Главная » 2009 » Май » 19 » "Руденск" - "Вертикаль".5:0. 4тур 17.05.2009
"Руденск" - "Вертикаль".5:0. 4тур 17.05.2009
01:02

У нядзелю увечары ФК Рудзенск на "хатнім" полі ў Мар'інай Горцы прымаў каманду "Вертыкаль" з Калінкавічаў. Супернік традыцыйна лічыцца адным з фаварытаў розыгрышаў у ІІ лізе Чэмпіянату Блеарусі. Напрыклад, летась "Вертыкаль" фінішавала на 6-м месцы ў турнірнай табліцы.

І тым больш прыемным і нечаканым стаў вынік гульні. Матч праходзіў пры падаўляючай перавазе гульцоў ФК "Рудзенск". Госці спрамагліся толькі стварыць па аднаму адносна небяспечнаму моманту ў першым і другім тайме. Зато ФК "Рудзенск" правёў 5 безадказных галоў у браму "Вертыкалі". 5-0 -- гэта рэкорд ліку сёлетнега розыгрышу ў ІІ лізе Чэмпіянату Беларусі.

Папраўдзе, лік гульні мог быць яшчэ больш разгромныя каб не тэхнічны брак у гульні футбалістаў. Асабліва гэты было заўважна ў сярэдзіне поля пры гульні ў пас і на моманце завяршэння атак. Аднак, улічваючы, што ўзровень гульні Рудзенска расце тур за турам, можна спадзявацца на тое, што нашая каманда і надалей працягне сваю пераможную серыю.

На сёння ФК "Рудзенск" пасля чатырох тураў займае другі радок турнірнай табліцы з 9-ю пунктамі. На ліку нашай каманды 3 перамогі ў трох гульнях і адзін матч у "запасе" (гульня з адным з фаварытаў - Мясакамбінатам з Віцебска перанесена на рэзервовы дзень). Розніца мячоў 9-2. Нашая каманда забівае ў сярэднім па 3 галы за матч. Гэта таксама найлепшы ў лізе паказчык выніковасці.

Наступныя гульні ФК "Рудзенск" правядзе на выедзе. Супернікамі каманды стануць фінішаваўшы на 14 месцы ў леташнім першынстве "Клечаск" з клецка (24 мая, сёлета пасля 4-х тураў займае 6-ы радок турнірнай табліцы) і, 30 мая, сярэдняк лігі - Мастоўскі "Нёман" (10-е месца па выніках Чэмпіянату-2008).
Бліжэйшая хатняя гульня ФК Рудзенск - 7 чэрвеня супраць "Слуцкцукара" са Слуцку.
 
Просмотров: 1339 | Добавил: gbSolder | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 3
3 Sana  
0
Tony.
Ты встречался одновременно и жил половой жизнью сразу с тремя девушками, предлагал всем троим замуж , брал у всех деньги.......По скольку никто из нас троих об этом не знал мы считаем, что нам нанесен непоправимый моральный и материальный вред... И ты ещё будешь говорить, что я вру ... Врёшь всегда только ты! Совести у тебя нет........!!! Подлый ты человек. А разговаривать мне с тобой больше не о чем. Так что перестань мне звонить и слать смс!

2 TONY  
-1
AKSANA, POSHIMU TI TAK VRALA, SHTO TI MNE DALA DENEG SHTOBI IA STABOI SDELAT SVADBA..OI KAKYA HITRI.. TI GOVORIlA? BOT IA OSTALSIA C SAMOI BOGATOI, KAK IA NEZNAYU SHTO TI GOVORIT...OBO MNE.. IA TEBE SKAZAL NE VRU POTOMUSHTO TI MNE MALO ZNAESH...

1 ferk  
1
внимательно следи за орфографией. В первом абзаце наша страна оБЛЁвана вами (БЛЕарусь)

Имя *:
Email *:
Код *: