Понедельник, 16.06.2025, 15:21
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
Навічкі ўзмацнілі гульню | 15:04 |
Мінулай суботы ФК "Рудзенск" удала правёў матч на выездзе супраць ФК "Смаргонь". Перамога 0-2 пры поўнай перавазе нашых гульцоў. Да таго ж адным голам вызначыўся навічок каманды. Да і астатнія набыткі ФК "Рудзенск" ствараюць падставы для аптымізму Але іншыя навіны трансфернага рынку і гульня ў Смаргоні ізноў надыхаюць аптымізмам. Спачатку пра набыткі. Мы ўжо пісалі пра пераход у нашу каманду абаронцы "Партызана" Максіма Горбача. На жаль, ён быў адзіным з навічкоў, каго трэнерскі штаб здолеў выпусціць на поле у гульні з "Гомелем". А вось за наступныя 7 дзён каманда папоўнілася адразу трыма навічкамі. Гэта: ![]() ![]() ![]() Цяпер пра гульню. 14 жніўня ў 17 туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе ФК "Смаргонь" нічога не здолела супрацьпаставіць "Рудзенску". Дастаткова сказаць, што, нягледзячы на выдаленне на 40-й хвіліне Дзьмітрыя Талкачова (2 жоўтыя карткі), Смаргонь нанесла толькі 4 удары ў створ брамы Рудзенску (за увесь матч). ФК "Рудзеск" з першых хвілін апанаваў сярэдзіну поля і пачаў расшатваць абарону гаспадароў. Лік мог быць адкрыты яшчэ у першыя 10 хвілін матчу, але двойчы "Смаргонь" выратаваў брамнік і аднаго разу крыху не пацэліў Ілля Наздрын-Платніцкі. Тым не меней, ужо на 17-й хвіліне Ілля рэабілітаваўся - прыгожым ударам з-за межаў штрафной пляцоўкі адправіў мяч у далёкую "дзевятку" смаргонцаў. ![]() Папраўдзе, колькасная перавага не дапамагла гаспадарам. Яны, натуральна, паспрабавалі зрабіць "навалу" на абарону "Рудзенску". Спякотнае надвор'е, папраўдзе не дазваляла гуляць на вялікіх хуткасцях. Дастаткова сказаць, што арбітр двойчы спыняў гульню, каб футбалісты маглі "папіць вадзічкі". Таму атакі Смаргоні былі больш "пазіцыйнымі. А вось "абароткі" "Рудзенску" выглядалі вастрэйшымі. Голая статыстыка: за увесь матч Смаргонь нанесла 15 удараў у бок брамы Рудзенску (з іх 12 – пасля выдалення Талкачова) і толькі 4 з 15 (3 пасля выдалення) патраплялі у створ. Статыстыка Рудзенску: 14 удараў (7+7), 8 у створ (5+3). Такім чынам лік 0-2 на нашу карысць – цалкам заканамерны фінал гульні. Пасля 17 тураў наша каманда з 28 заліковымі пунктамі займае 5 радок турнірнай табліцы. Наступны супернік ![]() Крыніца: Свіслач:рэгіянальны партал
| |
Просмотров: 5242 | Добавил: svislac | Рейтинг: 3.5/2 | |
Всего комментариев: 0 | |