Главная » 2010 » Май » 23
У выніку двух апошніх тураў ФК "Рудзенск” апусціўся у турнірнай табліцы Чэмпіянату Беларусі па футболе на 9 месца. Нягледзячы на адносна няўдалы адрэзак, наша каманда ўсё ж такі мае ўсе шанцы пазмагацца за першыя месцы па выніках першынства. Пры ўмове, натуральна, якаснай гульні ў далейшых матчах.

За апошні тыдзень ФК Рудзенск правёў 2 гульні. Абедзьве – на "выедзе”. Супернікі – каманды, якія уваходзяць у групу лідэраў першынства. Нягледзячы на прадэманстраваны неблагі па якасці футбол, наша каманда разжылася толькі 1 заліковым пунктам.

СКВІЧ-Рудзенск: А поспех быў такім блізкім….
15 траўня наша каманда сустракалася з мінскім СКВІЧам. Каманды пачалі гульню з абмену атакамі. І, на жаль, першы ж выпад гаспадароў вызначыўся непрыемным момантам. Наш абаронца Сяргей Усеня на мяжы штрафной выконваў падкат. Арбітр палічыў што гэта быў "знос нападніка” і што інцыдэнт адбыўся ў межах штрафной. Вынік – пенальці на 7-й хвілін ... Читать дальше »
Просмотров: 931 | Добавил: svislac | Дата: 23.05.2010 | Комментарии (2)