Главная » 2010 » Апрель » 29 » З пачынам
З пачынам
03:24
Ў першых двух турах ФК "Рудзенск" сустракаўся з камандамі, якія летась выступалі ў вышэйшай лізе. І абодва матча, да гонару нашых футбалістаў правялі на высокім узроўні. Пра нічыю на выедзе ў Гомлі "Свіслач: Рэгіянальны партал" ужо пісаў. А гэтай нядзелі "Рудзенск" дабіўся валявой перамогі 2-1 на стадыёне ў Мар'інай Горцы.

Перадгісторыя
Пасля упэўненай гульні на выедзе ў Гомлі варта было чакаць і выніку ў выглядзе перамогі ў дэбюце на "хатнім" полі. Слова "Хатнім" узята у двукоссі з прычыны таго, што БФФ доўга не хацела дазваляць правядзенне гульняў на стадыёне ў райцэнтры. Прычына: неадпаведнасць комплексу патрабаванням першай лігі. Няпэўнасць захоўвалася аж да пачатку красавіка. Але, дзякуючы высілкам Івана Барташэвіча і аўральным работам па даводцы стадыёну, наша каманда, як і летась, будзе гаць у Мар'інай Горцы.

Супернікамі нашай каманды ў другім туры быў ФК "Смаргонь". Самабытны клуб, які яшчэ летась разам з ФК "Гомель" выступаў у вышэйшай лізе. Але, пасля "вылету" Смаргонцаў напаткалі фінансавыя праблемы. Клуб доўга не мог разлічыцца з гульцамі і атрымаў права праводзіць трансферы толькі за два тыдні да пачатку сезону. Ў міжсезонку каманду пакінулі практычна усе гульцы асновы. Таму трэнерскі штаб зрабіў стаўку на моладзь. Тым не меней, малады склад на паверку першым турам аказаўся "зубастым" – адзін з запісных фаварытаў першынства мінскі "СКВІЧ" з вялікімі цяжкасцямі перамог "Смаргонь" з лікам 0-1. 

Гульня:
Гульня традыцыйна пачалася са стартавага штурму "Рудзенску". Толькі гэтага разу на вастрыні атак не было Хадневіча і Наздрына-Платніцкая, якія ў міжсезонных спарынгах радавалі спагадачоў яркай і вострай гульнёй. Асноўныя ролі ў атацы на старце выконвалі Пышнік, Казак і Бубноў. І, дарэчы, яны былі блізкія да адкрыцця рахунку ўжо ў першыя 10 хвілін гульні.

Але падзеі развіваліся нечакана. Адна з нешматлікіх контратак Смаргоні была спынена вынасам мяча за бакавую лінію. А пасля госці чарговы раз прадэманстравалі праблемы абароны Рудзенску на другім паверсе: увод мяча з-за бакавой – немоцны удар галавой форварда смаргонцаў Вярстака – мяч пасля рыкашэту аб штангу закатваецца ў браму Юркевіча. Дарэчы, калі лічыць Пінскі турнір, то з 5 прапушчаных мячоў 4 – вынікі ўдараў галавой. Сумная для нашай абароны статыстыка.

Да гонару гульцоў "Рудзенску", прапушчаны гол ніякім чынам не паўплываў на атакуючы імпэт каманды. І ўжо праз 2 хвіліны атака нашай каманды прывяла да выроўнівання ліку. Вострая атака ў выкананні Пышніка і Казака прыводзіць да вынасу мяча са штрафной пляцоўкі абаронцамі Смаргоні. Мяч патрапляе да Шаліма. І той моцным ударам у дальні аб брамніка вугал робіць лік 1-1.

З такімі лічбамі на табло каманды і сышлі на перапынак. У другой палове гульні наш трэнерскі штаб вырашыў даць пагуляць і іншым форвардам. Праз хвіліну пасля пачатку другога тайма на поле замест Казака выходзіць Хадневіч. Ён ва ўласцівай яму манеры пачаў "дзёргаць" абарону гасцей. Але, аўтарамі пераможнага голу сталі іншыя гульцы. На 54 хвіліне два правы і цэнтральны паўабаронцы Смаргоні затрымаліся з адыходам у абарону. Чым адразу скарыстаўся Пышнік. Ён з-за спінаў абаронцаў выкладае мяч у вольную зону на нагу Бубнова. І той, перакінуўшы мяч праз брамніка робіць лік 2-1.

Гэтыя лічбы і сталі фінальным лікам гульні.

За ФК "Рудзенск" у на поле выходзілі: 
Юркевіч Уладзімір (капітан, 34 нумар), Зеневіч Сяргей (нумар 2), Каваленка Сяргей (3), Рабцаў Антон (16), Усеня Сяргей (19), Дзьмітры Трындзюк (нумар 20), Ціханоўскі Сяргей (13, на 77 хвіліне заменены на Талкачова Дзьмітрыя), Пышнік Ігар (8, на 73 хвіліне заменены на Іллю Наздрына-Платніцкага (21)), Якаў Казак (15, на 46 хвіліне заменены на Аляксея Хадневіча (10)), Сяргей Бубноў (18, замена на 84-й хвіліне на Парфёнава Дзьмітрыя), Сяргей Шаліма (9, на 87-й хвіліне заменены на Шчуцкага Міхаіла (5)).

Падзеі па-за полем
Гэты матч стаў дэбютным і ў іншым: упершыню на стадыёне адбылася бойка паміж фанатамі каманд. У сутычцы з абодвух бакоў узяло ўдзел блізу 35 чалавек. Мар'інагорская міліцыя была, па шчырасці не гатовая да такога развіцця падзеяў і "праспала" пачатак бойкі. Але, да гонару праваахоўнікаў, ім досыць хутка ўдалося суцішыць буйства фанатаў: сутычка так і не перарасла ў сур'ёзную бойку. У бойцы, дарэчы, акрамя фанатаў "Смаргоні" бралі ўдзел некалькі "актывістаў" фан-руху сталічнага "Дынама"

Наступны супернік:
Ужо 1 траўня наша каманда на выедзе згуляе ў Слоніме супраць мясцовага "Камунальніка". Супернік – моцны сярэднячок першай лігі. Ніколі не прэтэндавалі на першую пяцёрку, але апошнія гады не фінішавала ніжэй за 11месца. Мінулы сезон – 10 пазіцыя.

Сёлета каманда пачала розыгрыш хатняй гульнёй супраць нясвіскага "Вераса". Вынік- нічыя 1-1. А вось мінулы тур аказаўся правальным: на выедзе ў Мінск каманда саступіла СКВІЧу з лікам 5-0. Натуральна варта чакаць, што на сваім полі Слонімцы пажадаюць хоць крыху рэабілітавацца перад сваімі спагадачамі.

Дарэчы, Слонім футбольны вядомы яшчэ адной падзеяй: Практычна год таму (9траўня 2009 году) мясцовая міліцыя здолела разняць бойку фанатаў толькі з дапамогай службовых сабак і агняпальнай зброі. Адно радуе – слонімскія фаны як і фаны "Рудзенску" варагуюць з ультрас-групоўкамі мінскага "Дынама". Таму, зважаючы на дэбютную сустрэчу каманд – ёсць шанс на мірны сыход і нават пачатак сяброўства між спагадачамі.

На фота: падзеі ў Слоніме 9.05.2009 году.

Просмотров: 1255 | Добавил: svislac | Рейтинг: 5.0/3 |
Всего комментариев: 1
1 ударник  
0
Там на Свислочском сайте вывесили опрос "нужно ли им делать отдельный раздел по ФК Руденск". Предлагаю дружно и весело зайти и сказать ОБЯЗАТЕЛЬНО :-)

Имя *:
Email *:
Код *: