Главная » 2010 » Июль » 20 » 1/16 кубку: Проста мы былі мацней
1/16 кубку: Проста мы былі мацней
15:56
Прыемна, калі прагнозы збываюцца. Усяго толькі чатыры дні таму Свіслач:Рэгіянальны партал даваў анонс гульні 1/16 Кубку Беларусі па фублолу. Нягледзячы на грозны статус суперніка (удзельнік Лігі Еўропы), мы дапусцілі, што Днепр – не тая каманда, якую немагчыма праходзіць. Але таго, што адбывалася на полі, шчыра кажучы, не чакалі нават мы.

Нягледзячы на дапушчэнні пра адсутнасць на полі пэўнай колькасці ключавых гульцоў Дняпра, стартавы склад, па шчырасці, крыху пужаў. На поле выйшлі 7 з 11 гульцоў, якія радуюць нас паспяховым выступам Дняпра ў Лізе Еўропы. 

А вось тое, што ў браме "Рудзенску" стаў Раман Сцяпанаў, прызнацца, крыху здзівавала. Не, кваліфікацыя нашага 18-ці гадовага брамніка не выклікала сумневаў. Пытанне толькі ў тым, што Раман два тыдні таму дэбютаваў у афіцыйных матчах за Рудзенск. Ён выйшаў на замену і правёў на полі (разам з дададзеным часам 5 хвілін). Таму крыху было неспакойна – ці пераадолее сваё хваляванне Раман. Гульня з Дняпром у кубку, пагадзіцеся, мае  крыху большы статус чым рэгулярныя матчы 1-й лігі.

Тым не немей, хваляванні аказаліся дарэмнымі. Больш за тое, нядзельны матч стаў бенефісам моладзі ФК "Рудзенск". Ці нават Сяргея Ціханоўскага, якому меньш за месяц таму споўнілася 20 год.

Гульня:
"Днепр" як і належыць "вышэйшаму ў класе" паспрабаваў навязаць сваю гульню і ціснуць на нашу браму. Але, "Рудзенск" другі раз за апошні месяц прадэманстраваў як умее граць у такіх варунках. Наша каманда адышла ад далёкіх перадач і грала кароткім нізавым пасам. Гульцы стараліся трымаць мяч. Такі стыль, досыць хутка "выматаў" і без таго стомленых цяжкім календаром магілёўцаў. Тая пачалі памыляцца. І тут праявіла сабе ва ўсёй прыгажосці лінія паўабароны "Рудзенску".

Сяргей Ціханоўскі стаў сапраўднай праблемай для абароны гасцей. На 27-й хвіліне гульцы "Дняпра" фолам спыняюць перспектыўную атаку "Рудзенску". Прызначаецца штрафны. Ціханоўскі метраў з 25 б'ё па-над сценкай у правую дзевятку. Брамнік гасцей ледзьве здолеў уратаваць сваю каманду. Праходзіць 9 хвілін і ізноў контратака ФК "Рудзенск". Сяргей б'е з лініі штрафной. "Днепр" ізноў ратуе галкіпер. А вось па праходзе яшчэ 9 хвілін (на 44 хвіліне гульні) прызначаецца чарговы штрафны. Адлегласць – 20-21 метр. Выконвае Ціханоўскі. Удар Сяргея выйшаў на любату - мяч стукнуўся і ашэстак (перакладзіну) і заматляў у сетцы. 1-0 на карысць "Рудзенску".

Пачатак другога тайму быў цалкам за ФК "Рудзенск". Нашы гульцы ўдосталь пабавіліся мячыкам у сярэдзіне поля. А футбалісты з Магілёва… проста пабегалі па спякоце. Перыядычна Рудзенск арганізоўваў хуткія вылазкі да брамы гасцей. На 54-й хвіліне нашы футбалісты скарысталі праблемы правага флангу абароны гасцей, пра якія мы пісалі ў анонсе. Пачаўшы атаку па фланзе Сяргей своечасова пабачыў на іншым баку поля Іллю Наздрына-Платніцкага, які апынуўся па-за ўвагай абаронцаў "Дняпра". Перадача ўпоперак поля – Ілля прымае мяч, пакідае за спіною 2-х абаронцаў, змяшчаецца ў цэнтр і выкладе яго у левую дзевятку. 2-0

Пасля такога развіцця падзей трэнер "Дняпра" зразумеў што матч трэба ратаваць. На поле выпускаецца габарытны, нападнік Ганчара. Пачынаецца барацьба за "другі паверх" у нашай штрафной. Да і іншыя гульцы "Дняпра" паспрабавалі дадаць у хуткасці. На 71-й хвіліне абарона "Рудзенску" прапускае выхад сам-на-сам. Сцяпанаў адбівае ўдар. Але першым ля мяча апыніўся нападнік гасцей, які расстраляў ўжо пустую браму. 2-1.

Пасля гэтага Днепр распачаў аблогу нашай штрафной. Але, да гонару абаронцаў і маладога брамніка ФК "Рудзенск", аблога не прывяла да галоў. Фінальны лік 2-1 і наша каманда упершыню у сваёй гісторыі праходзіць у 1/8 розыгрышу кубка Беларусі.

Па выніках іншых матчаў 1/16 фінала у 1/8 выйшлі: «Камунальнік» (Слонім, Д2) (перайграў Жодзінскае «Тарпеда») «Партызан» (Мінск) (па пенальці перайграў СКВІЧ), «Дынама» (Брэст), «Нафтан» (Наваполацк), «Дынама» (Мінск), БАТЭ (Барысаў), «Нёман» (Гродна), «Шахцёр» (Салігорск), «Мінск», «Віцебск», «Белшына», «Гомель» (Д2), «Хваля» (Д2), «ДСК-Гомель» (Д2), «Гарадзея» (Д3).
 
Дарэчы, варта адзначыць што трэнер ФК "Рудзенск" летась ужо выбіваў з "Верасам" магілёўскі "Днепр". Таго сезону магілёўцы займалі 2-е месца ў вышэйшай лізе. 

За ФК "Рудзенск" на поле выходзілі: Раман Сцяпанаў (1), Сяргей Зеневіч (2), Сяргей Каваленка (3, заменены на навічка камнады Горбача на  75'), Сяргей Ціханоўскі (13), Міхаіл Шчуцкі (5), Ігар Пышнік (8, заменены на Якава Казака на 56'), Дзьмітры Талкачоў (12, замены на пазіцыі: Дзяніс Шынгірэй 62', Дзьмітры Парфёнаў 81'), Сяргей Бубноў (18, замена на Кірыла Самахвала 90+3'), Сяргей Усеня (19), Дзьмітры Трындзюк (20), Ілля Наздрын-Платніцкі (21)
 
Прэс-канферэнцыя:
Юры Пышнік, галоўны трэнер ФК "Рудзенск:  "Мы настройваліся на барацьбу, ведалі, што магілёўцам цяжка будзе гуляць на тры фронты. Футбалісты суперніка, кагадзе вярнуліся з далёкай паездкі. Разлічвалі даць бой і думалі пра дадатны вынік. Тым больш не ў першы раз выйграем у "Дняпра". Перамагалі іх нават, калі яны ішлі другімі ў табліцы.
Згулялі строга ў абароне, добра кантралявалі мяч, забілі, можна сказаць, гол ў распранальню праз добрае выкананне штрафнога. У другім тайме вызначыліся яшчэ. Магілёўцы, натуральна, у другой палове сустрэчы стаміліся, але і мы трохі падселі, таму вынік удвая ўдалы. Тым больш у нас вельмі ўдала згуляў малады брамнік – гэта была яго першая гульня. Прысутнічала невялікае напружанне, але добра, што так усё скончылася.
Мы будзем ваяваць, каб прайсці, як мага далей. І не важна, хто трапіцца ў наступным раўндзе"


Уладзімір Юрчанка, нападнік ФК "Днепр":  "У нас назапасілася стомленасць, напэўна адбіўся далёкі пералёт з Нарвегіі. Да таго ж не ўсе футбалісты асноўнага складу гулялі. Ды і надвор'е паўплывала – задуха, было вельмі горача. Мне асабіста было трохі лягчэй, чым партнёрам, бо я ў Нарвегію не лётаў. Але ўсё адно, гуляць было цяжка ўсёй камандзе. У другім тайме пачалі падціскаць суперніка, забілі адзін гол. Можа, дзесьці на маральна-валявых ужо гулялі, таму і падпрыціснулі "Рудзенск". Была магчымасць адыграцца, напрыклад, Федзя Чорных  стоадсоткава павінен быў забіваць, але не разумею, як у яго не атрымалася. Брамнік "Руденску" таксама вельмі добра згуляў.
Цяпер рыхтуемся да "Стабеку", усе думкі пра гэты матч. Я буду гуляць у гэтай сустрэчы, са мной усё звычайна"

Крыніца інфармацыі: Свіслач: Рэгіянальны партал

Просмотров: 1899 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 2
2 тоже местный  
0
А может кому-то стоит сесть и поучить белорусский? говорят, знание языков развивает интеллект

1 blaze  
0
А чё нельзя разве сайт вести на РУССКОМ ЯЗЫКЕ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! !!!!!!!!!!!!!!!!!

Имя *:
Email *:
Код *: