Вторник, 17.06.2025, 05:54
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
Першы блін не выйшаў камяком. (фота + відэа) | 14:41 |
Гэтай суботы ФК "Рудзенск" дэбютаваў у першай лізе першынства Беларусі па футболу. Супернікам быў адзін з фаварытаў розыгрышу – футбольны клуб "Гомель". Да гонару нашых гульцоў, яны правялі неблагі матч і прывезлі першы заліковы бал у турнірную табліцу. Праўда, адкрыць рахунак ў галам не здолелі. Вынік гомельскага супрацьстаяння 0-0. 17 красавіка стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболу сярод каманд першай лігі. ФК "Рудзенск" упершыню у сваёй гісторыі выступае ў Д2 нацыянальнага першынства. І адразу – досыць цяжкое выпрабаванне: гульня на выездзе з патэнцыйным фаварытам лігі ФК "Гомель". Перадгісторыя Напярэдадні матчу значная частка спагадачоў і прагназістаў ставіла на паразу "Рудзенска" з розніцай прынамсі у 2 мячы. У гэтым былі ўпэўненыя і фаны нашых супернікаў. Калі па шчырасці, нягледзячы на вынікі турніру "Палеская пралеска" у Пінску, падставы для непакою былі. Дастаткова ўзгадаць няўпэўненую гульню нашай абароны на "другім паверсе" і слабую рэалізацыю галявых момантаў. ![]() Цяпер вернемся да гульні у Гомлі. ![]() Пры гэтым Рудзенск не забываўся на контратакі. Тым больш што магчымасці былі: пры адыходзе на сваю палову флангавыя паўабаронцы "Гомеля" затрымліваліся на чужой палове. Чым і карысталіся нашы гульцы. Але добра гуляў кіпер супернікаў. Другі тайм паводле валодання мячом можна запісаць у актыў "Гомеля". Гаспадары спрабавалі падабрацца на нашай брамы, але упэўненая гульня абаронцаў і Юркевіча. Бліжэй за ўсё гаспадары былі да адкрыцця ліку пасля 50-й хвіліны: мяч са штрафнога патрапіў у перакладзіну (момант магчыма праглядзець на відэа). Пасля гэтага аж да 88-й хвіліны гульні было шмат барацьбы ў сярэдзіне поля і спробаў арганізаваць атакі (з абодвух бакоў). А найбольш драматычнай выдалася канцоўка: прагнучы апраўдаць падтрымку гомельскіх фанаў, якіх дарэчы прыйшло каля 3 500, гаспадары арганізавалі штурм нашай брамы. Спачатку Юркевіч пасля удару галавой нападніка Гомеля Платонава выцягвае мяч з лініі брамы (вось яна наша праблема другога паверху у штрафной). А другі раз той жа Платонаў пасля выхаду сам-на-сам прабіў міма брамы. Такім чынам лік 0-0. І наша каманда набрала ў цяжкім супрацьстаянні першае заліковае ачко. Галоўны трэнер нашай каманды Сяргей Пышнік так пракаментаваў дэбют у першай лізе: "Мы ехали не просто провести матч, а показать себя и проявить свои лучшие качества, что нам, в общем-то удалось. Не считаю, что сыграли хорошо, можно было лучше. Но, как так сложилось. Были моменты – уже хорошо. В общем-то игра равная, поэтому ничью считаю закономерным результатом". Склад Рудзенску: Зеневіч Сяргей (нумар 2), Каваленка Сяргей (3), Пышнік Ігар (8) Шаліма Сяргей ((9) на 77й хвіліне заменены на Хадневіча Аляксея (10), Ціханоўскі Сяргей (13), Рабцаў Антон (16), Бубноў Сяргей (18, замена на 90й хвіліне на Талкачова Дзьмітрыя (12)), Усеня Сяргей (19), Трындзюк Дзьмітры (20), Наздрын-Платніцкі Ілля (21, на 46-й хвіліне заменены на Казака Якава (15), Юркевіч Уладзімір (капітан, 34 нумар) Хто далей. ![]() Але недаацэньваць суперніка таксама не выпадае: у першым туры Смаргонь практычна увесь матч трымалася супраць досыць моцнага мінскага "СКВІЧу". Мінчукі здолелі правесці пераможны гол толькі на 83-х хвіліне гульні. Дадатковыя фота і відэа з гульні можна паглядзець на: Свіслач:рэгіянальны партал
| |
Просмотров: 1282 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.0/1 | |
Всего комментариев: 1 | |
| |