Главная » 2010 » Май » 06
1 траўня наша каманда праводзіла матч у Слоніме супраць мясцовага "Камунальніка". Напярэдадні гульні у адным з самых старажытных заходнебеларускіх гарадоў прайшоў лівень. А з пачаткам гульні зліва паўтарылася і ледзьве не пераўтварыла футбольнае поле ў сапраўдны басэйн. Цяжкое поле стала дадатковым дапаможнікам камандзе гаспадароў: няспешная гульня і цяжкасць паказваць камбінацыйны футбол больш былі да спадобы гаспадарам.

Большую частку першага тайму слонімцы спрабавалі прыціснуць Рудзенск да сваёй штрафной. Што, папраўдзе, у іх не надта атрымлівалася – сёлета наша лінія абароны на галаву мацнейшая за ўзор "Рудзенску-2009". Таму футбалісты "Камунальніка" абмяжоўваліся дальнімі моцнымі ўдарамі. Якія не ўяўля ... Читать дальше »
Просмотров: 1254 | Добавил: svislac | Дата: 06.05.2010 | Комментарии (3)