Суббота, 08.02.2025, 20:33
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
Рудзенск набірае абароты | 14:09 |
ФК Рудзенск працягвае першы перад сязонны збор. У камандзе з'явіўся новы трэнер і група гульцоў на праглядзе. Перарваная і серыя паразаў у спарынгах. У сувязі з нормамі ліцэнзавання каманд першай лігі заснавальнік клуба Іван Барташэвіч не можа надалей паядноўваць пасады дырэктара футбольнага клубу і галоўнага трэнера. У звязку з гэтым у "Рудзенск" на трэнерскую пасаду быў запрошаны былы трэнер нясвіскага "Верасу" Сяргей Пышнік. Спадар Сяргей добра вядомы аматарам футбола тым, што менавіта пад ягоным кіраўніцтвам каманда, якая пераважна складалася з маладых гульцоў мясцовых футбольных школ у 2003 выйшла ў першую лігу. І там дасюль знаходзілася сярод "моцных сярэднякоў". Ставіць вышэйшыя задачы Пышнік не мог з выключна фінансавых прычын: "Верас" бюджэтная каманда, а Нясвіскі раён не меў грошай на каманду вышэйшай лігі.
![]() Тым часам перад адноўленым трэнерскім штабам стаіць досыць сур'езная задача: фактычна нанова сабраць каманду. Справа ў тым, што пасля вяртання "арэндаваных" гульцоў у іх клубы і сканчэння кантрактаў яшчэ з некалькімі футбалістамі у складзе ФК "Рудзенск" станам на студзень 2010 года засталося ўсяго 11 палявых гульцоў (гл. Табліцу). Другім пытаннем стала месца правядзення хатніх гульняў. Стадыён у Мар'інай горцы не патрапіў у пералік арэнаў, ня якіх БФФ дазволіла праводзіць гульні першай лігі нацыянальнага першынства. А стадыён у Дружным яшчэ не дабудаваны. Гэта стала істотнай праблемай, бо найбліжэйшы з "дазволеных" стадыёнаў – у сталіцы. Таму няведама якімі высілкамі, але кіраўніцтва ФК "Рудзенск" днямі дамаглося часовага дазволу на правядзенне хатніх гульняў на "старым і звыклым" гарадскім стадыёне Мар'інай Горцы. Другой задачай перад трэнерскім штабам стаяла фактычнае фармаванне каманды наноў. На прагляд ў Рудзенск прыехала унушальная група футбалістаў. Пры гэтым, як бачым з табліцы патэнцыйных навабранцаў, перавага аддаецца маладым гульцам, якія тым не меней маюць досвед выступаў (ці трэнерскую школу) вядомых у Беларусі каманд. ![]() Тарпеда – ужо вядомы нам су пернік па кубкавых сустрэчах. Каманда, лёс якой у чымсці падобны да лёсу Рудзенска (Тарпеда аднавілася дзякуючы неабыякавасці людзей. А менавіта за грошы фанатаў) сёлета атрымала магчымасць заявіцца ў другую лігу. Як і ў кубкавым розыгрышы, "Рудзенск" аказаўся мацнейшым. Перамога 4-1. Дарэчы, 2 мячы на ліку Аляксея Хадневіча, які запомніўся моцным галявым стартам сезона 2009. Іншыя мячы на ліку навабранцаў: хаўбека Дзьмітра Трындзюка і нападніка Ільлі Наздрына-Платніцкага. Бліжэйшы спарынг ФК "Рудзенск" ізноў правядзе супраць "Зоркі-БДУ". Матч адбудзецца на штучнай арэне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўцы па футболу БДУ (вул. Сямашка 13). Дата – 13.02 (субота) Пачатак – 11.00. Запрашаем паглядзець нашых навабранцаў!!! Svislac.belarda.org | |
Просмотров: 1462 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.0/1 | |
Всего комментариев: 3 | |
| |