам стаў малады брамнік Яўген Тайкевіч (дата нараджэння 16 лютага 1989 году), які перайшоў да Рудзенску з ФК "Шахцёр" (Салігорск). Яўген пачынаў кар'еру ў ФК "Бяроза". У "Шахцёры" на жаль, у аснову "першай" каманды не патрапляў. Выступаў за дубль. Набыццё брамніка звязана з тым, што Уладзімір Юркевіч, верагодней за ўсё, неўзабаве скончыць  сваю футбольную кар'еру. Магчыма, Уладзімір застанецца на трэнерскай працы. Але пра гэткія перспектывы пакуль казаць рана.






Цяпер пра гульню.
14 жніўня ў 17 туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе ФК "Смаргонь" нічога не здолела супрацьпаставіць "Рудзенску". Дастаткова сказаць, што, нягледзячы на выдаленне на 40-й хвіліне Дзьмітрыя Талкачова (2 жоўтыя карткі), Смаргонь нанесла толькі 4 удары ў створ брамы Рудзенску (за увесь матч).

ФК "Рудзеск" з першых хвілін апанаваў сярэдзіну поля і пачаў расшатваць абарону гаспадароў. Лік мог быць адкрыты яшчэ у першыя 10 хвілін матчу, але двойчы "Смаргонь" выратаваў брамнік і аднаго разу крыху не пацэліў Ілля Наздрын-Платніцкі. Тым не меней, ужо на 17-й хвіліне Ілля рэабілітаваўся - прыгожым ударам з-за межаў штрафной пляцоўкі адправіў мяч у далёкую "дзевятку" смаргонцаў.

А на 39-й хвіліне адзначыўся навічок каманды - Сяргей Кошэль. Атака па правым фланзе завяршылася перадачай у цэнтр штрафной. Яе каленам (!!!) замкнуў Сяргей Кошэль. Пасля ўдару мяч трапіў у перакладзіну і заляцеў у браму – 0:2.Наступнай хвіліны за другую  жоўтую картку з поля быў выдалены Дзьмітры Талкачоў. "Рудзенск" застаўся ўдзесяцёх. 

Папраўдзе, колькасная перавага не дапамагла гаспадарам. Яны, натуральна, паспрабавалі зрабіць "навалу" на абарону "Рудзенску". Спякотнае надвор'е, папраўдзе не дазваляла гуляць на вялікіх хуткасцях. Дастаткова сказаць, што  арбітр двойчы спыняў гульню, каб футбалісты маглі "папіць вадзічкі". Таму атакі Смаргоні былі больш "пазіцыйнымі. А вось "абароткі" "Рудзенску" выглядалі вастрэйшымі. Голая статыстыка: за увесь матч Смаргонь нанесла 15 удараў у бок брамы Рудзенску (з іх 12 – пасля выдалення Талкачова) і толькі 4 з 15 (3 пасля выдалення) патраплялі у створ. Статыстыка Рудзенску: 14 удараў (7+7), 8 у створ (5+3).

Такім чынам лік 0-2 на нашу карысць – цалкам заканамерны фінал гульні. Пасля 17 тураў наша каманда з 28 заліковымі пунктамі займае 5 радок турнірнай табліцы.





Наступны супернік
21 жніўня наша каманда на сваім полі прымае слонімскі "Камунальнік". Хоць каманда і знаходзіцца на 14-м месцы турнірнай табліцы, але лічыць яе "лёгкім супернікам" не выпадае. Камунальнік узмацніўся ў часе летняй паўзы. І першыя 2 туры пасля перапынку адзначыўся нічыйнымі вынікамі у гульнях супраць лідараў лігі. У 16-м туры на выедзе разышоўся 0-0 з нясвіжскім "Верасам" (дарэчы, у 1-м коле "Рудзенск" прайграў "Верасу" на сваім полі). А 14 жніўня "Камунальнік" дома згуляў 1-1 са СКВІЧам, які, дарэчы, займае 4 радок турнірнай табліцы.


Просмотров: 5102 | Добавил: svislac | Рейтинг: 3.5/2 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: