Главная » 2010 » Февраль » 11 » Рудзенск набірае абароты
Рудзенск набірае абароты
14:09
ФК Рудзенск працягвае першы перад сязонны збор. У камандзе з'явіўся новы трэнер і група гульцоў на праглядзе. Перарваная і серыя паразаў у спарынгах.

У сувязі з нормамі ліцэнзавання каманд першай лігі заснавальнік клуба Іван Барташэвіч не можа надалей паядноўваць пасады дырэктара футбольнага клубу і галоўнага трэнера. У звязку з гэтым у "Рудзенск" на трэнерскую пасаду быў запрошаны былы трэнер нясвіскага "Верасу" Сяргей Пышнік. Спадар Сяргей добра вядомы аматарам футбола тым, што менавіта пад ягоным кіраўніцтвам каманда, якая пераважна складалася з маладых гульцоў мясцовых футбольных школ у 2003 выйшла ў першую лігу. І там дасюль знаходзілася сярод "моцных сярэднякоў". Ставіць вышэйшыя задачы Пышнік не мог з выключна фінансавых прычын: "Верас" бюджэтная каманда, а Нясвіскі раён не меў грошай на каманду вышэйшай лігі.

Аднак, нягледзячы на кантракт з новым трэнерам, ягоная пасада пакуль невядома. Бо Іван Барташэвіч спадзяецца на "выключэнне з правіл" і магчымасць працягнуць трэнерскую кар'еру. Вось як спадар Іван сам каментуе склаўшуюся сітуацыю: "Знаете, мне до сих пор обидно и непонятно, поче¬му не могу одновременно возглавлять клуб и быть главным тренером. Я ведь и предприятие создавал только для того, чтобы содержать команду. Я не преследовал цель заработать денег. Я хотел играть в футбол. И когда цель была достигнута, оказалось, что я не имею права руководить своей же командой. Для меня это был серьезный психологический удар. Без футбола моя жизнь потеряет смысл. Понимаю, существуют определенные требования УЕФА и ФИФА, которые необходимо уважать. Но ведь в России есть наглядный пример совмещения должностей — московский «Спартак». Генеральный директор этого клуба и одновременно главный тренер команды — Валерий Карпин. Надеюсь, к началу сезона ситуация образуется. Хотя, по большому счету, главный или нет — клуб-то мой. Тешу себя мыслью, что остаюсь тем же, кем и был. Но психологически принять такое положение дел мне тяжело. Сейчас обязанности главного тренера исполняет Сергей Пышник. Но ближе к сезону, думаю, все вернется на свои места. Скорее всего, оставлю пост директора клуба и буду работать главным тренером команды. Я 30 лет шел к этому, создал клуб, команду, которая добилась определенных успехов. Поэтому прекращать сегодня тренерскую деятельность у меня желания нет." У разе, калі Іван Барташэвіч застанецца галоўным трэнерам, Сяргей Пышнік будзе афрмлены як ягоны першы асістэнт.

Тым часам перад адноўленым трэнерскім штабам стаіць досыць сур'езная задача: фактычна нанова сабраць каманду. Справа ў тым, што пасля вяртання "арэндаваных" гульцоў у іх клубы і сканчэння кантрактаў яшчэ з некалькімі футбалістамі у складзе ФК "Рудзенск" станам на студзень 2010 года засталося ўсяго 11 палявых гульцоў (гл. Табліцу).

Другім пытаннем стала месца правядзення хатніх гульняў. Стадыён у Мар'інай горцы не патрапіў у пералік арэнаў, ня якіх БФФ дазволіла праводзіць гульні першай лігі нацыянальнага першынства. А стадыён у Дружным яшчэ не дабудаваны. Гэта стала істотнай праблемай, бо найбліжэйшы з "дазволеных" стадыёнаў – у сталіцы. Таму няведама якімі высілкамі, але кіраўніцтва ФК "Рудзенск" днямі дамаглося часовага дазволу на правядзенне хатніх гульняў на "старым і звыклым" гарадскім стадыёне Мар'інай Горцы.

Другой задачай перад трэнерскім штабам стаяла фактычнае фармаванне каманды наноў. На прагляд ў Рудзенск прыехала унушальная група футбалістаў. Пры гэтым, як бачым з табліцы патэнцыйных навабранцаў, перавага аддаецца маладым гульцам, якія тым не меней маюць досвед выступаў (ці трэнерскую школу) вядомых у Беларусі каманд.

Абкатцы гэтага складу і выбару персаналій, з якімі ФК "Рудзенск" будзе заключаць кантракты і прысвечаны гэты збор. Нагадаем, што наша каманда правяла ўжо 4 гульні: ФК "Зорка-БДУ" (ПЕРАМОГА 3-2), ФК "Дынама Мінск" (параза 0-1), ФК БАТЭ (параза 0-4) і мінулымі выходнымі "Тарпеда" (Менск).

Тарпеда – ужо вядомы нам су пернік па кубкавых сустрэчах. Каманда, лёс якой у чымсці падобны да лёсу Рудзенска (Тарпеда аднавілася дзякуючы неабыякавасці людзей. А менавіта за грошы фанатаў) сёлета атрымала магчымасць заявіцца ў другую лігу. Як і ў кубкавым розыгрышы, "Рудзенск" аказаўся мацнейшым. Перамога 4-1. Дарэчы, 2 мячы на ліку Аляксея Хадневіча, які запомніўся моцным галявым стартам сезона 2009. Іншыя мячы на ліку навабранцаў: хаўбека Дзьмітра Трындзюка і нападніка Ільлі Наздрына-Платніцкага.

Бліжэйшы спарынг ФК "Рудзенск" ізноў правядзе супраць "Зоркі-БДУ". Матч адбудзецца на штучнай арэне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўцы па футболу БДУ (вул. Сямашка 13). Дата – 13.02 (субота) Пачатак – 11.00.

Запрашаем паглядзець нашых навабранцаў!!!

Svislac.belarda.org
Просмотров: 899 | Добавил: svislac | Рейтинг: 4.0/1 |
Всего комментариев: 3
3  
хуй вам сосать а не выйшая лига

2  
если эти 2 тренера будут руководить, то он обяз пройдет)

1  
надеюсь что команда ФK"руденск",выйдет в высшую лигу...=))

Имя *:
Email *:
Код *: