Коротко о клубе

Футбольны клуб "Рудзенск" стаў пераможцам чэмпіянату Мінскай вобласці па футболу. Адрыў каманды ад бліжэйшага канкурэнта складае 7 балаў. Такі вынік дазваляе заяўляцца ў ІІ лігу чэмпіяната Беларусі на сезон 2009 года.

Магчымасць такога развіцця падзей не выключае й кіраўнік і зхаснавальнік клуба Іван Барташэвіч. У інтэрьвю раённай газеце, ён, паміж іншым, зазначыў: "Нашая каманда па выніках сезона заваявала права прадстаўляць раён у чэмпіянаце рэспублікі. І мы ўпэўненыя, што нам гэта па сілах. Але каб дасягнуць стабілнага выніку патрэбнае стабілнае фінансаванне, даўкамплектаванне каманды яшчэ больш дасведчанымі гульцамі. Тады можна ставіць задачу з ІІ лігі чэмпіяната Беларусі патрапіць у першую а там і ў вышэйшую. Такі самы шлях калісці прарабілі й футбалісты БАТЭ..."

Фінансаванне з'яўляецца ці не галоўным пытаннем далейшага выступлення ФК "Рудзенск". Каманда створаная пры аднайменным таварыстве з абмежаванай адказнасцю фактычна належыць заснавальніку і кіраўніку. Аднак зразумела што футбольная гаспадарка цягне вялікіх грошай. Так ўжо зара у спонсарах ФК Рудзенск ёсць і ЦЭЦ-5 і РВК. Гэта дазваляе трфымаць "фарм-клуб", які выступае ў 2-й лізе абласнога першынства. Аднак гулня ў 2-й лізе чэмпіянату Беларусі вымагае стварэння прафесійнага калектыву.

Гэта азначае, што трэба набываць гульноў і плаціць ім заробак. Другім пытаннем адразу становіцца патрабаванне да поля й стадыёна. Трэцім - інфраструктура. І спіс можна працягваць.

На жаль наш раён не можа пахвастаць магчымасцю ўтрымліваць каманду. Прынамсі, 3 гады таму, калі фінансавыя патрабаванні да каманд былі слабейшымі, Пухавіцкі РВК адмовіўся заснаваць клуб для выстаўлення ў 2-й лізе Чэмпіянату РБ (тую каманду пачаў фінансаваць сельгаскааператыў "Сноў"). Сёння становішча з раённым бюджэтам не нашмат лепей.

Аднак хочацца верыць што ў каманды знойдуцца спосары па-за раённымі ўладамі. І што хатнія гульні мы будзем бачыць на стадыёне ў Рудзенску альбо Дружным ці Свіслачы. І ў разе заяўкі на чэмпіянат Беларусі Рудзенск "зойме месца" у складзе каманд замест БАТУ-НІВА ці ФК Жлобін альбо клецкага "Клеческа", якім пагражае на сёння "вылет" з лігі.

Але гэта разлікі. А пакулть хочацца павіншаваць гульцоў з добрым сезонам і пажадаць удачы спадару Барташэвічу ў адбудове Каманды. Менавіта Каманды з вялікай літары. Каманды, якой бы мы ганарыліся.

http://svislac.belarda.org/local_news/data/ic_87/658/rowselect-10-10/