Главная » 2010 » Июль » 16 » КУБАК БЕЛАРУСІ: Іх можна прабіваць (+ спасылка на відэа)
КУБАК БЕЛАРУСІ: Іх можна прабіваць (+ спасылка на відэа)
19:03
У гэтую нядзелю ФК "Рудзенск" у межах 1/16 розыгрышу Кубка Беларусі па футболе будзе прымаць бронзавага прызёра сезону 2009 у вышэйшай лізе Магілёскі "Днепр".
З аднаго боку рэгаліі гасцей і іх паспяховы выступ у сёлетнім розыгрышы Лігі Еўропы мае насцярожваць. У некаторых, магчыма выкліча і прыступ песімізму.

Але паспрабуем паглядзець на нашага суперніка з іншага боку. Па выніках першага кола чэмпіянату, "Днепр" займае толькі 7 радок турнірнай табліцы. Статыстыка гульняў +6 = 4 -8. Суадносіны забітых/прапушчаных мячоў адмоўныя: 16-29. У двух апошніх турах рэгулярнага чэмпіянату Днепр насуха прайграў. Спачатку было хатняе паражэнне ад Салігорскага "Шахцера" (0-2). А потым выязны матч з мінскім Дынама (3-0).

Пра учорашні цяжкі але паспяховы матч у Лізе Еўропы супраць нарвежскага "Станбеку" пісаць доўга не будзем. Але варта звярнуць увагу на  далейшы каляндар Дняпра
  • 18.07 Гульня з Рудзенскам
  • 22.07 гульня з з нарвежцамі у Лізе Еўропы
  • 24.07 сустрэча з БАТЭ у чэмпіянаце Беларусі

Такім чынам нашы супернікі правялі досыць цяжкі матч ў Нарвегіі. А пасля кубкавага супрацьстаяння ў Рудзенску іх чакаюць 2 вельмі непростыя гульні. Графік гульняў – кожныя 3 дні. Праход у наступны раўнд Лігі Еўропы само сабою важная справа для магілёўскай каманды. А сустрэча з БАТЭ не меньш прынцыповая, калі звярнуць увагу на турнірны стан Дняпра. (7 месца з 22 заліковымі пунктамі). Што дае нам пэўныя падставы для роздуму і спадзевы на тое, што трэнерскі штаб паберажэ пэўных футбалістаў для кубкавай гульні і супрацьстаяння з БАТЭ.

Пры гэтым варта звярнуць увагу на тое, што ў магілёўскай камандзе не ўсё гладка ў абароне – па колькасці прапушчаных галоў яны займаюць перадапошні радок сярод каманд вышэйшай лігі.  Дарэчы праблемы ў цэнтры і на правым фланзе дняпроўскай абароны бачныя нават па відэа галоў у матчы з нарвежцамі. (ДАСТУПНА У АРЫГІНАЛЬНЫМ АРТЫКУЛЕ НА СВІСЛАЦКІМ ПАРТАЛЕ)

Вялікай колькасцю забітых каманда таксама не можа пахвастаць. У Дняпра няма ярка выражанага забіўнога форварда. Найлепшыя бамбардзіры каманды Андрэй Пясюк і Аляксандар Бычонак правялі толькі па 4 галы.
Найбольш карысны ў атацы Уладзімір Юрчанка (3 галы+ 4 галявыя перадачы).

Сыходзячы з вышэйзгаданага можна разлічваць што пры хуткаснай і дысцыплінаванай гульні прайсці магілёўскі "Днепр" цалкам рэальна. Хоць і вельмі цяжка. 
Тым не меней ў гульцоў ФК "Рудзенск" ёсць дастаткова матывацыі каб праявіць сабе з лепшага боку.

Нагадаем, што матч адбудзецца ў нядзелю, 18 ліпеня на гарадскім стадыёне ў Мар'інай Горцы. Пачатак – у 18-00

Каб паспець на матч варта выязджаць са Свіслачы і Дружнага маршруткамі: у 14-45 і 15-30, 16-25, 17-15 Апошняя прыбывае на вакзал у МГ у 17-55. Адпаведна па павароце на стадыён будзе каля 17 – ёй варта ехаць калі вы ўпэўнены што маеце месцы на трыбунах.

З Рудзенску можна дабрацца на электрацыях (адпраўленне не пазней за 16-50
Просмотров: 1834 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: