Главная » 2010 » Май » 27 » Наш футбол: каманды, спонсары і грошы
Наш футбол: каманды, спонсары і грошы
12:01
У новым арыткуле на Свіслацкі рэгіянальным партале аналізуецца стан футболу у Пухавіцкім раёне. А менавіта: з'яўлення яшчэ 1 клуба і колькасць спонсараў ФК "Рудзенск". Па апошняму паказчыку, дарэчы, наша каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепш застрахаваных ад "дэфолту" у першай лізе нацыянальнага першынства.


ТУР 7, Першая Ліга. Рудзенск-Баранавічы 2-0: Нарэшце паказалі сілу
Пачнем з традыцыйнага агляду апошняга тура у Першай лізе ЧБ па футболу
У нядзелю ФК "Рудзенск" прымаў ФК "Баранавічы". Шчыра кажучы, інтрыга матчу знікла з першых хвілін. Наша каманда шмат і востра атакавала, прыціснуўшы баранавічан да іх штрафной. Пытанне ўзнікала толькі адно "Колькі нашы заб'юць?". Тым больш што першы гол атрымаўся ўжо у дэбюце. На 5-й хвіліне Сяргей Шаліма у цудоўным праходзе ад цэнтра пакінуў за спіной трой гульцоў Баранавічаў і прабіў у дзевятку ад кута штрафной. 1-0. А праз 10 хвілін Дзьмітры Трындзюк мог павялічыць лік. Але ягоны моцны ўдар са штрафнога патрапіў у перакладзіну (дарэчы, гэта 6-ы выпадак у чэмпіянаце калі нашых супернікаў ратуе штанга ці перакладзіна!). Праходзіць яшчэ 10 хвілін і ўжо Парфёнаў рве абарону "Баранавічаў". Прыгожа абыходзіць 2-х абаронцаў, б'е з "убойнай пазіцыі" і… патрапляе ў брамніка Баранавічаў. Такім чынам да перапынку лік не змяніўся: 1-0

Другі тайм таксама прайшоў у нашых атаках. І ізноў на 5-й хвіліне тайма (50-я сустрэчы) прызначаецца штрафной. Да мяча падыходзіць Шаліма. І ізноў здалёк Сяргей адпраўляе мяч у верхні кут брамы "Баранавічаў". 2-0. Гэты гол, па шчырасці крыху рассалбіў нашых гульцоў. Яны перавагу не згубілі і маглі яшчэ забіць. Але хуткасці былі, папраўдзе ужо не тыя. ФК "Баранавічы" нават у такіх варунках не здолеў прапанаваць шляхі для абвастрэння гульні. Што варта зазначыць, дык гэта старанне Якава Казака і Сяргея Усені – яны прагнулі гульнёй паказаць што нездарма памянялі ФК Баранавічы, за які выступалі яшчэ летась на нашу каманду.

За Рудзенск у матчы на поле выходзілі:
Юркевіч Уладзімір (капітан, 34 нумар), Шчуцкі Міхаіл (5), Самахвал Кірыл, Парфёнаў Дзьмітры (6), Пышнік Ігар (8, на 79 хв. заменены на Дзяніса Шынгірэя (№11)), Шаліма Сяргей (9, на 84 хв. заменены на Аляксея Хадневіча (10)), Якаў Казак (15), Рабцаў Антон (16), Сяргей Бубноў (18, на 66 хв. заменены на Талкачова Дзьмітрыя (12)), Усеня Сяргей (19, на 78-й хв. заменены на Молі Нестара Ебабісэ (14)), Трындзюк Дзьмітры (20, на 83-й хв. заменены на Юрыя Захаранкава).


А цяпер пра тое, хто яшчэ грае у футбол

Аднак, як высвятляецца ў нашым раёне аднавіла сваю дзейнасць каманда "Зорка" (Звезда). Яна была некалькі разоў задзейнічана ў чэмпіянаце Мінскай вобласці (да з'яўлення ФК Рудзенск) а пасля прыпыніла рэгулярныя выступы.

З пераходам каманды І. Барташэвіча ў Першую Лігу "Зорка" зноўку заззяла на футбольным небасхіле. Пакуль праўда, не так ярка як хацелася б. Першыя туры каманада праводзіла пад назвай "Звезда-Еврореспект". Другая частка наймення наўпрост указвала на асноўнага спонсара клуба – гандлёвую фірму "Еўрареспект" з Міснку. Камнанія займаецца продажам кампутараў і аргтэхнікі па ўсёй Беларусі. І, дарэчы мае сваю міні-футбольную каманду пад аднайменнай назвай. ФК "Еўрареспект" выступае ў першынстве г. Мінска і глядзіцца сярэднячком. Дарэчы, за гэту каманду у сезоне 2009/2010 былі заіграны прынамсі 2 гульца асноўнага складу ФК "Рудзенск". А менавіта: Ілля Наздрын-Платніцкі і Міськів Сяргей а таксама гулец мінулага сезону Дзьмітры Шалудзька.

Але вернемся да "Зоркі". Для новастворанага калектыву каманда паказвае неблагую гульню і трымаецца ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Пасля 4-х тураў – 7 месца у агульным заліку (+2=1-1). 

Існаванне каманды ў ніжэйшай лізе – цалкам нармальная з'ява. І, у разе далейшага развіцця у перад гэтым калектывам паўстане (калі ўжо не паўстала) дылема: развівацца самім і адпаведна шукаць фінансавы для заяўкі ў вышэйшыя лігі ці станавіцца часткай сістэмы падрыхтоўкі маладых футбалістаў для ФК "Рудзенск". Першы варыянт мы можам назіраць у г. Гомель, дзе супрацьстаянне былога фарм-клубу (ДСК) са старэйшым братам (ФК Гомель) ужо цяпер стае асноўнай разынкай розыгрышу. 
І другі варыянт таксама вядомы у першай лізе. Прыклад: Дынама "Брэст" і ўсе клубы Брэсцкай вобласці. Покуль яны не знаходзяць моцнага спонсара – вымушаны бароцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы 1 ці 2 лігаў. І статусам "фарм-клубаў" Брэсцкай каманды. Выключэнне – Граніт, які традыцыйна меў аднайменнае прадпрыемства ў выглядзе спонсара і з гэтага году ФК "Хваля" за якую ўзяўся расійскі алігарх з Пінскімі каранямі. 

Што стане з Зоркай – пабачым напрыканцы сезону.

А хто за ўсё плаціць?
А цяпер пагаворым пра фінансы "Рудзенску". Як вядома, каманда узнікла і ў значнай ступені развівалася дзякуючы грашам заснавальніка – Івана Барташэвіча. Але ўжо сезон 2009 паказаў, што 1 спонсар – не лепшае выйсце. А кішэня спадара Івана, на жаль, не параўнальная са статкамі алігархаў з РФ. Першым дапамагчы вырашыў Пухавіцкі РВК. Але бюджэтных грошай па выніку году аказалася значна меней за запланаваны аб'ём фінансавання. І ня дзіва, зважаючы на неаднаразовыя скарачэнні бюджэта Пухавіцкага раёну і сканчэнне бюджэтнага году з дэфіцытам бюджэту ў 12 млрд. рублёў.

Таму на 2010 год ФК "Рудзенск" вымушаны быў шукаць дадатковыя крыніцы фінансавання. Тым больш, што наўзамен была досыць прыемная "цукерка" – магчымасць патрапіць ў зацвярджаемы штогод Саўмінам пералік "спартыўных спонсараў". А гэта – падатковыя палёгкі і, па-за ўсім іншым імідж.

У выніку перад пачаткам сезону І. Барташэвіч знайшоў чатырох падобных партнёраў. Першыя 2 – дзякуючы асабістым кантактам спадара Івана. Гэта ТАА "Будмантаж" з Дружнага і ААТ "Завод Горнага Воску" са Свіслачы. Трэці ААТ "Пухавічыаграбуд" – партнёры па будаўнічых праектах ТАА "ФК Рудзенск". Таму тут цалкам зразумелы падыход: асабістая сімпатыя памножаная на пэўныя падатковыя ільготы. 

Апошні спонсар у пераліку калі па-шчырасці прадказальны. Гэта скандальна вядомае ЗАТ "Август-Бел". Пасля будаўніцтва і запуску (насуперак жаданню мясцовых жыхароў) свайго заводу па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін фірме як паветра патрэбны прыгоды крок для "паляпшэння іміджу". І тут сувязь з паспяховым і набіраючым папулярнасць футбольным клубам цалкам прадказальная. 

Як прадказальна і тое, што Август паспрабуе максімальна скарыстаць факт свайго спонсарства. Як у выглядзе асаблівасцяў падаткаабкладання так і ў выглядзе піар акцый. Той жа самай рэкламы на стадыёне ці наўпрост на футболках гульцоў, інтэрвью, фотасэсій з камандай і г.д.

Галоўнае ў дадзенай сітуацыі – як сам ФК Рудзенск скарыстаецца такой колькасцю спонсараў. Бо ў 1-й лізе мала якая каманда можа пахваліцца наяўнасцю прынамсі 2-х арганізацый якія яе падтрымліваюць. Што ж казаць пра чатырох. Ці дакладней, шасці. Бо сам ФК "Рудзенск" па-ранейшаму мае будаўнічы бізнэс з якога "корміцца каманда". Да і Пухавіцкі РВК, нягледзячы на "сціплы бюджэт" усё адно запланаваў досыць істотную (па мерках Пухавіцкага раёну) суму на падтрымку каманды.

Дадатковыя табліцы (спіс спонсараў клубаў 1-й лігі і турнірная табліца Мінскай вобласці) на Свіслач: рэгіянальны партал
Просмотров: 1505 | Добавил: svislac | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: