Вторник, 17.06.2025, 08:00
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
Мы - чэмпіёны!!!! | 20:55 |
Атрымаўшы хатнюю перамогу над Фк "Жлобін" "Рудзенск" за тры тура да сканчэння чэмпіянату замацаваў за сабой першае месца ў турнірнай табліцы ІІ лігі. І, адпаведна, права наступным годам выступаць у першай лізе нацыянальнага першынства.![]() Другі тайм "Рудзенск" таксама пачаў са штурма. І ўжо на 51-й хвіліне лік у гільні стаў 4-0. Аднак пасля гэтага нашыя гульцы вырашылі што яны сваю задачу выканалі і заўважна знізілі хуткасці. "Жлобін", адчуўшы палёгку зрабіў усё магчымае каб адыграцца. Але вынікам паўгадзіннага штурму у выкананні гасцей стаў толькі гол прэстыжу. Такім чынам, на сёння Фк "Рудзенск" цвёржа замацаваў за сабою права наступны сезон гуляць у першай лізе нацыянальнага першыства. Бліжэйшыя супернікі страцілі нават тэарэтычныя шансы дагнаць нашу каманду. ![]() Віншуем калектыў футбольнага клуба Рудзенск з чэмпіёнствам і зычым паспяхова прайсці ліцэнзаванне для выступу ў першай лізе Чэмпіянату Беларусі па футболу. паводле: http://svislac.belarda.org
| |
Просмотров: 1743 | Добавил: svislac | Рейтинг: 5.0/5 | |
Всего комментариев: 5 | ||||||
| ||||||