Среда, 22.01.2025, 08:03
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
Нас не дагоняць? | 17:47 |
17 тур Чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд другой лігі падцвердзіў моц ФК "Рудзенск". Наша каманда у гацях упэўнена перайграла асноўнага канкурэнта за першае месца ў турнірнай табліцы першыства другой лігі па футболу - ФК "Вертыкаль" з Калінкавічаў. Матч у Калінкавічах пачаўся досыць нервова для нашых футбалістаў. Гульцы "Вертыкалі" не мелі намеру дарыць нават 1 заліковы пункт гасцям. І з першых хвілін практычна усёй камандай пайшлі ў атаку. Абарона з першых хвілінаў гульні - досыць незвыклая роля для "Рудзнеска". Нашы футбалісты па шчврасці выглядалі збянтэжанамі такім развіццём падзей. У выніку ўжо пасля пяці хвілін першага тайма лік стаў 1-0 на карысць "Вертыкалі". Аднак далей калінкавіццы пачалі капіраваць "паводзіны" Маладэчна ў матчы з "Рудзенскам" - транжырыць галявыя моманты. У выніку, бліжэй да 30 хвіліны гульня выраўнялася. А пасля і наагул падзеі перанесліся да штрафной "Вертыкалі". "Рудзенск" павялічыў хуткасць гульні і абарона гаспадароў пасыпалася. Чаго варта зрэзка мяча ад калінкавіцкіх абаронцаў гульцам нашай каманды ў 20 метрах ад брамы. У выніку, ацяміўшыяся госці досыць хутка зраўнялі лік. А пасля забілі яшчэ два гала і завяршылі гульню упэўненай перамогай 1-3. Такім чынам ФК "Рудзенск" пасля 17 тураў мае 41 заліковы пункт і забяспечыў сабе адрыў ад "Вертыкалі" ў 8 заліковых пунктаў. Пры гэтым наша каманда мае адну гульню ў запасе. А ўлічваючы суперніка (Віцебскі "Мясакамбінат"), можна прагназаваць што гэта яшчэ "стабільныя" 3 пункта. Падобны адрыў, зважаючы на якасць гульні, якую дэманструюць супернікі, найхутчэй забяспечвае беспраблемны пераход у 1-ю лігу па выніках сезона. З іншага боку, на падвышэнне ў статусе уплаваюць і багата іншых фактараў. У тым ліку фінансавы. І ў разе, калі кіраўніцтва каманды не знойдзе сродкаў для заяўкі "Рудзенска" у першы дывізіён, мы можам стаць сведкамі адмовы клуба ад магчымасці падвышэння ў статусе ці наагул "неўдалай гульні" на фінішы чэмпіянату. Такія выпадкі ўжо здараліся ў гісторыі айчынага футбола. Застаецца спадзявацца, што спадар Барташэвіч, як сапраўды неабыякавы да футбола чалавек не дазволіць сабе пайсці такім шляхам. | |
Просмотров: 1407 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 | |
Всего комментариев: 1 | |
| |