Главная » 2009 » Июнь » 23 » Першая параза
Першая параза
22:12
У апошнім туры розыгрыша чэмпіянату Беларусі па футболу ў другой лізе ФК "Рудзенск" нечакана прайграў у гасцях "Жлобіну". Такім чынам нашы футбалісты перарвалі сваю безпройгрышную серыю. Нягледзячы на паразу і дзякуючы неўдалай гульні асноўных канкурэнтаў, "Рудзенск" захаваў за сабою першы радок турнірнай табліцы.

Гульня ў Рагачове (дзе праводзіў хатні матч "Жлобін") мала паходзіла на матч лідара першынства супраць каманды, якую аддзяляла ад дна турнірнай табліцы 2 заліковыя пункты. Пасля першых хвілін ціску на абарону "Жлобіна" рудзенскія футбалісты істотна зменьшылі актыўнасць на полі. Вялікая заслуга тут і лініі абароны "Жлобіна", якая не давала супернікам давесці справу да галявых момантаў. Большасць атак "Рудзенска" сканчваліся у 5-7 метрах ад штрафной. Папраўдзе было пару сапраўды небяспечных момантаў яшчэ ў першыя 30 хвілін гульні, але  яны так і не былі рэалізаваны. Гульня збольшага праходзіла у сярэдзіне поля. І, што кідалася ў вочы - дык гэта практычна поўная адсутнасць тых хуткасцей, якія дэманстраваў "Рудзенск" у матчах першых сямі тураў.

Правіла "не забіваеш ты - забіваюць табе" лішні раз падцвердзіў 23 гадовы паўабронца "Жлобіна" Дзяніс Верхаў. Менавіта ён завяршыў голам адну з нешматлікіх вострых контратак гаспадароў. "Рудзенск" кінуўся адыгрывацца, але гэтага парыву хапіла на хвілін 8 сумбурнага "наскоку". Пасля матч вернуўся ў рэчышча няспешнага перапасоўвання ў сярэдзіне поля. Пры гэтым, нават на невялікіх хуткасцях тэхнічнага браку хапала як ў гасцей так і ў гаспадароў. Як вынік 1-0 на карысць Жлобіна. Гэта - першая параза Рудзенска ў сезоне. І трэці тур, калі нашы футбалісты дэманструюць футбол, які па якасці нават блізка не стаіць з матчамі першых тураў.

Падобны спад можна аднесці як да "фізічнай ямы", якая здараецца ў большасці каманд. Але, частка спагадачоў схіляецца да іншай прычыны - магчымага пачатку "зорнай хваробы" у гульцоў. І гэтае меркаванне мае пад сабою падставы. Усе матчы калі "Рудзенск" дэманстраваў неякасны футбол праходзілі з камандамі ніжняй частцы турнірнай табліцы. За што клуб і быў пакараны супернікамі. Гэта выцягнутыя перамогі ў Слуцкцукара і Лівадзіі (пры гэтым па ходу матча можна было чакаць нават паразаў) і нічыя з Бярозай і нядзельная параза ад Жлобіна. Але, як бы там не было, бліжэйшыя тры тура стануць выпрабаваннем на права "Рудзенска" прэтэндаваць на выхад у першую лігу. пасля хатняй гульні з "Оршай" чакаюць выезд ў Асіповічы і прыём Гарадзеі, якая вырвалася на другое месца ў табліцы першынства.

Аднак, нягледзячы на вышэйсказанае, "Рудзенск", дзякуючы запасу, заробленаму ў першых турах, захаваў за сабою першае месца ў розыгрышы. А вось на другое месца з ранейшага пятага вырвалася набраўшая абароты "Гарадзея", якая з лікам 3-0 абыграла аднаго з лідараў "Зорку-БДУ". Зменам у табліцы паспрыяла і нічыя іншых фаварытаў "Асіповіч" і "Вертыкалі". У врехняй частцы турнірнай табліцы становіцца досыць цесна. Адразу 6 каманд тэарэтычна могуць прэтэндаваць на першае месца. І разрыў паміж вышэйшым і наступным радком складае меней за 3 пункта. Чацьвёрка лідараў мае ў запасе ад 19 да 22 заліковых пунктаў. Адпаведна, неўдалая гульня любога клуба з гэтай групы можа спрычыніць у тым ліку і змену лідара першыства. Што да іншых матчаў, варта адзначыць гульню "Слуцкцукара", які, перамогшы на выедзе "Бярозу" з лікам 2-0 ўпэўнена аддаляецца ад дна турнірнай табліцы. Паправіў дзякуючы "Рудзенску" турнірнае становішча і Жлобін.


Просмотров: 795 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.0/1 |
Всего комментариев: 1
1  
Нечего мужики, проиграть матч не значит проиграть чемпионат, не кисните настраивайтесь на следующий матч

Имя *:
Email *:
Код *: