Четверг, 21.11.2024, 10:20
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
ФК “Рудзенск”: аднаўленне гульні на фоне фінансавых праблем | 18:53 |
Нягледзячы на досыць складаную сітуацыю унутры клуба, ФК "Рудзенск" на сваім полі атрымаў так патрэбную перамогу над пінскай "Хваляй". Гэта дазволіла камандзе хоць крыху падняцца над зонай вылету з І лігі. Пра апошнюю гульню і стан справаў у клубе і пойдзе гаворка ў артыкуле. Футбольны клуб "Рудзенск" шмат каго здзівіў навінамі перадсезонкі. З аднаго боку каманда Івана Барташэвіча не пеставала навінамі спецыялізаваныя СМІ, але некаторыя прозвішчы, што салі павязваць з "Рудзенскам" унушалі аптымізм. Так, на трэнерскім мастку з'явіўся дуэт некалі вельмі вядомых футбалістаў – Віктара Сокала і Паўла Раднёнка. Галоўным трэнерам меўся стаць Сокал, але паколькі ня меў яшчэ ліцэнзіі па дакументах прайшоў чалавек, які яшчэ ў 2010 годзе трэніраваў маладзёжную зборную Казахстана – Павал Раднёнак.
Вынікі перадсезонных гульняў таксама надыхалі на аптымізм – такой упэўненай гульні з камандамі аднолькавага і вышэйшага узроўню "Рудзенск" не дэманстраваў ўжо даўно. Да і сам спадар Раднёнак у інтэрв'ю газетам казаў, што задача каманды – барацьба за "тройку прызёраў". Пры гэтым галоўны трэнер выказваў задавальненне ходам падрыхтоўкі да сезону. Па селекцыйнай рабоце спадар Павал заўважаў, што ў межах існага адносна невялікага бюджэту зроблена багата. І сапраўды, з камандай застаўся касцяк гульцоў, якія былі на мяжы сыходу з прычыны непаразуменняў з мінулым трэнерам – Ю. Пышнікам. На праглядзе пабывала дастатковая колькасць футбалістаў і некаторыя з іх узмацнілі гульню "Рудзенску". Аптымістычна гучалі і словы старшыні Пухавіцкага выканкаму сп. Каралені, які ў інтэрвью газеце "Всё о футболе" заяўляў пра істотныя пляны падтрымкі ФК "Рудзенск". Аднак не ўсё так бывае як чакаеш. Праблемы ў беларускай эканоміцы досыць балюча ударылі па асноўных спонсарах ФК "Рудзенск"....\Скарочаны варыянт - поўны артыкул на Свіслач: рэгіянальны партал/ Што да Пухавіцкага РВК і падтрымкі з бюджэту – пры цяперашніх эканамічных рэаліях, натуральна, што гэтыя грошы нават у разе паступлення не будуць выглядаць па сваіх аб'ёмах як істотныя інвестыцыі ў каманду. На гэтым фоне ўжо у сярэдзіне красавіка стала бачна, што фінансавы стан клубу вельмі і вельмі хісткі. Пачаліся праблемы з выплатай спачатку прэміяльных а пасля наогул заробку футбалістам. Што, натуральна, адбілася на якасці гульні: за чатыры вясенніх туры каманда скацілася з пятага на 15 месца ў лізе. Горш сітуацыя была толькі у ФК "Баранавічы", які наогул быў дапушчаны да спаборніцтваў у апошні дзень і укамплектаваны выпускнікамі і вучнямі спартовых школ. Дайшло да таго, што футбалісты "Рудзенску" выйшлі на кубкавую гульню супраць "Тарпеда" адмовіліся выходзіць на поле ў сувязі з даўгамі па заробках. Але аператыўная нарада з прадстаўнікамі спонсараў клубу пераканала гульцоў у тым, што "не ўсё яшчэ страчана". І пачаўшыся з 15-і хвілінным спазненнем матч завяршыўся перамогай Рудзенску 2-1. Наступныя туры таксама пацвердзілі, што Павал Раднёнак меў рацыю, калі казаў пра патэнцыял каманды (у стане бароцца за выхад у тройку): за чэрвень-пачатак ліпеня каманда набрала 12 балаў у 4-х гульнях і выйшла на 9 месца. Аднак няма нічога больш сталага чым "часовыя" фінансавыя цяжкасці. Клуб працягвала біць у фінансавай ліхаманцы. Гульцы разняверыліся у фінансавых магчымасцях працадаўцы прайгравалі адну гульню за другой. У перапынку чэмпіянату каманду наогул пакінулі галоўны трэнер і некалькі футбалістаў. Вось што Павал Раднёнак сказаў пра прычыну зыходу ў адным з інтэрвью: \Скарочаны варыянт - поўны артыкул на Свіслач: рэгіянальны партал/ — Почему ушли из «Руденска»? — У меня есть бзик — люблю получать удовольствия от всего, чем занимаюсь. А когда в команде начались финансовые неурядицы, о творческом подходе не стало и речи. В таких ситуациях начинаешь деградировать. Лучше иногда ничем не заниматься, чем заниматься чем-то и кое-как. Тым не меней, Іван Барташэвіч знайшоў пэўныя рэзервы (у тым ліку і ў працы са спонсарамі) – стан ФК "Рудзенск" на сёння хоць і не аптымальны але ўжо і не "катастрафічны". Прыйшоўшыя сродкі дазволілі камандзе думаць пра латанне дзірак у складзе (напрыклад, да канца сезона у арэнду у "Гарадзеі" узяты паўабаронца Аляксандар Тарлікоўскі, які ўжо выступаў за "Рудзенск" у сезоне 2009 году). І, наколькі зразумела з гульні каманды, задача перад ёю зараз стаіць хоць і меньш амбіцыйная, але рэалізуемая ў варунках існага розыгрышу: умацавацца у сярэдзіне турнірнай табліцы як мага далей ад зоны вылету. Трэба адзначыць, што футбалісты досыць паспяхова яе рэалізуюць. У чатырох апошніх турах ФК "Рудзенск" узяў 7 заліковых балаў. Што дазволіла крыху падняцца з небяспечнага 14-га месца. Праўда, запас ачкоў пакуль досыць хісткі. Калі з Баранавічамі усё зразумела (каманда мае толькі 3 бала пасля 20 тураў), то вылятное "15-е" і 12-е месцы ў табліцы раздзяляюць усяго толькі 3 бала – кошт адной перамогі. Тым не меней, пакуль што гульня ФК "Рудзенск" зноў пакідае аптымістычныя уражанні. Для пацвярджэння гэтага прыводзім кароткае апісанне сустрэчы 20 туру з пінскай "Хваляй" 10 верасня. 20 тур. "Рудзенск"-"Хваля", Мар'іна Горка, 100 гледачоў "Хваля", як каманда, якая стаіць вышэй за "Рудзенск" у табліцы і якая мае станоўчую гісторыю двубояў з нашым клубам пачала з атак. Першы кутавы пасля невялікага пажару ў нашай штрафной госці зарабілі ўжо на 6-й хвіліне. 11-я хвіліна. Брамнік Рудзенску Мялік ліквідуе небяспеку пасля навесу з левага фланку. Праз 5 хвілін таксама навес злева і нападнік "Хвалі" Каралюк з лініі брамнай пляцоўкі пацэльвае вышэй за перакладзіну. 18-я хвіліна – штрафны ў наш бок – гулец гасцей патрапляе ў сценку. Гэта – кароткі пералік стартавага штурму "Хвалі". Тое што ён быў сведчыць таксама адзін факт: першы кутавы гульцы Рудзенску падалі толькі на 19-й хвіліне. А дзесці хвілінай пазней нашы абаронцы упускаюць таго ж Каралюка, які з 7-і метраў (кут брамнай) расстрэльвае Мяліка. Брамнік адбівае мяч, і на шчасце ніхто з футбалістаў "Хвалі" да адскоку не паспеў. Аднак наступныя падзеі сталі фактычна халодным душам для гасцей. На 25-й хвіліне Рудзенск атрымлівае права на штрафны на непадалёк ад штрафной "Хвалі". Розыгрыш, мяч патрапляе на правы фланг да Талкачова. Той робіць прастрэл уздоўж брамы і Трындзюк замыкае гэтую перадачу. 1-0 на карысць "Рудзенску". Наступная хвіліна – пасля розыгрышу ў цэнтры поля "Рудзенск" перахоплівае мяч. Той жа Талкачоў змяшчаецца бліжэй да правага кута штрафной пляцоўкі і метраў з 20 б'е. Мяч, падскочыўшы перад ужо ляжачым брамнікам гасцей улятае ў сетку. 2-0 Пасля гэтага гульцы "Хвалі" крыху разгубіліся. Рудзенск у сваю чаргу пастараўся перавесці гульню на бок праціўніка. Што, дарэчы атрымалася. Калі вострых момантаў у выкананні нашых футбалістаў было небагата, то з атак "Хвалі" наогул запамяталася хіба атака пад канец тайма. Прыкладна на 40-41-й хвіліне нападнік Хвалі выйшаў на ударную пазіцыю, але ягоны удар быў блакаваны абаронцам "Рудзенску". Другі тайм таксама праходзіў збольшага па ранейшаму сцэнару. "Хваля" спрабавала атакаваць і атакаваць вялікімі сіламі, "Рудзенск" небяспечна контратакаваў. За першыя 15 хвілін тайму госці тройчы небяспечна пагражалі нашай браме. Спачатку удар Валодзька з 10 метраў – Мялік парыраваў удар. Праз 2 хвіліны пасля падачы кутавога небяспечны удар галавой – мяч ляціць у лічаных сантыметрах ад стойкі. І нарэшце, мусіць самы драматычны эпізод матчу. 58-я хвіліна. У нашай штрафной зносяць нападніка "Хвалі". Арбітр указвае на "кропку". Узгаданы вышэй Валодзька б'е 11-і метровы, Мялік адбівае. Да дабіванне паспявае нападнік Хвалі, але пасля ягонага ўдару мяч ляціць вышэй брамы. Нашы гульцы, якія першыя хвіліны 2-га тайма дзейнічалі на контратаках пачалі прыбіраць ініцыятыву і мелі цудоўную магчымасць павялічыць лік – на 66-й хвіліне Шамшорык не прабіў брамніка гацей з "убойнай" пазіцыі. Але, калі не забіваеш ты – забіваюць табе. Што і прадэманстравала "Хваля". На 84-й хвіліне нападнік гасцей Каралюк удала рэалізаваў выхад сам-на-сам з брамнікам Рудзенску: 1-2. Пабачыўшы, што перамога можа сыйсці з рук, "Рудзенск" паспрабаваў устроіць фінальны штурм. Што, дарэчы і атрымалася. Ужо на 5-й (!!!) дададзенай хвіліне госці зносяць у сваёй штрафной Тарлікоўскага (таго самага – узятага у арэнду у "Гарадзеі" 2 верасня). Аляксандар сам выказаўся рэалізоўваць пенальці і не схібіў. 3-1 на карысць "Рудзенску" – такі фінальны лік гульні. За Рудзенск гулялі: Мялік (бармнік) Тарлікоўскі, Міненкоў (на 80й хвіліне заменены на Ебабісэ), Федасееў, Палазнік, Шамшорык, Трындзюк, Трэпачкін (на 69-й хвіліне заменены на Шчуцкага), Талкачоў (капітан) (на 56-й хвіліне заменены на Сарасека), Наздрын-Платніцкі (замена на Міськіва на 90+1й хвіліне), Шалудзька (замена на Плячысціка на 64-й хвіліне). На лаве запасных заставаліся Юркевіч і Петрусевіч. | |
Просмотров: 40203 | Добавил: svislac | Рейтинг: 0.0/0 | |
Всего комментариев: 237 | 1 2 3 ... 23 24 » | ||||||||||
| |||||||||||
1-10 11-20 21-30 ... 221-230 231-237 | |||||||||||