Вторник, 19.03.2024, 04:29
Приветствую Вас Гость | RSS | Регистрация | Вход
"Руденск" - "Вертикаль".5:0. 4тур 17.05.2009 | 01:02 |
У нядзелю увечары ФК Рудзенск на "хатнім" полі ў Мар'інай Горцы прымаў каманду "Вертыкаль" з Калінкавічаў. Супернік традыцыйна лічыцца адным з фаварытаў розыгрышаў у ІІ лізе Чэмпіянату Блеарусі. Напрыклад, летась "Вертыкаль" фінішавала на 6-м месцы ў турнірнай табліцы. І тым больш прыемным і нечаканым стаў вынік гульні. Матч праходзіў пры падаўляючай перавазе гульцоў ФК "Рудзенск". Госці спрамагліся толькі стварыць па аднаму адносна небяспечнаму моманту ў першым і другім тайме. Зато ФК "Рудзенск" правёў 5 безадказных галоў у браму "Вертыкалі". 5-0 -- гэта рэкорд ліку сёлетнега розыгрышу ў ІІ лізе Чэмпіянату Беларусі. Папраўдзе, лік гульні мог быць яшчэ больш разгромныя каб не тэхнічны брак у гульні футбалістаў. Асабліва гэты было заўважна ў сярэдзіне поля пры гульні ў пас і на моманце завяршэння атак. Аднак, улічваючы, што ўзровень гульні Рудзенска расце тур за турам, можна спадзявацца на тое, што нашая каманда і надалей працягне сваю пераможную серыю. На сёння ФК "Рудзенск" пасля чатырох тураў займае другі радок турнірнай табліцы з 9-ю пунктамі. На ліку нашай каманды 3 перамогі ў трох гульнях і адзін матч у "запасе" (гульня з адным з фаварытаў - Мясакамбінатам з Віцебска перанесена на рэзервовы дзень). Розніца мячоў 9-2. Нашая каманда забівае ў сярэднім па 3 галы за матч. Гэта таксама найлепшы ў лізе паказчык выніковасці. Наступныя гульні ФК "Рудзенск" правядзе на выедзе. Супернікамі каманды стануць фінішаваўшы на 14 месцы ў леташнім першынстве "Клечаск" з клецка (24 мая, сёлета пасля 4-х тураў займае 6-ы радок турнірнай табліцы) і, 30 мая, сярэдняк лігі - Мастоўскі "Нёман" (10-е месца па выніках Чэмпіянату-2008).
Бліжэйшая хатняя гульня ФК Рудзенск - 7 чэрвеня супраць "Слуцкцукара" са Слуцку. | |
Просмотров: 1330 | Добавил: gbSolder | Рейтинг: 5.0/1 | |