Главная » Архив материалов
У сёмым туры чэмпіяната Беларусі па футболу сярод каманд ІІ лігі ФК "Рудзенск" на сваім полі з лікам 2-1 перамог слуцкі Слуцкцукар. Рудзенск перамагае ва ўсіх гульнях розыгрышу!
Нягледзясы на рознае турнірнае становішча, гульня ў Мар'нінай Горцы не стала лёгкай прагулкай для "Рудзенска". Папраўдзе, першы тайм застаўся цалкам за нашай камандай. Гульцы стварылі вялікую колькасць галявых момантаў. Адно што рэалізаваць моманты ў галы ўдалося толькі двум: Напачатку запісаў на свой "галявы залік" пункт 23-х гадовы форвард Рудзенска Ілля Давыдзенка. А ўжо праз колькі хвілін вострую атаку завяршыў голам бадай самы дасведчаны гулец каманды - паўабаронца Леанід Лагун.

З лікам 2-0 каманды пайшлі на перапынак.

Аднак, другі тайм выдаўся ці не поўнай супярэчнасцю першаму. Слуцкцукар істотна дадаў у хуткасці і актыўнасці. Пачалася барацьба ў сярэдзіне поля. Зьявіліся й вострыя атакі случчакоў. Адна з іх скончылася прызначэннем пенальці ў браму "Рудзенска". Лік стаў 2-1.

Пабачыўшы м ... Читать дальше »

Просмотров: 1246 | Добавил: svislac | Дата: 09.06.2009 | Комментарии (0)

Футбольны клуб "Рудзенск" на выедзе перамог Мастоўкі "Нёман" - каманду, якая турам раней увезла пераможныя 3 пункты з матча ў Асіповічах супраць тагачаснага лідара першынства. такім чынам пасля 6 тураў наш клуб ачоліў турнірную табліцу чэмпіяната ў другой лізе, маючы 5 перамог і адну гульню ў запасе.


Пачатак сезона нельга назваць лёгкім для футбольнага клуба "Рудзенск". Паводле дартаў календара першынства, нашая каманда ў стартавых турах згуляла практычна з усімі фаварытамі сёлетняга розыгрышу. І тым больш павагі выклікаюць вынікі: 5 гульняў - 5 перамог.

Апошнюю гульню Рудзенск праводзіў на выездзе супраць Мастоўскана "Нёмана". Варта заўважыць, што менавіта "Нёман" спыніў пераможную серыю другога лідара лігі - ФК "Асіповічы". З выязднога матчу мастоўскі футбалісты ўвезлі 3 пункта ў турнірную табліцу і пераможны лік 0-2.

Адпаведна, ў родных сценах гульцы "Нёмана" былі настроены спыніць і "Рудзенск". Гульня пачалася досыць цяжка з вострых атак абедзьвух каманд ... Читать дальше »

Просмотров: 1521 | Добавил: gbSolder | Дата: 31.05.2009 | Комментарии (0)

Пяты тур адзначыўся для нашай каманды чароговай перамогай, Гэтым разам ФК "Рудзенск" перайграў Клецкую каманду "Клечаск".


Што да іншых гульняў, то нарэшце пачынаюць праглядацца сапраўдныя суадносіны сілаў у лізе. Некаторыя няўдала стартаваўшыя каманды "набіраюць абароты". Да такіх можна аднесці Калінкавіцкую Вертыкаль, Маладэчна, Клечаск і Мастоўскі "Нёман". Усе яны, за выняткам Клецкай каманды атрымалі перамогу. Пры гэтым мастоўскі "Нёман" на выедзе (!!!) перайграў былога лідара лігі - Асіповічы з лікам 2-0.

Да і нашаму "Рудзенску" паездка ў Клецак не стала "лёгкай прагулкай". Пра гэта сведчаць нават лічбы на табло. Клечаск паказаў сябе досыць можнай, вязкай у абароне камандай, якая ў перспектыве здатна пабароцца і за месца у вышэйшай частцы табліцы.

Тым часам, пасля пяці тураў і паражэння Асіповіцкай каманды ад мастоўскага "Нёмана" ФК "Рудзеск" з 12 заліковымі пунктам заняў першае месца турнірнай табліцы. Каманда правяла 4 гульні і ва ўсіх чатырох выйгр ... Читать дальше »
Просмотров: 1295 | Добавил: gbSolder | Дата: 26.05.2009 | Комментарии (0)

У нядзелю увечары ФК Рудзенск на "хатнім" полі ў Мар'інай Горцы прымаў каманду "Вертыкаль" з Калінкавічаў. Супернік традыцыйна лічыцца адным з фаварытаў розыгрышаў у ІІ лізе Чэмпіянату Блеарусі. Напрыклад, летась "Вертыкаль" фінішавала на 6-м месцы ў турнірнай табліцы.

І тым больш прыемным і нечаканым стаў вынік гульні. Матч праходзіў пры падаўляючай перавазе гульцоў ФК "Рудзенск". Госці спрамагліся толькі стварыць па аднаму адносна небяспечнаму моманту ў першым і другім тайме. Зато ФК "Рудзенск" правёў 5 безадказных галоў у браму "Вертыкалі". 5-0 -- гэта рэкорд ліку сёлетнега розыгрышу ў ІІ лізе Чэмпіянату Беларусі.

Папраўдзе, лік гульні мог быць яшчэ больш разгромныя каб не тэхнічны брак у гульні футбалістаў. Асабліва гэты было заўважна ў сярэдзіне поля пры гульні ў пас і на моманце завяршэння атак. Аднак, улічваючы, што ўзровень гульні Рудзенска расце тур за турам, можна спадзявацца на тое, што нашая каманда і надалей працягне сваю пераможную серыю.

На сёння ... Читать дальше »

Просмотров: 1337 | Добавил: gbSolder | Дата: 19.05.2009 | Комментарии (3)

Сегодня в тестовом режиме запущен сайт футбольного клуба "Руденск". Дизайн и наполнение в стадии редактирования. Все предложения и пожелания прошу в личку или на емэйл vpanasenko@tut.by
Просмотров: 1137 | Добавил: gbSolder | Дата: 19.05.2009 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 5