Воскресенье, 02.02.2025, 08:04
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
"Рудзенск" упершыню у гісторыі ў 1/16 Кубка Беларусі | 19:40 |
ФК "Рудзенск" 12 ліпеня удала дэбютаваў у розыгрышу Кубка Беларусі па Футболу. У матчы 1/32 фінала "Рудзенск" з лікам 0-1 перайграў адну з найстарэйшых каманд Беларусі - Мінскае "Тарпеда". Для ФК "Рудзенск" кубкавая гульня, як і шмат іншых падзей сёлетняга сезона стала дэбютам. Раней наш клуб, выступаючы ў аматарскім першынсве не атрымліваў магчымасці змагацца за Кубак краіны сярод прафесіяналаў. Варта адзначыць, што кубкаваму матчу папярэднічаў досыць складаны перыяд у выступах каманды. Пасля ўражваючага старту першынства другой лігі (серыя з 9 перамог), у гульні "Рудзенска" наступіў спад. На шчасце, страта "фірмовай якасці" гульні не прывяла да спуску з першага радка турнірнай табліцы. А апошнія два туры першынства сталі праверкай "на моцнасць " і на "апраўданасць" прэтэнзій на лідэрства ФК "Рудзенск". 11 і 12 туры каманда гуляла са сваімі асноўнымі супернікамі - ФК "Асіповічы" і ФК "Гарадзея". пры гэтым абодва нашых суперніка па колькасці забітых мячоў апярэджвалі рудзенскую каманду. Пра матч з "Асіповічамі" Свіслач:Рэгіянальны партал пісаў у мінулым аглядзе. Мінулай серады "Рудзенск" прымаў на сваім полі набраўшую абароты "Гарадзею". Каманда з Нясвіскага раёну, нягледзячы на нецямны пачатак сезона, ужо з трэцяга тура пачала набіраць заліковыя пункты й набліжацца да лідараў. І гульня ў Мар'інай Горцы ізноў стала "матчам за лідарства ў лізе". Матч па сваёй храналогіі вельмі моцна нагадваў выезд у Асіповічы. Той жа моцна стартавы націск "Рудзенска" з наступным выроўніваннем гульні. Ізноў правал у пачатку другога тайма, і, да гонару нашых гульцоў, моцны фінальны адрэзак. Вынік матчу — 1-0 на карысць "Рудзенска" і захаванне першага радка ў турнірнай табліцы. Цяпер вернемся да розыгрышу Кубка. Каб зразумець важнасць нядзельніга матча, акрамя экскурса ў гісторыю гульняў "Рудзенска" варта распавесці й пра супернікаў. ФК "Тарпеда" - адзін з настарэйшых клубаў Беларусі. Заснаваны ў 1947 годзе. Чатырохкратны уладальнік кубка краіны. да 2005 года выступаў у вышэйшай лізе, дзе займаў месцы не ніжэй за сёмае. У выніку неаднаразовых рэарганізацый клуб у 2006 фактычна спыніў сваё існаванне і быў адроджаны з дапамогай (у т.л. і фінансавай) заўзятараў каманды. На сёння "Тарпеда-Менск" выступае ў першынстве г. Мінска. Выйграўшы летась кубак сталіцы сярод аматараў, "Тарпеда" атрымала магчымасць пазмагацца за кубак сярод прафесіяналаў. І таму нядзельная гульня - вятранне сталічнага "Тарпеда" у кубкавыя розыгрышы пасля чатырохгадовага перапынку. Матч. Месца правядзення гульні да чацьвера было невядомым. Прычына палягала ў тым, што намінальным гаспадаром было "Тарпеда". Аднак новыя ўласнікі аднайменнага сталічнага стадыёна не пажадалі прадаставіць поле камандзе нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць. У выніку матч прайшоў на штучным газоне аднаго з палёў блізу футбольнага манежу. Перад гульнёй значная частка гледачоў схілялася да думкі, што пытанне выйгрышу матча "Рудзенскам" вырашанае. Інтрыга ў колькасці праведзеных галоў. Аднак з першых хвілін матчу Тарпедаўская моладзь дала зразумець, што проста так здавацца намеру не мае. Такой самаахвярнай абароны не часта пабачыш нават у гульнях каманд класам вышэй. Да таго і ў "Рудзенска", нягледзячы на практычна поўны кантроль поля й мяча справа да галоў не даходзіла. За першы тайм "Рудзенск" правёў пад дзесятак вастрэйшых атак. Пры гэтым прынамсі ў трох выпадках нашы футбалісты не патраплялі ў ужо пустую браму. Мяч што называецца "НЕ ІШОЎ". Тарпеда за першыя 45 хвілін здолела правесці толькі 2 атакі, якія можна з нацяжкай назваць небяспечнымі. Але намінальныя гаспадары не здолелі іх давесці нават да удара ў створ брамы - граматна гуляла абарона "Рудзенска". У выніку на перапынак каманды сышлі з лікам 0-0. Другая палова матча пачалася ізноў з атак нашай каманды. І неўзабаве ў выніку адной з атак, добры пас адсёк практычна ўсю лінію аброны "Тарпеда" і вывеў на ўдарную пазіцыю 22-х гадовага форварда "Рудзенска" Аляксея Хадневіча. Наш нападнік не схібіў: 0-1 нат карысць "Рудзенска". Пры гэтым, частка заўзятараў палічыла што гол праведзены з афсайда. Момант і сапраўды быў досыць складаным для ацэнкі. Сярэдзіна другога тайма па ранейшаму праходзіла ў атаках на браму "Тарпеда". А вось апошнія 15 хвілін сталічныя футбалісты паспрабавалі паарганізаваць штурм рудзенскай брамы. Аднак, абарона нашай каманды дзейнічала досыць дысцыплінавана і акуратна. У выніку увесь "штурм" пераўтварыўся у марыня спробы вывесці на ўдарныя пазіцыі тарпедаўскіх нападнікаў. Вынік гульні 0-1 на карысць "Рудзенска". І наша каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прайшла ў 1/16 розыгрыша кубка Беларусі. Перспектывы. Сёлета аж 7 каманд другой лігі выйшлі у 1/16 фінала. Пры гэтым клубы нашага дывізіёна "выбілі" з розыгрыша адразу трох прадстаўнікоў другой лігі (Ліда, Сквіч, Хімік). Дадзены факт дазваляе меркаваць, што ў разе ўдалай жэраб'ёўкі "Рудзенск" мае ўсе шансы дабрацца і да 1/8 альбо нават да чвэрцьфінала Кубка. Крыніца матарыяла: Svislac.belarda.org Даведка | |
Просмотров: 1732 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 | |
Всего комментариев: 2 | |
| |