У гэтую суботу ФК "Рудзенск” прымаў на сваім полі лідара чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд першай лігі ФК "Гомель”. Гульня выдалася спякотнай: пратакол зафіксаваў тэмпературу паветра +35 а падзеі на полі таксама развіваліся імкліва і драматычна.
У анонсе да гульні мы пісалі, што матч супраць "Гомеля” будзе відовішчным: "Гомель" будзе прагнуць рэабілітавацца за хатнюю нічыю 1-га кола, а "Рудзенск" – набіраць заліковыя пункты. Аднак такога развіцця падзей, уявіць не маглі.
Ужо першая атака гамельчан прыводзіць да прызначэння пенальці ў браму "Рудзенску”: нашы абаронцы збілі у штрафной нападніка "Гомеля” Казеку. Наш малады брамнік Раман Сцяпанаў разлічыў накірунак удару, але дацягнуцца да мяча не здолеў. 0-1 на карысць ФК "Гомель” ужо на 3-й хвіліне гульні.
Адказ "Рудзенску” прыводзіць да небяспечнага кутавога. Гульцы "Гомеля” здымаюць мяч літаральна
...
Читать дальше »
Просмотров: 1995 |
Добавил: svislac |
Дата: 10.08.2010
|